Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Водохранилище Лошица (г. Минск)

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • 1973Дима
    Участник ответил
    Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260607_195923.jpg
Просмотров:	150
Размер:	204.9 Кб
ID:	4563637 У суботу нічога не планаваў па рыбе. Але... Цешча забрала малодшага сына адрабляць аброк на дачу, унук з нявесткай — туды ж, жонка па лагерах пайшла... І застаўся я адзін... Рыбалоўны пад бокам — там матыль, апарыш, пачак чорнага фідара (з чорнага болей нічога не было), пачак карась-лін. Манку замяшаў, пярлоўку згатаваў. Светлячкі закуплены даўно... І ў шэсць гадзін паплавок у вадзе. Платва бадзёра браць пачала адразу. Але неяк ні тое — платва таксама рыба, але паднадаела крыху. Пярлоўку ну ні ў якую. Два апарышы з матылём — уляцеў ладны карасік. На манку таксама адзін ладны ды пару з далоню. Ну і плотка нікуды не дзелася.
    Ну а потым пачало цямнець. І ўсё, зрэдку на манку варушонкі нейкія ды дзве плоткі. І так да паловы дванаццатай. Апошні тралейбус у палову першай — хоць і два прыпынкі да дому, але чаго ногі збіваць? Але тут пачалося. Ну як пачалося? Спачатку да ашмёткаў манкі павесіў пару-тройку матылёў, і першы начны ёсць, невялічкі, але ёсць. Потым яшчэ. Потым і без манкі. Запар некалькі сходаў адразу пасля падсечкі. Грашыў на кручок, але нічога, трохі наладзілася. Ну і самі паклёўкі. Трохі падыме — і ўсё. Рэалізацыя аніякая. Ну і так недзе да паловы другой. А потым — стоп. Як кажуць, як рубільнік выключылі. Але чатыры разы падсак у вадзе пабываў. Ну і добра. Па святле яшчэ адзін ладны і адзін далонічнік і, дачакаўшыся першага тралейбуса, дадому. Чаго ножкі свае хворанькія стаптываць?
    ПЫ.СЫ. Недзе каля трох ножкі свае размяць захацелася, ну і паплавок херабунячы на вадзе ўбачыў. Чаму не падысці, за жыццё рыбацкае не пакалякаць? Падышоў, не пакалякаў. Кітаец, але з бабай сваёй. Ну хоць баба ягоная па-руску шпрэхае. У іх пуста.
    ПЫ.ПЫ.СЫ. Паплавок у яго, які на паклёўкі рэагаваць павінен. Рэагуе, толькі і на вярхоўку таксама. Са зрокам у мяне ўжо не надта, і аб святлівых паплаўках прыходзіцца задумацца, але не аб такіх.
    ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. А сэкас у вадзе ў поўным ходзе. Ад ікры вярхоўкі ледзь вудачку адчысціў, а каля берага карась з розуму сыходзіў.
    ПЫ.ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Ну і вада цёпляя. Два прыгажуна на тым беразе ўжо скупаліся ўначы. Бачна не было, толькі па гуку ведаю. Спачатку гыгыкалі, потым адзін хацеў ножкі прамачыць, другі руку падаць вырашыў... Потым нечага мацюгамі размаўляць пачалі, нядобрымі. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260607_203040.jpg
Просмотров:	167
Размер:	107.2 Кб
ID:	4563632 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260607_202657.jpg
Просмотров:	156
Размер:	200.9 Кб
ID:	4563633 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260607_200009.jpg
Просмотров:	157
Размер:	176.1 Кб
ID:	4563634 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260607_201411.jpg
Просмотров:	176
Размер:	527.0 Кб
ID:	4563636

    Прокомментировать:


  • 1973Дима
    Участник прокомментировал ответ
    Каб я ведаў аб існаванні гэтых мап на пачатак гэтага сезона… Як я лічыў? Глыбіня па вадасховішчы плюс-мінус аднолькавая. Русла, калі яно і ёсць, будзе бліжэй да сярэдзіны. Сакавік. Таму якія высновы? Пайшоў на паўночны бераг - там вада будзе прагравацца хутчэй і рыба ачуняе таксама хутчэй. Прыйшоў, а там пад пяцёркай за тры метры. Каб ведаў - не там бы вудзіў, а так… А так злавіў там, ды яшчэ на манку, ды яшчэ з араматызатарам клубніцы. Вышэй адпісваўся. Высновы адназначныя. Нічога я пра рыбалку не ведаю - на дурніцу і хлеб прысмак!!!

  • UGO
    Участник прокомментировал ответ
    Готово.....

  • 1973Дима
    Участник ответил
    Да мадэратараў. Спасылка на пост з гугл-картамі вадасховішча. У першым пасце тэмы, як я зразумеў, яны таксама ёсць, але ў мяне яны не працуюць. Можа ў шапку закінуць?

    https://www.brik.org/node/6379?p=2383769#post2383769

    Прокомментировать:


  • 1973Дима
    Участник ответил
    Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_214728.jpg
Просмотров:	966
Размер:	239.7 Кб
ID:	4563121 Быў сёння. Так адбылося, што не надта прыемныя навіны зламалі сёння рыбалку, таму ледзьве коратка адпішуся. Быў з рання. Матыль, апарыш, на закідуху — пуфкі. Была яшчэ манка, але нешта з ёй пайшло не так — выйшла цвёрдая. На вуду — тры штукі: адзін трапіў на фота, два невялічкія, на далоні размяшчаліся з хвастом. Астатнія — на пуфкі. Ну і вецер. Глядзець прагноз па ветры ў прымяненні да гэтага вадасховішча — так сабе справа. Па прагнозу павінен быў быць паўночна-заходні, а на самой справе быў усходні. Як раз разганяўся да не надта камфортнага ў заходняй частцы возера, дзе я і сядзеў. З прыемнага: пазнаёміўся з Kultist. Вельмі прыемна. Можа, трохі і да херабунячай тэмы калі-небудзь дакрануся. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_205109.jpg
Просмотров:	1803
Размер:	272.4 Кб
ID:	4563116 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_205141.jpg
Просмотров:	980
Размер:	486.8 Кб
ID:	4563117 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_205211.jpg
Просмотров:	985
Размер:	233.2 Кб
ID:	4563118 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_205243.jpg
Просмотров:	964
Размер:	519.6 Кб
ID:	4563119 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260531_205340.jpg
Просмотров:	1039
Размер:	636.9 Кб
ID:	4563120

    Прокомментировать:


  • Kultist
    Участник ответил
    Сегодня 30/05/2026 с 8,00 до 14,00 ветер есть, маленький дождик с утра есть, клев есть!!!. 7 карасей + 6 плоток +5 сходов при вываживании ( короткий подсак).
    замес Молюсски + 918 с черной полосой + быстрая атака 2 + чеснок + глютен.

    Прокомментировать:


  • alexs000
    Участник прокомментировал ответ
    lynx, смотреть надо на нижнюю часть фото, а не на верхнюю (имхо)

  • 1973Дима
    Участник ответил
    Быў у суботу. У другой палове дня. Так атрымалася. У першай палове — паход па крамах. З жонкай і ўнукам. Гэта не паўподзвіг — гэта званне героя з уручэннем ордэна Леніна, не менш.Пра рыбалку. Хацеў пабачыць святляка на паплаўку, хаця б хвілін дваццаць. Ліхтарык не браў, на гэтыя хвіліны і тэлефона хопіць. Так я лічыў. А тэлефон дома застаўся. Таму і не будзе «фірмовых» фатаздымкаў. Затое і садок не трэба было мачыць — усё адразу ў ваду.А рыба паклёўвала. Па святле — штук дваццаць плотак, ужо ў залаты час — плотка і карась грамаў на дзвесце. На святляк таксама былі і варушэнні, і паклёўкі. Але з маім зрокам у цемры нанізваць нешта на кручок... Менш-больш годнае — манка ці апарыш з матылём. На проста матыля — дробная. Ну і манка. Па паклёўках на першым месцы, па рэалізацыі — ды ну яго на...

    Прокомментировать:


  • Kultist
    Участник прокомментировал ответ
    bzz86, чеснок гранулированный

  • lynx
    Участник прокомментировал ответ
    крупненький ПР0гонистый у тя экзэмпляр..(как итальйанский=)

    Сообщение от Турист Посмотреть сообщение
    Так выглядит типичный карась из "южных стран Европы". На снимке, предполагаю что Италия.

    Прогонистый, и не дюже симпатичный. Нажмите на изображение для увеличения. Название:	FB_IMG_1687761905547.jpg Просмотров:	0 Размер:	174.9 Кб ID:	4456044

  • 1973Дима
    Участник ответил
    Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260517_212918.jpg
Просмотров:	1649
Размер:	188.7 Кб
ID:	4561841 Быў у суботу. Зрання. Раней за пяць гадзін быў на месцы. Залаты час. Прыгожа!!! Нават у Мінску. А яшчэ карась вар'яцеў. Бурбалкі, усплёскі... Па ўсім вадасховішчы. Была думка, што гадзін у восем дадому прыйдзецца ісці, бо рука забаліць кілаграмовых карасёў цягаць, але... Пакуль замяшаўся, расклаўся... Як у іншым месцы апынуўся. Ціш ды гладзь. І гэта не ў пераносным сэнсе. Ні ўсплёску, ні бурбалак. Ну і клёву аніякага. Так, пару плотак. А потым вецер. А потым цячэнне, нясло паплавок як дурнога. І паклёўкі - карась патроху паплавок падыме і ўсё. Падпасак на дно пакладзеш - паклёўкі не відаць, а калі даеш праплысці - не клюе. Трохі злавіў... Ну яе, гэту рыбалку!!! Але, як у тым анекдоце - і заўтра (у маім выпадку - на наступных выхадных) пайду. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260517_213309.jpg
Просмотров:	2516
Размер:	186.3 Кб
ID:	4561837 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260517_213011.jpg
Просмотров:	1699
Размер:	197.2 Кб
ID:	4561838 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260517_213356.jpg
Просмотров:	1738
Размер:	287.0 Кб
ID:	4561839 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260517_213425.jpg
Просмотров:	1824
Размер:	617.2 Кб
ID:	4561840

    Прокомментировать:


  • UGO
    Участник прокомментировал ответ
    не понимающий, но одобряю!

  • bzz86
    Участник прокомментировал ответ
    А чеснок в данном случае что? Просто сухой чеснок?

  • Kultist
    Участник ответил
    Был сегодня 17/05/2026 с 6,30 клев начался через час, на херабунил 23 шт (все отпущены). для понимающих 918 с черной полосой + быстрая атака 2 + чеснок + глютен.

    Прокомментировать:


  • 1973Дима
    Участник ответил
    Быў сёння. Недзе з васьмі і да трох. Карася злавіў - хоць і невялічкага, але нямала. Платва, кажуць, пад тым берагам нераставала. Прыкорм - па паловы пачкі RS чорная платва і Вабік платва, кінуў туды палову вялікай банкі апарыша. Адзін раз спачатку кінуў не шкадуючы, потым - толькі перад адыходам. Паплавок 1 грам, павадок 0,1. Кляваць паціху пачала хвілін праз дваццаць. Спачатку толькі на матыля, потым і на бутэр з апарышам. Але паклёўкі - гэта нешта! Расцягнутыя ў часе да бясконцасці. Не, я разумею манку абсмактаць ці чарвяка. А аднаго здохліка матыля? Суцэльна згодзен з магчымымі новаўвядзеннямі: карася не тое што больш не распаўсюджваць, а штраф налічваць за яго выпусканне назад. Ну і з назіранняў: навокал ніхто асабліва не лавіў. Мо месца я добра выцеліў, мо апарышы ў прыкормцы дарэчы апынуліся?

    Прокомментировать:

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X