СЭРВАЧ, рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім р, правы прыток Віліі. : Даўжыня 85 км. Пл. вадазбору 1105 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Выцякае на ПдЗ з воз. Сэрвач Докшыцкага р-на, упадае ў Вілейскае вадасховішча на ПдУ ад в. Людвінова Вілейскага р-на. Асноўныя прытокі: Сэрвач, Галядза, Зуйка (злева), Патачанка, Наква (справа). Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Пры ўпадзенні Наквы ў Сэрвач г.п. Крывічы. Каля в. Людвінова створана сажалка (пл. 0,1 км2). У маляўнічых мясцінах нізоўя ракі зона адпачынку Вілейка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Комментарий