Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Просто стихи

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Просто стихи

    "Утренняя рыбалка"

    Сырая тяжесть в сапогах,
    На удочках роса,
    Всего "четыре" на часах
    Слипаются глаза

    Туман клубится над водой,
    Скрывая поплавки,
    Природы утренний покой,
    В ветвях моей души.

    Чу, потянул с востока бриз,
    Клубится стал туман,
    И опустившись тихо вниз,
    Растаял, как дурман.

    Вот солнце начало всходить,
    Порозовел восток,
    И первый, робкий, тонкий луч
    Окрасил поплавок.

    Он словно этого и ждал,
    пошел вдруг вбок и вниз
    Но я даю себе сигнал,
    Терпи, не торопись...

    И вот подсечка, рыба есть!
    Удилище в дугу...
    И золотой, красавец линь
    Лежит на берегу
    Последний раз редактировалось MAX; 14.12.2010, 13:15.
    "...в числе человеческих пороков одним из самых главных является трусость." - Иешуа - М.Булгаков

  • Путник шёл по большой дороге
    Позади километры дней
    Худ и сед, сбиты в кровь ноги
    А в глазах замерла вера,
    Что он с каждым шагом сильней...
    26.03.2013
    Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
    "Сама ты рупор" (long kast)

    Комментарий


    • Не усталость - мерило счастья
      И не сжатые зубы - сила
      Пыль дорог и удары ненастья
      Отдаляют лишь нас от могилы
      26.03.2013.
      Здесь Паша Эмильевич, обладавший сверхъестественным чутьем, понял, что сейчас его будут бить, может быть, даже ногами.

      Илья Ильф, Евгений Петров, "Двенадцать стульев"

      Комментарий


      • Укутанный блестящей паутинкой
        Застыл листок на дереве продрогший
        Как будто бы на сказочной картинке
        Земля росой искрится непросохшей

        В прозрачной этой утренней прохладе
        Небес пронзая ясные глубины
        С зимою приходящей неполадя
        Косяк летит куда-то журавлиный

        Печальный крик по сердцу бъёт так больно
        Прощаясь улетают на край света
        И умолкаем мы с тобой невольно
        Ведь и от нас уходит это лето...

        ...Когда-то в молодости пришло...
        И это пройдет...

        Комментарий


        • На беларускай мове ў раздзеле тэмы вершаў не так і многа. Азнаёміўся з матэрыялам веткі і вырашыў дадаць сваё тварэнне, дастаўшы з дзённіка аднаго з маіх дзетак. Можа каму і падабаецца. Крытыкуйце, але ж помніце, што гэта праца не прафесійнага аўтара, які ўзорна валодае сваім рамяслом.

          Сцяжынка нябачных слядоў
          Ланцугом непрыкметна ляжыць,
          Паветрам прыжатых пластоў
          Далягляда бязмежнасць блішчыць.

          Сенажаць дапаўняе прастор
          Разнатраўем пахучых раслін,
          Гукавы зліваецца хор
          Рэчаіснасці - момант хвілін.

          Сонца пяшчотныя промні
          Імчаць сэрцу цяпло,
          Нагадваючы ўрачыстыя дні,
          Шчодрай душы святло.

          Сцяжынку схаваў небасхіл
          Хмары - драпежнік падобны,
          Гарызонт акутаў пыл
          Дожджык праліўся лагодны.

          Сляды змыла вадой,
          Знак таямнічы знік
          Ноччу гарачай парой
          Далягляда вонкавы блік...
          2013г.
          «Жизнь глохнет там, где насилие стремится стереть её своеобразие и особенности.» В.C.Гроссман

          Комментарий


          • Верш цудоўны, дарослы!

            Сообщение от Хорь Посмотреть сообщение
            На беларускай мове ў раздзеле тэмы вершаў не так і многа.
            11 красавіка 2011


            Цяжка. Выбух. Вагон. Людзі. Сіта.
            Цішыня. Крыкі. Стогны. І крок.
            Кроў. Граніт. І кавалкі ... граніту.
            І заплечнік. Жыццё. Лёс. І змрок....

            Дзед. Дзяўчынка. І хтосьцi. І цела.
            Ачапленне. і стогн. Без нагі...
            Хлопчык. Лекар. Насілкі. Бінт. Белы.
            I чырвоны. Хутчэй. I другі ...

            Бессэнсоўна ... За што? Кроў. Ваніты.
            Турнікеты. Шкло. Пыл… На вачах...
            Дом. Гарэлка. Жах. Слёзы… нібыта ...
            Заўтра. Раніца. Школа. Дачка ...


            У прыёмнай перад Смерцю

            - Нашто тырчаць у прыёмнай сумнай,
            Чакать трывожна судны час?
            Давай-ка, Смерць, з табой разумнай
            Махнем па чарачцы за нас.

            Не за здароўе,- дзе ўжо нам ужо, -
            А за настрой маёй душы.
            Паслухай! Ты не хочаш замуж?
            Усе бабы хочуць, не смяшы!

            Я з Восенню бываў у ложку,
            З Вясной і Летам - не забыць!
            З Зімой - ...хоць потым хворы трошкi…
            Цябе змагу я дагадзіць!

            Давай, Краса, рублёў, дарэчы,
            Заняць не хочаш на гадок?
            А лепш, пайшлi накацiм, зрэшты,
            Парвём парадак і ў шынок ..



            Заходзь, быць можа...

            Заходзь, быць можа, проста памаўчым,
            Пра цені пад вачыма не спытаеш…
            Я пачакаю, пакуль ты… з другім,
            Куры, я бачу, ўсё таксама паліш.

            Заходзь, быць можа, проста на бліны,
            Iх сам кляпаў увесь час камяком,
            I камячкі ня бітыя мукі…
            Але ўсё роўна, хатнім пахне дом.

            Табе спяю бязгучна і без слоў
            Пра тое, што не здольна адгадаць,
            I пра агульнае з агульных наших сноў,
            Пра тое, што «з пачатку б нам пачаць …».

            Быць можа, мы разгледзім у былым
            Усё тое, што раней так … не паспелі…
            Сляза… і толькі шызы дым ...
            Дым? Блін ... бліны згарэлі.

            Заходзь, быць можа…


            Каханне з Iм сышло бяз веры ...


            З каханнем барацьба... Канешне,
            Ён - усё не так, i правая Яна.
            Яе прэтэнзій полк пацешны
            Той перамогi лаўры ўзяў спаўна ...

            І Ён пайшоў, адкрыты дзверы,
            Ён глытаў слёзы. Крыўда Боль. Iмгла.
            Каханне з Iм сышло бяз веры,
            Яно прыняць палову не змагла.

            Ён у сэрцы нёс надзею i каханне,
            Спрабуючы аддаць свой жар душы,
            Але ж дарэмныя былі старанні,-
            Загасла пачуццё… адзін у цішы ...

            Iшоў Ён цiха, мерна i спакойна,
            Забыўшыся пакуты ўсе свае,
            Забыўшыся аб бессэнсоўным,
            Ішоў i ад Яе ... і да Яе ...


            Дзяцінства

            Бег да ракі, Дзвіна-дзявiца!
            К царкве, па Маркаўшчыне, уніз ...
            Вада тут срэбрам прамяніцца,
            Твар цiха лашчыць лёгкі брыз.

            Дзяцінства! Я рапірай з «неўскай»
            Абрубак лыжкі запушчу
            З надзеяй. І падсечкой рэзкай
            На бераг шчупака цягну!

            За жабры, не шкадую пальцы,
            Я па-шчанячы лез ў адхон,
            Пачуць каб ад мясцовых Мальцаў
            З адценнем захаплення стогн ....

            Мой родны Віцебск! Пах салодкi
            Смачных бабуліных турбот,
            І лесасплаўныя чародкі,
            І з дзіркай старажытны бот.

            Дзяцінства лепшая сяброўка,
            Вялізная Дзвіна-рака!
            Шчупак абвязаны вяроўкай…
            Мая дрыготкая рука ...


            Брава Інтэрнэт!

            Сустрэліся! I словы, сказ, жаданнi
            Прывідны малявалі нам партрэт.
            Адзiн матыў, мільёны меркаванняў.
            Свабода думкі! Брава Iнтэрнэт!

            Сустрэліся затым, каб не сустрэцца,
            Без абавязкаў усiм казаць "прывет",
            Сыйсці без развітання, i здаецца,-
            Свабода такту! Брава Інтэрнэт!

            Сустрэліся. І смайлам ўсміхнуўся,
            Магу аблаяць смайлам цэлы свет,
            I смайлам раюць, каб ты затыкнуўся...
            Свабода тварыкам! I Брава Інтэрнэт!

            Сустрэліся і можам тут застацца,
            Мы ўзялі віртуальнасці білет,
            Мы тыя, кім тут хочам падавацца.
            Дур?.. Не! Свабода! Брава Інтэрнэт!


            Восеньская маркота


            Для слёз не хопіць і вядра,
            Калі маркота i хандра
            Рыдае ў голас.
            Ганю вяршэнства смутка ўдаль
            І спліна дажджавую сталь ...
            Сiвее волас.

            І смутак цяжкае ступнёй,
            На горла ступіць мне нудой,
            Без апраўдання ...
            Я меланхолію пішу,
            Уздых цяжкі, але ж дышу
            Праз сэнс вагання…


            Восеньская Прыпяць

            Туману сетка кінута нядбайна,
            Свінцова ў небе стульваюцца хмары,
            I Прыпяць па-асенняму звычайна
            Мяне вiтае вадзяным гушчарам.

            Са свістам вецер кінуўся з чароту,
            Рыўком сарваўшы пацеркі з рабіны
            І, п'яна нагуляўшыся ў ахвоту,
            Забыўся недзе ў каранях асіны ...


            Шынок

            Яна сядзела i чакала,
            У далонi песцiла каньяк…
            Расклад вядомы…
            Сумавала,
            Упэўненая «што» i «як»…

            Ён да яе прысеў:
            - Дазвольце
            Яшчэ бакал? … на ўвазе меў…
            Сумуеце ў адзіноце?...
            Прэлюдыя ...
            Ён разумеў…

            Камар (філасофія жыцця)

            Напіўшыся крыві камар
            Палагаднеў, пачуўся целам,
            І паміж справай пузам сьпелым
            Ствараў уласны ён піяр.

            Вяшчаў аратар:
            - Недарэкі,
            Не пойдзе справа так на лад!
            У вочы, ў нос, - нахабства, зьдзекі, -
            Трэба ўпівацца ў мяккi зад.

            Хай не хапае чысціні
            У пачатку гэтага імкнення,
            Нiжэй спiны без раздраження
            Ем я людзей без мітусні.

            Я - геній! Гэта ад прыроды!
            Усе людзі - статак! Я - пастух!
            Я нават разумней за мух,
            Вышэйшай, мабыць, я пароды!!!

            Ды раптам змоўклі крывасмока трэлі…
            Напэўна, там штаны надзелі…


            Спі, каханая!

            Спі, каханая! Хай сніцца
            Домiк удалечыні,
            І дымок там будзе віцца,
            У бераг на рацэ - чаўны.

            Спі, каханая! На рэчцы
            Льецца песня салаўя,
            Срэбрам ў безнадзейнай спрэчцы
            Карагодам уклея.

            Спі! Там Месяц белай вежай
            Дзiўна тае ў зорным сне,
            Там Ярыла свет бязмежны
            У раку пунсовым лье.

            Спі, каханая! Гулліва
            Бухне сом працяглы плёс,
            З гучным шротным пералівам
            Бусел свой падніме нос.

            Спі… Там мацi… хлопчык босы…
            Рукi сколаты iльном…
            Мне ўспамiн дзяцінства, проста,
            Не дае забыцца сном…

            Спі, каханая…



            Зад

            Еду я iзноў на дачу,
            Сутнасць каб спазнаць свабод,
            Сярод барахла і срача
            Пах жыццёвы i смурод.

            Сотак пяць у маім актыве:
            Агарод, вішнёвы сад
            І ў рэальным пазітыве
            Усіх суседак розны зад.

            Калыхнулася вялікім
            Валькi моцная карма,
            Да заходу i не знiкне, -
            Пустазелля, - жыў дарма!

            З опернага вось Алены
            Ляжкi дзве тырчаць тырчком,
            Карані шукае хрэну, -
            Безмужыцкі Ленкін дом.

            Вось Марыськiн, Кацькiн, Светы,
            Вось Ларыска ў негліжэ, -
            Кожны са сваёй прыметай!
            З незнаёмымi - цяжей.

            Хто сказаў «неэстэтычны»
            Гэты нелексiчны рад?
            Спецыфiчна паэтычны,
            Той жаночы дачны зад!


