Дзякуй усім ўдзельнікам за ўдзел.
Віншую яшчэ раз пераможцаў.
Коратка пра тое як гэта было.
Усё як звычайна пачалося з гульні ў шашкі яшчэ з вечара пятніцы.
Традыцыя аднак плануецца.
Пакуль ішла гульня ў шашкі варылася юха.
Ну а потам пад юшку душэўныя гутаркі пра вуджэнне рыбы.
Адранку ў суботу да прызначанага часу сталі падцягвацца ўдзельнікі.
Самымі першымі прыехалі палачане ,следам прадстаўнікі оршы і віцебска.
Усяго зарэгістравалася 20 удзельнікаў.Сярод іх дзве прадстаўніцы чароўнага полу.
Агульны збор удакладненне фінішнага часу , выйсце на вадаём.
Удакладненне на месцы акваторыі лоўлі.Каманда старт.
Ну а далей усё як звычайнае свідраванне лунак стартавы закорм.
І спроба злавіць рыбацкі поспех за хвост.
Час на вуджэнні ляціць хутка ,не зваліліся азірнуцца як ужо пара аб'яўляць пра фніш.
Хто ўсё ж апынецца пераможцам гэтага года?
Застанецца пераходны кубак у Віцебску ці ж вудзіць прадстаўнікам
Плоцка і Оршы?
Хвалявальныя хвіліны ўзважвання
і вось пераможная вага 2752
Палікарпава Максіма (Ananasik)
Не буду пералічваць далей усіх па фамільна толькі вага ўлову
818 - 1057 - 1555 - 952 - 665 - 847 - 2595 - 751 - 2674 - 150 - 2260 - 685 - 355
Усё вынікі падведзены прызы ўручаны афіцыйная частка скончана.
Далей сяброўскае камунікаванне.
Да ў гэты раз возера надарыла Ткачова Змітра вось такім не чаканым трафеем.
Прокомментировать: