Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Малые реки

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Малые реки

    Посчитал нужным открыть такую вот темку, потому как многие на малых реках ловят. Надеюсь, будет пользоваться популярностью, ловят ведь не только на огромных зеркалах.
    --------------------------------




    30 декабря 2013 года сердце автора темы остановилось.
    Последний раз редактировалось александр3; 16.05.2017, 08:37.
    не плачь, не бойся, не проси...

  • Я зрабіў гэта!!! Лічы, галоўны гештальт закрыты. Карасі лошыцкія — добра, месцамі прыемна, ды і не месцамі. Чаго казаць, і там цікава. Сеніцкія плоткі — ну дык таксама надта добра. Пра карася таксама памятаю. А чаго казаць пра язя з Вяллі? Як успомню, дык і зараз дрыжыкі па скуры — тут ужо рэкорд мой па відзе гэтым, тут і карасі з плоткамі адпачываюць у старонцы. Але... ёсць Вуша, а ў ёй ёсць ялец. І я сёння там быў, і я яго сёння злавіў! Спіна баліць, ногі круціць, а як у дзіцяці ўсмешка з твару не сыходзіць. Лічы, два гады па восені там не быў...

    Зранку не пайшоў, трава ад шэрані белая была. На рэчцы быў недзе на пачатку дзесятай. Пачаў ад Заскавічаў. Гэта нейкая глушэча: ажыннік, крапіва, яшчэ нейкая трава пад два метры... Ну яго? А вось і не: маладзейшым ужо не стану, калі яшчэ дапаўзу! І да адзінаццаці анічога. Потым сход. Ну, тут і не ведаю, можа і не ялец, бо біўся як звер, а калі сышоў, дык праз некалькі секунд яшчэ і з вады вылецеў. Вадзіўся некалі тут чырвонакніжнік з гэткімі паводзінамі — мо і ён.

    А паціху потым і расклявалася, але сходаў усё адно хапала. Ну, тут і сам вінаваты: адзін раз зачапіў кручок, ды ён і разагнуўся, я яго трохі паправіў ды зноў у ваду. Ну, сыходзяць і сыходзяць. Хоць на гэты раз рыбу і забіраў, але мне шмат ну зусім не патрэбна. Ну і не трэба было ад Заскавічаў пачынаць — рэчка змянілася. Бліжэй да Віліі стала зусім вузкая, затое і глыбейшая. Але я ўжо да Віліі і не пайшоў — кручок адарваў ды і да хаты паклыпаў. А як складваўся, дык яшчэ і кальцо зламіў.

    Ну і так, трохі пра снасць. Вуда 4 метры (а з большай там і няма чаго рабіць). Паплавок — як пачаў з 2 грамаў, дык і нічога не змяняў. Кручок №12 з трохі доўгім цэўем. Павадок 0.1. Ну, тут бы і больш паставіў, але некуды ўся леска 0.12 дзелася. Яльцы ўсе на чарвяка. Плоткі — на матыля. Калі ўжо надта адпачыць хацелася, дык яго вешаў ды пад берагам балаваўся. На адным толькі месцы на прытрымку брала, але там недзе метраў 20 паплавок уніз спускаў, дык там і магчыма было менш-больш прыгожую прытрымку зрабіць. Там тры злавіў і столькі ж сарваў. А так па дне падпасак валачыўся.

    Але ж дзень цудоўна прайшоў... Толькі дома нічога не зрабіў з таго, што жонка напланавала.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Показать

    • djam
      djam комментирует:
      Редактировать комментарий
      Хорошие ельцы, если получится, выберусь на следующей неделе на одну речку, проверю, как там. Давно хотел попробовать.

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X