            Паэтка

            Звычайны погляд у мокры дзень,
            Аздоблены сляпой дажджынкай ...
            І над сталом яе вылучна цень ...
            I вершы, змытыя слязінкай ...

            Яна чакае пэўнага Яго,
            Ня ўяву, створаную скрухай…
            Сакрэты яго цела яе рукі
            Пазналі лепей цела свайго ...


            Я раскрыюся!

            Калі-небудзь я скіну свой полаг
            Пасля радасці або бяды,
            I з душы я дастану асколак
            Не гнілой халоднай слюды ...

            Я вішнёвай раскрыюся кветкай,
            Голай істай вясновых галін,
            Я пазбаўлю сябе ўяўнай клеткі
            I закрэслю свой стары ўспамін…

            Адпушчу пералётных крыўд зграю,
            Разаб'ю шкло мінулых гадоў,
            Калі раптам мяне не стрымае
            Хваля светлых тваіх валасоў.


            Дзесьці крэмзае скрыпка

            Дзесьці крэмзае скрыпка
            Будучыні палатно ...
            Крывацечным і ліпкім
            Плёскае ў куфель віно ...

            Ўсплёскі ўспамінаў ранніх -
            Парваная кімсьці струна ...
            Не ў унісон жадання ...
            Зноў ты зусім адна ...

            Нотай, напэўна, лішняй
            Быў той растання дзень ...
            Усё, што мара напіша,
            Снег зацяруша ў цень!

            Чыстым бы ды на белым ...
            Ды без былой віны ...
            Скрыпка катуе смела,
            Але ж… без адной струны ...

            Дэпрэсія

            Кіруюць думкі на душы надрэз,
            Неасцярожным кімсьці, і мішэнь — спіна
            Змяніўшы «рэ бемоль» на «до дыез»…
            Дарма!

            З актавы на актаву б'ецца пульс,
            Басуе і ў паніцы, зрывае на фальцэт,
            На спробу какафоніяй зняць сум…
            Не!

            Пад камертон настроена струна —
            Асноўная пляцення лёса нiць,
            Свой унісон шукае, i пакуль адна…
            Жыць!

            Комментарий


            • Прабачайте, што зусім без дазволу пачаў пранікаць у паэтычнае прастранства. Усё ж такі вырашыў яшчэ адно народжанае дастаць з дзённіка на свет.
              Лёс, у кожнага ён свой,
              Жыцця не простага дарога.
              Нарадзiўся, крок ступiў нагой
              За цеплынёй бацькоўскага парога.

              Лёс, злучыу мяне з табой,
              Шчасця найдзенага падарунак.
              Абжыўся, сяброў не мераю вагой
              За дабрыню наладзiўся падмурак.

              Лёс - кахання вобраз наш,
              Дзяцей народжаных ад бога.
              Ганаруся, што збудаваны шалаш
              За церпялiвасць каштуе многа.

              Лёс - гэта ганаровы крыж,
              Продкамi начэрчаны шлях.
              Iмкнуся, але не хуткi, як стрыж,
              За будучыню апаноўвае страх...
              Последний раз редактировалось Хорь; 19.04.2013, 19:33.
              «Жизнь глохнет там, где насилие стремится стереть её своеобразие и особенности.» В.C.Гроссман

              Комментарий


              • Слова і мова.

                Бывае і так, што слова
                Будаража ў жылах кроў,
                Кліча родная мова,
                Радзімы даносячы зоў.

                Звычайныя простыя словы
                Ў кожным куточку зямлі,
                Адгалоскам матулінай мовы
                Карнямі сілкуюць камлі.

                Мары аб добрым слове
                З маленства цешылі нас,
                А прамовы настаўніка ў школе
                Заўсёды вярталі ў клас.

                Сяброў сціплыя словы
                Прыемна пачуць вушамі,
                А пявучасць нашай мовы
                Заўжды адчуваць за плячамі.

                Мова зямлі беларускай
                Учора, сягоння і заўтра,
                Ніколі не будзеш рускай,
                Польскай, ці эсперанта…
                2013г.
                «Жизнь глохнет там, где насилие стремится стереть её своеобразие и особенности.» В.C.Гроссман

                Комментарий


                • 1995 году посвящаю

                  Опять пришла из прошлого память,
                  Стекала по щеке к подбородку,
                  И куталась в сон.
                  Она хотела душу изранить,
                  Чтоб стала я податливо-тонкой,
                  Не песня, а стон.

