У нядзелю нягледзячы на прагнозы сіноптыкаў паехалі з дваюродным братам пасядзець з фідэркамі. З раніцы прысунуліся ў раён "Надзеі". На беразе нігога, прыбой як на моры, хвалі па паўметры і моцны вецер у твар... :o Закінулі, паглядзелі хвілін з 20, усё зразумелі і паехалі на Сосенку.
Пад "фестывальнай" палянай было свабодна, тут і прасядзелі да 15 гадзін. Прыкормка Дунаеў Прэміум Лешч, Прэміум Фідэр Возера, Спорт Лешч, арома. Матыль, апарыш. Сядзелі побач, кідалі на аднолькавую адлегласць... У мяне - 0 (калі не лічыць аднога схода нармальнага падлешчыка ды адной адпушчанай "лаўрушкі"), у брата на чысты апарыш цудоўны "парсючок" не меньш за кг і парачка 0.5 кг падлешчыкаў (+ яшчэ адзін зышоў). Дзіва! Прыкормка з аднаго вядра, апарыш з адной банкі і такі вынік...
Прокомментировать: