Уважаемые форумчане, отзовитесь. Нужен совет.
Еду на майские праздники (10-12мая) в г.Лельчицы. Как там с рыбой? Интересует хищник. Куда ехать от Лельчиц? Вверх или вниз по течению? Есть ли голавль, жерех?
В основном ловлю на спиннинг.
Заранее спасибо.
Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Уборть
Свернуть
X
-
Ребята, может кто в курсе, река уборть от Петрикова до Лельчиц бесплатная? Хочу туда съездить на спининг покидать.
Прокомментировать:
-
Можа хто быу на Убарцi у гэтым годзе? Калi так, падзялiцеся...
Прокомментировать:
-
Бацька быў на прошлыя выхадныя, вада яшчэ вялікавата, разліта па балонню, нават усплескаў не было, але гэта добра-хай рыбка пагуляе-аднерасціцца. Любіць рыбка гэтую рэчку,як і я, і браты, і бацька...
Прокомментировать:
-
как обстановка на реке.. Липляны малае село плавает уже?
Прокомментировать:
-
Привет форумчанам! Во вторник везу жену на родину в Хойникский район и соответственно хочу совместить полезное с приятным. Подскажите кто знает, есть ли резон и места побродить по берегу с живцовкой? И если есть, то какого живчика лучше наловить, белого или пойдет карасик? А также хотя бы приблизительно нацельте куда двигать. В верха или к Припяти поближе? Заранее благодарен тем кто откликнется... Если попаду, то отчет не заржавеет...
Прокомментировать:
-
Очень красиво написано , душевный отчет, особенно про домик заброшенный, аж внутри что-то затронуло,такая ситуация везде в малых деревнях , зарастает все кругом , грустно.
Прокомментировать:
-
Дабрэнна та як...
Даўно ўжо збіраліся гэтай кампаніяй адпачыць і палавіць на Ўбарці.Пасля працоўнага тыдня селі ў машынку і ходу на Петрыкаў.У бацькі на двары былі ўжо ў сем вечара, але пасля апавядання пра тое як лютуюць камары вырашылі стартаваць зранку. Павячэралі добра-усё меркавалі як будзем дзейнічаць ну і так пра жыццё-быццё. Раніцаю вырашылі паднімацца ў пяць, бо раней яшчэ цёмна. Без чаго-та шэсць былі на пароме, састаў самы баявы - акрамя мяне - бацька,яго родны брат і па сумяшчэнню мой дзядзька і мой цесць. Пад'ехалі к бабулінай хаце...Усё здавалася, што зараз выйдзе бабуля, абніме сваімі цёплымі і шурпатымі далонямі...Але бабулі ўжо год як няма.Хата з завешанымі вокнамі неяк адразу пастарэла,двор зарос бур'янам,плот паваліўся.Здаецца толькі год прайшоў, а што будзе далей? Падайшоў к варотам,а там, ведаеце, такія вялікія дубовыя слупы-шулы з выразанымі чвэрцямі.У дзяцінстве здавалася,што з імі нічога не здарыцца гадоў так сто,але падгнілі,пакасіліся.У голаву прыйшла думка- вось так і вёскі,якія знаходзяцца далей ад аўтамабільных трас знікаюць з твару Зямлі,чамусьці іх не кранае наша "адраджэнне" сяла, і як мы можам перагнаць па паказчыкам часы Саюза, калі усё гэта, што зараз пазарастала і парушылася, раней аралася,касілася і апрацоўвалася. Але гэта так,навеяныя думачкі...
Кінулі машынку на балонні на дазволеннай адлегласці ад ракі і пайшлі пагрузіўшы прылады і прыпасы.Лавіць вырашылі толькі на вуды-я на мах,астатнія на паўдонкі без дна.Весела перакідваючыся жартачкамі разматалі вудкі-бацька першы і адвярнуўшыся да нас нешта хацеў прамовіць,але крык "глядзі вудку" заставіў яго,стасаракакілаграмовага мужыка кінуцца як ката за паплыўшай палкай.Тры хвіліны змагання і кілаграмовы сомік у руках.І якім галодным трэба быць, каб так заглатваць-нажаль...Але пачатак ёсць!А далей панёслася: плоткі,гусцёркі. Юшку вырашылі пачаць гатаваць каля дзесяці.Па словах кагосьці сапраўдная юшка павінна варыцца з трох розных відаў рып.У нас было паболей:акрамя названых трох,яшчэ чахоня,чырвонапёрка,ялец і інш. А,ледзь не запамятаваў-дзядзька злаваў два астрамусы,названыя ім "судачышчамі" і з гонарам паведаміў,што без іх юшка будзе несмачнай. Ледзь вытрымалі ўсе традыцыі, ад стопкі ў кацялок,да галавешкі. Рассеўшыся на мурозе і наліўшы кілішыкі не паспелі і слова прамовіць, як зрок некага з нас папаў на б'ючуюся вуду - і зноў змаганне, і зноў кілошны сомік,але гэты за самую губку, на адну апарышыну і амаль удзень!Дзіва да і толькі!!Але мы былі ўжо на такім эмацыянальным узніме,што паймаўшы б ,напэўна, асятра выпусцілі б,таму ніхто нават не спрачаўся,калі малога палажылі ў воду каля берага і ён ціхенька вільнуўшы хвастом паплыў у кручу.І ўсе назіралі за гэтым і ў вачах было задавальненне.А я чамусьці падумаў,што зараз адчую сябе значна мацнейшым, чым тады калі вывужваю,перамагаю,ці нават забіваю рыбіну дзеля наедку.Мага быць міласэрдным-вялікая сіла,нажаль гэтага многія не разумеюць,асабліва ўверсе...2 Фото
Прокомментировать:
-
У меня деревня прямо на реке, речка супер .. Ловить надо знать как .. и на что ..(= в сентябре на щуку ехать надо (=
Прокомментировать:
-
cорры...
Калі гэта фоткаў, плоткі ўжо смажыліся ў патэльні на вогнішчы.Прабачайце за нестыкоўку.
Прокомментировать:
-
из плотак -5 язей.
Лови на горох и будет тебе шчасце! )))
Прокомментировать:
-
дачакаўся...
Наканец трапіў на ЎБАРЦЬ.Пераехаў на пароме каля Петрыкава і рвануў на Майсевічы.Пераначаваўшы ў бабулінай хаце,раненька пайшоў на яму каля броду-яе мясцовыя называлі круча.І хоць багата дзе фарватэр памяняўся -круча не змянілася, такая ж чорная,глыбокая ,як марыянская ўпадзіна.За некалькі гадзін рыбалкі прыйшлося падарыць карчам на дне паўтара дзесятка кручкоў з павадкамі, але не дарма-на кіпку чар'ей выдубіў нават шчупачка на 800 гыр.Трафеяў не было-вада падае, рыба напэўна скатваецца ў Прыпяць.Пэўна зараз на маторы ўжо не пройдзеш,а пару тыдняў таму шпінінгуі снавалі туды-сюды ,вудзіць перашкаджалі.
Успомніў дзяцінства-атрымаў асалоду.Скончылася ўсё таксама душэўна-патэльня плотак,кілішак,успаміны...2 Фото
Прокомментировать:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: