Я ведаю прыгожую пратоку.
Там Неман выспу як каханку абдымае.
Яна адзіная такая ад вытоку.
Яе на шчасце і не кожны знае.
Няма шляхоў, віюцца толькі сцежкі.
І тыя ўсе натоптаны дзікамі
Я крочу к ей нізінай між алешын.
Затым як плот густымі хмызнякамі.
А там і луг ужо не так далека.
З няўломкамі як волаты дубамі.
Стаяць як войска, сколька бачыць вока.
То варта Немана яго асцярагае.
У той пратоке ходзяць Плоткі касякамі.
Шчупак палюе, у бухце ен галоўны.
Тут Мянтузы жывуць пад валунамі.
А Цырты рыюць дно, а дно як жорны.
Бялізна б'е, і Себеля ганяе.
Мірона хата пад крыжастымі карчамі.
А у лістападзе Пстронга тут бывае.
Адкуль прыходзіць, аб тым ні хто не знае.
І не пытайцеся меня за тое месца.
Дзе Ялец з Кленем усе на плесе грае.
Я колькі год ўсе не магу начаравацца.
Як Неман выспу як каханку абдымае.
.
Автор Stoubur.
Ну и мой не большой фото отчет за последний месяц.
19 Фото
Прокомментировать: