ПЫ.СЫ. Зноў збіраўся не сюды і не на гэткую рыбу. Зноў абламаўся. Калі і на наступных выхадных прыйдзецца сюды ісці (а гледзячы на планы маёй сямейкі — так усё і будзе), буду ноччу яго на фідэр лавіць. Не на флэт нейкі ці падобныя на яго трасцы, а на класічны. Чаму? А таму!!!
Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Водохранилище Лошица (г. Минск)
Свернуть
X
-
Быў з суботы на нядзелю. У сёмай вечара на месцы, у палове сёмай раніцы дома. Па святле і плотка брала нядрэнна, толькі я рабіў усё, каб яна не клявала — пяць карасёў і па святле ўзяў. З паловы дзесятай недзе да паловы дванаццатай карась браў добра, але спрабаваў лавіць на цеста. Браў ён на яго ну вельмі няўпэўнена. Чарвяка начэпіш — упэўнены пад'ём, а цеста толькі цырабіць. Можа, пацямну яму не патрэбна гэтая пылюка? Але ж мэта была на цеста палавіць. Палавіў — трохі злавіў. У садку на фота недзе толькі палова з таго, што злавіў. Спачатку для групавога фота збіраўся толькі ладных туды афармляць, але потым стала бачна, што так і без фота можна абысціся. Каля 200 грамаў недзе штук сем-восем.
ПЫ.СЫ. Зноў збіраўся не сюды і не на гэткую рыбу. Зноў абламаўся. Калі і на наступных выхадных прыйдзецца сюды ісці (а гледзячы на планы маёй сямейкі — так усё і будзе), буду ноччу яго на фідэр лавіць. Не на флэт нейкі ці падобныя на яго трасцы, а на класічны. Чаму? А таму!!!
Последний раз редактировалось 1973Дима; 16.08.2026, 18:30.
- 14 Нравится:
-
Доживёте!И не только ,до следующего лета,а еще много,много, много лет!!!
- 3 Нравится:
-
доброго вечера, голубой карась №6, может покажите упаковку
-
Так і ёсць, як сказаў LESHA. Паўтара гады таму урачы на тое, што я жыць буду, і ставак не рабілі, а ў наступным годзе ў мяне ў планах пакупка рыбамабіля. Змагайся!!!
- 9 Нравится:
-
Прочитав отчет, еще раз убедился, что рыбная ловля это не просто увлечение - это состояние души, требующего особого склада характера. sokolik1963, каждая твоя рыбалка доказательство того, что сила человеческого духа, воля и страсть к жизни способны преодолеть любые физические преграды. Умение не сдаваться перед перед обстоятельствами и отправляться на водоем вопреки всему, всегда вызывает уважение. Ты ведь не просто ловишь рыбу, а каждый раз одерживаешь победу над слабостью! Пусть каждый выход на водоем приносит тебе душевный покой, радость от единения с природой и, конечно же,
незабываемые трофеи!
- 13 Нравится:
-
Сегодня выполз на рыбалку - тяжело мне после инсульта. Погода с утра тихая и решил погонять Херабуну - подсел на неё в прошлом году. Ничего не мудрю, не изменяю, делаю всё, как делают профи этого стиля. Удочка 4,5 метра 28 строй. Оснастка "корея" с одним крючком, у меня проблемы с координацией и почти не вижу на один глаз. С составом теста не занимаюсь самодеятельностью, не вижу в этом смысла. Сейчас можно приобрести любой вид теста быстро и без проблем. Замешиваю классику от Старого Призрака микс "Большая тройка" - дикое поле 918 ( черная полоса) + голубой карась №6 + быстрая атака №2 (картофель) Заметил ещё по прошлому году, что летом на этом водоёме карась лучше берёт светлые составы без добавления криля, рыбных запахов и мускуса, без всяких фруктовых ароматов и прочих специй. С посудой тоже не выёживаюсь, замешиваю, как учат китайцы мерными стаканчиками и в широкой миске всей пятернёй, а не одним пальцем. Сейчас купить эти приблуды вообще не проблема. Дальше насаживаю тесто "на протяг" и чуть-чуть обжимаю его, если надо подправить немного. Заброс снизу и если нет поклёвки, через 1,5-2 минуты перезаброс. Насмотрел у китайцев магнитный шприц для насадки теста на крючки. Примерно 75 рублей обойдётся, но вот думаю доживу ли до следующего лета. На Валдберисах и Озонах его нет, а из Китая месяц ехать будет, лето закончится. Короче, много текста, с 8-ми утра за полтора часа поймал 12 карасиков, плотвичек не считал, достали они, только ловить мешают. Вот такая короткая рыбалка горе инвалида. Завтра уже дождик и ветер, с херабуной не получится.Последний раз редактировалось sokolik1963; 10.08.2026, 15:03.
