Водохранилище Зельвенское расположено к юго-востоку от г.п. Зельва и частично в его границах. Создано в 1983 - 1984 г.г. на р. Зельвянка с целью орошения земель, водоснабжения и рыборазведения. В 2006 г. оборудовано гидроэлектростанцией.
Размеры 9 х 2 км, площадь 11,9 км. кв., наибольшая глубина 7,5 м.
Размеры 9 х 2 км, площадь 11,9 км. кв., наибольшая глубина 7,5 м.
1 Фото


Цалкам верагодна, што рыба ўжо круціцца пад лёдам. Раблю лунку, апускаю кармушку лімана на дно, кідаю яшчэ жменю зверху і бягу правяраць першыя. За першую гадзіну падсабраў некалькі плотак ды "калючак". Думаю, што самы час праверыць сярэдзінку. Прызямляюся на лунку, апускаю мармышку - ёрш, следам за ім акунь. Падкінуў матылька ў лунку і на трэцім апусканні на кручок прысаджваецца пан падлешч. Сталы дакорм матылём забяспечыў амаль бесперапынны ліфтынг да канца тура. З такім тэмпам лоўлі падлешчыка я сутыкнуўся ўпершыню, але не разгубіўся і зрабіў вагу ў 4900г, стаўшы другім у зоне. Вадзім на сваіх сотках сабраў 3400г плоткі і стаў першым у зоне. Някепскі камандны зачын!
Вера ў вугал зрабіла сваю справу - частая праверка і дакорм лункі падазвалі плотку, але тэхніка сёння мяне падводзіла... Без канца блыталася леска, і парваўшы ўвесь запас тонкіх вудаў, давялося перавязвацца. Адчуваў, што я лячу. Выратаваць сітуацыю мог толькі ліфт плоткі ці які-небудзь бонус. І. Ён. Клюнуў!
Тры хвіліны змагаўся з падлешчыкам 200г+ і, завёўшы ў лунку, ён саскочыў з кручка ды пайшоў на разварот. Я сунуў руку па локаць пад лёд, але намацаў толькі хвост і не здолеў учапіцца за яго
Да мяне прыходзіць думка, што падлешч мог прыплысці з сябрамі і я бяру ўчорашнюю вуду з 66-й лёскай, 2 матылі на кручок і плаўна апускаю на дно. Чуццё не падвяло! На тым канцы пачаў давіць на газ падлешч. Лаўлю яшчэ аднаго, потым ў азарце паспяшаўся ды даў камусьці па губах
Разгойдаць лунку зноў я не паспеў і гучыць сігнал "фініш".







Комментарий