                  А я смотрела с легкой досадой
                  На фото, где еще молодая,
                  И все еще с ним.
                  Я знала -мне такого не надо,
                  Что выжила, что стала другая,
                  Что чувства как дым.

                  Печаль -мое второе названье,
                  Я никогда не буду счастливой,
                  Но я не грущу.
                  В конверт сложу все воспоминанья,
                  И над свечою неторопливой
                  Сожгу. И прощу.
                  22.05.2013
                  Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
                  "Сама ты рупор" (long kast)

                  Комментарий


                  • ***
                    Совесть тоже умеет болеть...
                    Появляется только с возрастом
                    Незнакомая в детстве болезнь -
                    Состоянье простывшей совести.

                    Не ушиб, не изжоги муть,
                    И снаружи ничем не проявится.
                    Только так тяжело уснуть
                    Человеку с простывшей совестью.

                    И лекарства такого нет,
                    Чтобы вмиг позабылись горести.
                    Просто носишь в душе, как крест,
                    Состоянье простывшей совести.

                    Лишь однажды замкнётся круг,
                    И прощеньем душа растопится.
                    И беззвучно заплачет вдруг
                    Человек с исцелённой совестью.

                    11.06.2013

                    (немного коряво, простите)
                    Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
                    "Сама ты рупор" (long kast)

                    Комментарий


                    • Сообщение от Уклейка Посмотреть сообщение
                      ***
                      Совесть тоже умеет болеть...
                      Появляется только с возрастом
                      Незнакомая в детстве болезнь -
                      Состоянье простывшей совести.

                      Не ушиб, не изжоги муть,
                      И снаружи ничем не проявится.
                      Только так тяжело уснуть
                      Человеку с простывшей совестью.

                      И лекарства такого нет,
                      Чтобы вмиг позабылись горести.
                      Просто носишь в душе, как крест,
                      Состоянье простывшей совести.

                      Лишь однажды замкнётся круг,
                      И прощеньем душа растопится.
                      И беззвучно заплачет вдруг
                      Человек с исцелённой совестью.

                      11.06.2013

                      (немного коряво, простите)
                      Вроде, и слова все по-отдельности - известные. А вот попробуй их так сложить!!!! Очень и очень......!!!!
                      Рыбалка не терпит суеты!

                      Комментарий


                      • Сообщение от Borman Посмотреть сообщение
                        Очень и очень......!!!!
                        спасибо!:)
                        Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
                        "Сама ты рупор" (long kast)

                        Комментарий


                        • Быть сильной женщиной

                          Быть сильной женщиной - сомнительное счастье.
                          Минутная гордыня - и отныне
                          Разносторонние проблемы рвут на части
                          И требуют принятия решений.

                          Быть сильной - слишком грустная награда.
                          Не стОит, не для женщин эта ноша.
                          Когда вместо "хочу" сплошное "надо",
                          За всех в ответе, всё на свете можешь...

                          Мужчины разрешили мне быть сильной,
                          Но не назвали ни одной причины,
                          Чтоб я могла гордиться этим чином -
                          Быть, как мужчина... ну, почти мужчина...

                          Стараясь с ролью сильной примириться,
                          Я изредка молюсь в ночном покое:
                          "Не дай мне Бог однажды разучиться
                          Тихонько плакаться в плечо мужское!"

                          04-05.07.2013
                          Последний раз редактировалось Уклейка; 06.07.2013, 00:02.
                          Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
                          "Сама ты рупор" (long kast)

                          Комментарий


                          • Сообщение от Уклейка Посмотреть сообщение
                            ...Тихонько плакаться...!
                            Я ужо хвалявацца пачау.
                            Дзе шлындалась тыждзень?

                            Комментарий


                            • Сообщение от Стары Посмотреть сообщение
                              Я ужо хвалявацца пачау.
                              Дзе шлындалась?
                              очень по тебе скучала
                              Если женщина не скрывает свой возраст, значит она нагло довольна собой. :)
                              "Сама ты рупор" (long kast)

                              Комментарий


                              • Сообщение от Уклейка Посмотреть сообщение
                                очень по тебе скучала
                                Ну-ну.

                                Комментарий

                                Просматривают:

                                Свернуть

                                Обработка...
                                X