- 29 Нравится:
Прокомментировать:
-
Быў з суботы на нядзелю. Увесь тыдзень планаваў плотку ўдзень і не тут лавіць, але... як там кажуць — раскажы некаму пра свае планы, каб яго жа і рассмешыць. Недзе каля пяці і быў на месцы. І плотка брала, месцамі нават добрая, але мэты змяніліся — зноў начны карась. Мэты змяніліся, але настрой таго, хто з мэтаў маіх смяецца — не. Як смяяўся, так і працягваў. У голас. На вадзе ні кругоў, ні ўсплёскаў, ні бурбалак. Ну а пра ноч... а што ноч? Была. Ціхая, цёмная... Пару нейкіх пад'ёмаў, пару абсмоктванняў, вярхоўка і тая паплавок амаль не чапала. Але я стойка адседзеў да трох. Трохі далей сядзеў мужык з закідухамі. Каля дзвюх я падышоў туды, дык ён наогул спаў у крэсле.
- 12 Нравится:
Прокомментировать:
-
У суботу на пачатку восьмай быў на месцы. Неяк закормачны ды падрыхтоўчы перыяд зацягнуўся, і паплаўкі дакрануліся да вады толькі недзе каля васьмі. Ну а далей — па наезджанай. З прыкормкай трохі даў маху: лічыў, што «чорнай плоткі» ёсць шмат у мяне, а «карася-часноку» ўжо амаль і няма, а атрымалася наадварот. Падкінуў трохі зямелькі мясцовай для колеру — і паняслося. Ну, як паняслося, так, паціху, з прабуксоўкамі, але пачаў лавіць.
Адразу паставіў херабунячыя паплаўкі — ветру амаль няма, на плотку не нацельваўся, навошта час марнаваць на змену аснасткі перад ноччу? Пакуль было светла, плотак невялічкіх з дзесятак на беразе апынулася ды пару далоннікаў. Плотак можна было б і больш падлавіць, але кручкі №12 ды павадок 0.12 — не іх тэма. Падышла яна, а вось добра гэта ці не — пытанне спрэчнае. Па задумцы закорм да дна павінен даходзіць амаль без муці, а зямля нейкая трохі не тая, неяк пяску ў ёй зашмат. Перад цемрай і не планаваў дакармліваць, але прыйшлося — шмат плоткі сабралася, выела там усё.
Ну і пачатак ночы зусім негеглы. Спачатку нейкая плынь намалявалася. Прычым пад шасцёркай хапіла таго, што адзін падпасак заякарыць можна, а на пяцёрцы і з дзвюма ў праводку лавіў. А потым і вецер нейкі з'явіўся, трохі дождж пакапаў, хваля паднялася (не такая каб ужо занадта, але непрыемная). Да адзінаццаці яшчэ дзвюх далоннікаў вымучаў. Была думка а палове першай і дадому сысці (апошні тралейбус), але... Вецер сціх, плынь амаль прапала. Шавялёнкі хоць зрэдку, але з'явіліся, а трохі за адзінаццатую — і першы добры пад'ём, першы ладны! Плюс-мінус 0.5 кг. На чарвяка. За ім і другі запар.
А далей... Шавялёнкі былі, былі і плаўныя ўтопы, але... Не сячэцца. Ну добра, калі рэзкія пад'ёмы ды шавялёнкі — можна спісаць на тое, што леску задзявае. А ўтопы, тым больш чарвяк паедзены? Ну, тут і сам вінаваты: бярэ на чарвяка — чаго мудрыць? А бліжэй да дзвюх паставіў матыля на адну, апарыша на другую. І амаль адразу на матыля зноў ладны. Сказаць, што пачалося — не, не пачалося. Але да паловы пятай яшчэ тры ладныя, адзін умоўна ладны і з пяцёра далоннікаў. Адзін на чарвяка, астатнія — матыль. І шавялёнкі былі, быў момант, калі вярхоўка наляцела...
ПЫ.СЫ. Ну і дзве паклёўкі ночы. Паплавок кладзецца на бок, без усплыцця антэны, адразу на бок і прэ ў бок, што дурны... Андатра (мускусны пацук), падла, можа, гэта з-за яе не надта смела брала. І рыбу сама не жарэ, і мне палавіць не дае.
ПЫ.ПЫ.СЫ. З цестам херабунячым атрымалася. Ну, як атрымалася? Механіка, як мне здаецца, неблагая. А вось аблавіць — не аблавіў. Планаваў яго на пяцёрцы ставіць — і ставіў. Але ж на пяцёрку ўсяго толькі аднаго на матыля і злавіў, ды і варушонак на ёй асабліва не было.
ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Ну і зноў прывітанне Пінску. Па святле сядзеў дзядок з унукам. Падышоў ён да мяне, пагутарылі. Зараз я ведаю, што на Ручэі ёсць і карпы па сем кіло, і шчупакі за сямёрку, а на Драздах судак на тры кіло — так, прахадны варыянт. А ў Пінску дачка яго жыве, кукурузы прыслала, малочнай, мне прапанаваў. Я не ўзяў. Тое, што лавіцца будзе добра — тут і пытання няма. Толькі потым я разаруся на паездкі ў Пінск за той прынадай.
- 18 Нравится:
Прокомментировать:
-
bzz86, ну тут як? Вось пайду я на "Акварэль" з чарвём, ну і? Засмяюць карпы мясцовыя. А калі сур'ёзна (але не надта), не знайшоў табліцы, у якой з упэўненай дакладнасцю паказаны каэфіцыенты пераводу меры паловак кіндэр-сюрпрыза ў класічныя мл. Зноў жа, што браць? Я да гэтай справы падышоў сур'ёзна, але, відаць, прагадаў. Класічны кіндэр (той, што з засцёжкай), ці рыккі, ці, можа, "сіні трактар", ці яшчэ якую траску — іх шмат зараз развялося, не тое, што ў гады, калі мае дзеці такое елі.Ну а калі зусім сур'ёзна, глютэну дадаў ну надта мала, відаць. І проста цікава на цеста гэта хоць каго злавіць, але... На манку і "дубовае" цеста пацямну — ніводнай паклёўкі. Можа, і не хоча зараз ён таго цеста. А можа, проста прыкармліваў тым цестам мала. Халера яго ведае, таго карася. Ну тупая рыба! Ну ніяк па-чалавечы думаць не хоча.
- 2 Нравится:
-
Быў у суботу на нядзелю. З цестам херабунячым самапальным не атрымалася. У панядзелак павінны прыйсці нумара восем і дзевяць, тады на наступныя выхадныя, можа, паўтару спробу.
А на вадзе быў ажыятаж, нават палатка стаяла. Прыйшоў у сем і, не тое што на сваім месцы не стаў, на больш-менш прыдатным мне атрымалася. На нейкім з пакатым берагам стаў, нязручна — гора, бяда. Але паціху раскарміўся і патроху пайшло кляваць. На матыля. Не жыўцовая плотка і пяць маленькіх карасікаў. А недзе бліжэй да паловы дзесятай пайшоў на сваё старое месца. Хоць на закормленым ужо і пузырыла, і морду карась па святлу калі-нікалі паказваў, але камфорт зараз важыць больш (старэю, халера яго пабяры). Але недзе праз паўгадзіны расклявалася паціху. Спачатку далоннікі, а потым і ладныя. Але тут як: пацямну адразу і не зразумееш, хто на кручцы. А тут і наогул, толькі калі садок дастаў, зразумеў, што і нічога такія. Вагі для мяне як былі ў краме ў дэфіцыце, так і засталіся, але на грамаў пяцьсот парачка была, ды і астатнія нічога такія. І амаль усё на чарвяка. Але неабходна сказаць, што ў гэты раз зразумеў, што карась надта ладны, ужо калі садок дастаў. Лавіў так недзе да дзвюх. Потым хацеў і дадому пайсці, але нешта ножка трохі разбалелася, дык і даседзеў да першага тралейбуса. Так ужо карась не браў, ды і я не надта ўпіраўся.
ПЫ.СЫ. Яшчэ па святле разгутарыўся з дзядком. Ну, як разгаварыўся — не прагоніш жа. Ну дык вось. Кажу — плоткі па дзвесце па вясне бралі. Адказ — ха, ды тут па васямсот лавіў! Карпа за кіло — ха, па два кілаграмы, не падзея. Карасі — ды тры кіло на раз! А потым сказаў, што і на Сенніцы ловіць. Дзёрнуў чорт спытаць што ды як (планую туды пад'ехаць, трохі карась паднадакучыў, лоўлю плоткі ў тэмпе трохі ўспомніць). А там!!! Ляшчы на пяць — звычайная справа, леска 0.28 рвецца толькі ў шлях, плотка меншая, чым тут, але на дзвесце так, балаўство. А яшчэ ён з Пінска. А там!!! Вось такое вядро, як у цябе, толькі ў два разы большае, дык то толькі за раніцу. Але і там свая бяда ёсць. На Вяллі — байдарачнікі, там — турысты. Ніхто не ведае, якія беды яны твораць, але беды гэтыя непапраўныя. ПрЫдсЫдацель, ты гэта... Сваякоў сваіх трохі патрабушы, усё дзяржаўныя тайны здаюць направа і налева на раз.Последний раз редактировалось 1973Дима; 27.07.2026, 08:26.
- 21 Нравится:
Прокомментировать:
-
1973Дима, не ведаю, кожны ГПС паводзиць сябе па-рознаму. Дакладна ведаю, што Вабік не замешваецца у́вогуле. Салма павінна працаваць, яно не зліпаецца у́ пластылін. Я бы пачау́ с больш простага: 1Б бульбы + 1Б ГПС + 1/2м глютэн + 1Б вады. Замешваць аккуратна, не ціснуць, разбіваць пальцамі камкі і памешваць, каб цеста было рыхлае, а не пластылін. Сціскаць трэба пры насаджванні, гэта павінна у́плываць на час утрымання на кручке. Калі атрымау́ся пластылін, можно паспрабаваць больш бульбы, калі не трымаецца - больш глютэна ці вады. Глютэн дадаем пакрыху пасыпаючы па у́сёй паверхні. Усе гэта правяраем в слоіку. Цеста павінна разбухаць і сыпацца незалежна ад сціскання, трымацца не меньш за 2 хвіліны і не больш за 10. За 2-3 замеса будзе бачна ці падыходзиць ГПС і будзе гатовы рэцэпт пад яго.
- 1 нравится
-
У сувязі з адсутнасцю неабходных кампанентаў на цякучы час і жаданнем паглядзець хаця б на механіку – скарактаваў твой рацэпт.
1 Б — Сухое бульбяное пюрэ
1 Б — Salmo Буйная Плотка (праз сіта)
1 Б — Salmo Лінь-Карась Марцыпан (праз сіта)
3 м — Глютэн
2 Б — Вада.
Ці сойдзе? І вады не мала?
Ну і яшчэ. Ці можна будзе выкарыстоўваць кантэйнер для аналізаў, каб замяшаць цеста? Ён к таму ж мерны.
Лічыў, што з кантейнерам маё наў-хаў... Не, да мяне ўжо прыдумалі. Але пытанне не зымаецца.Последний раз редактировалось 1973Дима; 21.07.2026, 13:37.
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: