На берасьцейскіх вуліцах можна сустрэць жывёлаў, існаваньне якіх па-суседзтве цяжка сабе ўявіць. Здаецца, што на гарадскіх вуліцах акрамя стандартных сабак, катоў, варон і г. д. нікога болей няма. Але гэта не так.
Першы раз нечаканае спадканьне здарылася ў студэнцкія гады. Падпрацоўваў я на платных начных паркоўках вартаўніком. Позна ноччу, калі людзі амаль поўнасьцю зьнікалі з вуліц горада, з’яўлялісь аднекуль пушыстыя даўгаватыя жывёлы. Прычым, здаралася гэта толькі на паркоўцы каля крамы “Космас”. Дакладна сказаць, што за жывёлы гэта былі, я не магу. Пры маіх спробах падысьці бліжэй і разгледзець, яны знікалі, пры чым так жа рэзка, як і з’яўляліся. А каб дакладна вызначыць на большай дыстанцыі ноччу від грызуна, я шукаў сярод рэдкіх прахожых Джэральда Дарэлла. Нажаль, ніхто зь іх дакладна нічога сказаць не мог. Найбольш частым варыянтам быў тхор.
Перыядычна я бачу фазанаў. Толькі не на саміх вуліцах, а ўздож ракі Мухавец. Два разы бачыў гэтых птушак на вуліцы 28 Ліпеня, недалёка ад першага прыпынка пасьля маста праз раку. Яны, здавалася, нават не баяліся людзей. Напэўна ведалі, што паляваньне ў горадзе забаронена.
Яшчэ хачу сказаць пра пацукоў. Прошлым летам праваліўся асфальт на вуліцы Леніна на скрыжаваньні з вуліцай Дзяржынскага. Першым, што я пабачыў, калі заглянуў у яму, былі пацукі. Штук шэсьць. Кінутый кавалак хлеба яны адразу павалаклі кудысьці ў нару. Бачыў я пацукоў у калодцах хозфекальнай каналізацыі. Па словах работнікаў вадаканала там іх бывае многа. Умовы для жыцьця добрыя: заўсёды цёпла і паесьці хапае.
Канешне сьпіс жывёлаў на гэтым не заканчваецца. Калі быць уважлівым, то дзесьці зусім побач можна заўважыць многа цікавага.