Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Водохранилище Лошица (г. Минск)
Свернуть
X
-
Зертотль, тое, што жывуць, так хіба я што супраць казаў? А вось тое, што нерастуюць там? Тут для мяне пытанне адкрытае. Здаецца мне, хоць і не шмат хто тут піша, але ж калі б бачыў гэта відовішча, то адпісаўся б. Я, праўда, значна больш на поўдзень гэта бачыў. Захапляе. А пра тое, што запускалі? Мне там нейкі пенсіянер расказваў пра тое, што гады тры таму і спецмашына прыязджала, ды карпа запускалі. А што апасля чысткі запускалі, так пра тое з кожнага праса казалі.
-
bzz86, мне шмат хто, шмат што раіць. Вось адзін на херабунячае цеста ловіць. Прааналізаваў усе звесткі - чаму не? Хутчэй да, чым не. Засталося даведацца дзе купіць. А вось другі - на хлеб. Ды яшчэ пэўнай маркі. Я ў краме калі купляю, што за марка ведаць, не ведаю. Абы з семкамі. Тут хутчэй не, чым да. Так і пра брэсцкую. Але хто яго ведае.
А пра мову... Позна піць баржомі... Ужо і на трасянцы ведаю толькі аднаго дзеяча які на ёй размаўляе. І яшчэ парада. Калі ёсць жаданне пісаць на мове, пастаў беларускую раскладку. Арфаграфічныя памылкі папраўляе.
-
Неяк мне адзин мясцовы параиу лавиць ля Брэсцкай, нибыта там, з боку дзе чарот на меляке збираецца уся рыба увесну. Але ж адзиная мая спроба скончылася фияска.
P.S. дарэчы, надта складана нешта выдаць на Беларускай мове, але ж пры гэтым нешта рухаецца у галаве, нибыта крыжаванку вырашаеш, можа гэта и карысна для мазгоу)
- 4 Нравится:
-
Akun, паехалі. Следчыя дзеянні праводзілі знаўцы. Што маем? Фота, замеры пальцамі, дакладней пядзю, інтэрнэт і ўсё. Даўжыня недзе каля сарака сантыметраў, можа трохі меней, гэта без хваста. Інтэрнэт дапамагае высвятліць, што будзь гэта штучнае размнажэнне, ці малаверагоднае, але ўсё ж магчымае размнажэнне ў гэтым вадасховішчы, яно праходзіць у канцы траўня — пачатку чэрвеня. Рэзюмуючы ўсё гэта, маем тое, што гэтаму карпу амаль тры гады. А вага на дату фотаздымкаў — каля 1000-1800 г. Гэта калі ён рос бы на волі.
І больш просты спосаб. Даю ўсе дадзеныя штучнаму інтэлекту, а каб задача была не такая простая, прашу ў яго даць мне верагодны дзень нараджэння. Першага чэрвеня святкаваць трэба. А вага 1300-1500.
І яшчэ больш просты. Даю адну фатаграфію, і ён выдае ўсе тыя ж лічбы. Гы-гы-гы.
-
vovchik27, у нейкай ступені ў гэтай справе прымаў удзел і я. Толькі платвой. На Сеніцы аддаваў плотак асобам, якія выпускалі іх сюды. Спытаў у дзядулі Гугла пра поўнае спусканне гэтага вадасховішча - кажа, у пачатку нулявых. Я лічыў, што пазней. Тады пісалі, што карпа запускалі. Ты карпянят туды запускаў недзе ў сярэдзіне ці напрыканцы дзесятых. Можа, і твае, можа, і ад афіцыйнага запуску. Але ёсць сумненні: павінны быць пабольш. Можа, і аднераставалі. А можа, яшчэ хто пазней запусціў.
- 1 нравится
-
fider82, тут як атрымалася. Заўважыў, што мову матчыну запамятаваць пачаў. У жыцці прымяняць яе няма дзе, некалі беларускамоўныя дні з дзецьмі праводзіў, кнігі калі-нікалі чытаў. А зараз — пшык. У дзяцей ужо сваё дзіцятка ёсць. Таму вырашыў дзеля сябе, там дзе магчыма, пісаць на мове. Навошта? А хачу так. Успамінаецца хутка. У перакладчык з кожнай спробай усё менш зазіраю. Раней, як казала жонка, шмат паланізмаў у маўленні выкарыстоўваў (тут проста: першыя пяць гадоў свайго жыцця на Смаргоншчыне пражыў, там гэтак прынята было). Зараз гэтага няма. І нічога дрэннага ў выкарыстанні слоўніка я не бачу. Мулявін, каб быў жывы, не даў бы зманіць.
- 9 Нравится:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: