Создавалась эта ветка в интересах тех, кому интересно все об истории Гродненщины, в которую входят архитектура, памятники, мифы и легенды об образовании озер, и так всякие интересные рассказы об прошлом нашей области... Скидываем фото, статьи и места где вы бывали у нас.....Думаю ветка будет полезная и интересная...
Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
История Гродненщины
Свернуть
X
-
нет не мешает
только тема это может быть интересна не только рыбакам а тут походу кроме рыбаков мало кто ходит
поэтому уместна она была бы на каком нибудь другом форуме (городском портале)
хотя если модераторы пропустили значит теме жить
я тоже с удовольствием почитаю
-
Пра Крэўскi замак.
Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна.
Крэўскі замак быў пабудаваны ў XIV стагоддзі ў даліне паміж высокіх узгоркаў, на нізкім лузе, каля зліцця рачулак Краўлянка і Шляхцянка. З усходу, поўдня і часткова з захаду і поўначы замак абаранялі воды рэк, перакрытыя плацінай.
Замак мае своеасаблівую планіроўку. Форма яго - няправільная трапецыя, павернутая большай асновай у падлогавы бок. Яго паўночная сцяна мае даўжыню 85 м, усходняя - 108,5 м, паўднёвая - 71,55 м, заходняя - 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня - каля 12-13 м.
Сцены ад фундамента да баявых галерэй зроблены з каменю. На вышыні каля 7 м са знешняга боку яны абведзены поясам з цэглы шырынёй 2 м. На вышыні 10 м па ўсім перыметры на драўляных бэльках размяшчалася баявая галерэя - памост. Стралялі абаронцы замка цераз байніцы, размешчаныя праз прамежкі 2,4 м.
Улічваючы, што з усходняга боку аж да самых сцен падступала вада, да фундамента замка з гэтага боку будаўнікі насыпалі пясчаны пласт і ўмацавалі яго каменем.
У замку было ўсяго дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі.
У паўночна-заходнім вуглу размяшчалася вялікая вежа - Княжацкая, плошчай 18,65 м. на 17 м. Яна ўзвышалася больш як на 25 м. Вежа выступала за перыметр замкавых сцен і мела чатыры ярусы і падзямелле - турму. Сцены яе да вышыні 3 м складзены з камення, вышэй - з буйной цэглы. Іх таўшчыня - 3 м знізу і 2,5-2,6 м на ўзроўні трэцяга паверха. Пераходы паміж паверхамі знаходзіліся ў тоўшчы сцен, уваход - на ўзроўні баявой галерэі.
У гэтай вежы, як мяркуецца, жылі князь са сваёй чэляддзю і начальнік замкавай варты. Столь і сцены верхніх паверхаў збудавання былі ўпрыгожаны фрэскамі, выкананымі ў цёплай колеравай гаме. Аснову малюнка складалі геаметрычны арнамент і фігуры людзей. Трэці і чацвёрты паверхі мелі вялікія аконныя праёмы, адкосы якіх таксама былі ўпрыгожаны фрэскамі.
На стыку ўсходняй і паўднёвай сцен, унутры замка, стаяла яшчэ адна, Малая вежа, памерам 11 на 10,6 м (яе ўзвялі пазней), якая таксама мела не менш як чатыры паверхі.
Ад Княжацкай да Малой вежы па дыяганалі праз замкавы двор вяла брукаваная каменем дарога шырынёй да 8 м.
З паўночна-заходняга боку знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя драўляныя будынкі.
У паўднёвай сцяне Крэўскага замка размешчаны праём выхаду. Шырыня яго дасягала 2,8 м, а вышыня - 4,2 м.
Яшчэ адзін запасны ход знаходзіўся ў заходняй сцяне. Каля самага нізу яе праразае праём спічастай формы шырынёй 2,2 м і вышынёй 2,5 м. Некаторыя даследчыкі лічаць яго "ўпускам" для вады, што напаўняла сажалку на тэрыторыі замкавага двара. Але калі ўлічваць функцыянальную мэтазгоднасць і памеры праёма, то становіцца зразумела, што гэта мог быць і запасны ход.
Гісторыя
Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо хутка пасля пабудовы ён зведаў нападзенне. Аб гэтым сведчаць рэшткі спаленай баявой галерэі і каменныя ядры, знойдзеныя ў ходзе раскопак пад заходняй сцяной.
Да 1345 года ў замку жыў Альгерд - сын вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна. Пасля смерці бацькі ён заняў велікакняжацкі трон.
У 1382 годзе ў падзямеллі цэнтральнай вежы па загаду Ягайлы задушылі яго "дядзьку" - князя Кейстута, асноўнага прэтэндэнта на велікакняжацкі прастол.
У 1385 годзе ў Крэўскім замку распрацоўваліся ўмовы аб'яднання Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пад уладай Ягайлы - Крэўская унія.
У 1433 годзе Крэвам авалодаў мяцежны князь Свідрыгайла, які прэтэндаваў на велікакняжацкі прастол.
У 1503-1506 гадах замак не раз перажываў аблогу і значна яго пашкодзілі перакопскія татары. Падарожнік і дыпламат Сігізмунд Герберштэйн, які амаль у гэты час праязджаў тут, адзначыў у сваіх дарожных запісах: "Крэва - мястэчка з пакінутай крэпасцю".
Напэўна, у хуткім часе ўсё ж замак быў адноўлены, паколькі ў 1519 годзе ў ходзе глыбокага рэйду ў Беларусь войскі маскоўскіх ваявод "воеваша и плениша... Крев".
У другой палавіне XVI стагоддзя тут жыў беглы рускі князь Андрэй Курбскі.
Замак паступова страчваў сваё абароннае значэнне, аднак яшчэ ў XVIII стагоддзі знаходзіўся ў добрым стане.
Моцна пацярпеў замак у гады Першай сусветнй вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту. Больш за тры гады тут вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на нямецкім баку абароны. У ім былі збудаваны бетонныя прыстанішчы, назіральныя пункты. У час іх абстрэлаў старадаўні замак вельмі моцна пацярпеў, асабліва Княжацкая вежа. Цагельная абліцоўка ў многіх месцах адслаілася і нават абвалілася. Паўночная сцяна ўмацавання нахілілася на 10 градусаў. У 1929 годзе польскія рэстаўратары ўмацавалі яе контрфорсам 2-метровай шырыні і закансервавалі. Абліцоўку галоўнай вежы звязалі жалезнымі зацяжкамі, а шчыліны залілі вапнавым растворам. Тады ж падмуравалі рэшткі паўночна-ўсходняй сцяны, умацаваныя эскарпам.
У нашы дні ў замку праведзены грунтоўныя даследаванні. Помнік уключаны ў турыстычны маршрут.
Легенды
У Крэўскага замка ёсць свае легенды і паданні. Кажуць, што пасля заходу сонца замак быццам бы ажывае. Нехта чуў, як пачынаюць бразгаць ланцугі пад'ёмнага моста , а нехта - як стукае молат па кавадлу. Калі ж затаіць дыханне і прыперціся да сцен, то можна выразна пачуць стук капытоў коней і ціхае пакашліванне. Калі выйсці ноччу на двор, то лёгка можна ўбачыць цені, якія туляцца да сцен. А калі пашанцуе, то нават можна распазнаць у прыцемках сілуэт жанчыны, якая спявае і мые бялізну каля высахлай цяпер ракі, або мужыкоў, якія закочваюць бочку ў вароты.
Адна з легенд гаворыць, што некалі ў замку жылі два князі, якія пакахалі адну і тую ж дзяўчыну. З-за яе адзін князь выклікаў на дуэль другога і забіў яго. Пераможца прапанаваў дзяўчыне стаць яго жонкай. Але тая адмовіла, чым выклікала на сябе праклён князя і па яго загаду была замуравана ў сцяну. Разам з дзяўчынай тая ж доля напаткала і яе любімага сабачку. Некалькі дзён са сцяны замка чуліся стогны і сабачае скавытанне, а потым усё сціхла. З той пары жыхары замка сталі бачыць па начах дзяўчыну, якая водзіць гуляць свайго сабачку. І калі хто з мужчын асмельваўся прасачыць за ёю, то тая падзывала яго да сябе з распасцёртымі абдымкамі. Калі хлопец паддаваўся, то раніцай яго знаходзілі з раздаўленымі касцямі. Казалі, што няшчасная душа зможа вызваліцца ад свайго праклёну, калі нехта здолее ўміласцівіць злых духаў і здзейсніць учынак яшчэ больш жорсткі.
Аднойчы прывід дзяўчыны папрасіў аднаго са сваіх паклоннікаў прынесці ў замак усё золата, што маецца ў кастэлі. Узамен яна здабывала свабоду ад вечных пакут, а хлопец - куфар залатых. Малады чалавек адважыўся і неяк ноччу сабраў усё золата ў кастэлі, акрамя маленькага закуранага кія для тушэння царкоўных свечак, які ён проста не заўважыў. Але выйсці смельчаку не ўдалося - нячыстая сіла наслала буру на тую мясцовасць, усю ноч злодзей прасядзеў у кастэлі, так і не здолеўшы выйсці. Грэх учыніць не ўдалося, а душа дзяўчыны атрымала яшчэ 100 гадоў пакут за свае злыя намеры. Сцвярджаюць, што яе прывід дагэтуль блукае па замку, праўда, ужо не маладая дзяўчына бачыцца людзям, а высахлая старая са шкілетам сваёй сабачкі.
Сучасны стан
Цяпер ад замка засталіся толькі руіны: усё яшчэ відаць сцены, захаваліся некаторыя часткі вежаў.:(:(:(Последний раз редактировалось Виталёс; 26.01.2014, 17:33.
Комментарий
-
В войну 1812 г. при отступлении французских войск в Сморгони останавливался император Наполеон
В местечке Сморгонь Наполеон, переодевшись в мундир польского улана, оставил своих солдат.
В центре Сморгони хотят установить «Скамейку Наполеона»
Сморгонь стала поворотной точкой в судьбе Михаила Зощенко.
- - - Добавлено - - -
Капліца ў вёске Алянец
I яшчэ
I яшчэI з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
Комментарий
-
I з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
Комментарий
-
I з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
Комментарий
-
I з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
Комментарий
-
Маёнтак Агінскіх ці "Паўночныя Афіны" 05.10.2014.
Добрага часу , нарэшце ж рукі дабраліся да ноута і час ёсць. Вырашылі з жонкай подыхаць свежым паветрам, поглядзець на прыроду, а за адно наведаць невялікае мястэчка ў Залессi, якое доўгі час было тымі самымі " Паўночнымі Афінамі " . Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў « Паланэз ля- мінор » . Тут і дагэтуль блукаюць Цені Касцюшкі.
Калі Вы знаёмы з раманам Чынгіза Айтматава « Плаха » , то напэўна ўжо чулі гэтыя радкі:
«Жизнь, смерть, любовь, сострадание и вдохновение — все будет сказано в музыке, ибо в ней, в музыке, мы смогли достичь наивысшей свободы, за которую боролись на протяжении всей истории, начиная с первых проблесков сознания в человеке, но достичь которой нам удалось лишь в ней. И лишь музыка, преодолевая догмы всех времен, всегда устремлена в грядущее… И потому ей дано сказать то, чего мы не могли сказать».
І кожны раз, слухаючы «Развітанне з радзімай » , у маёй галаве круцяцца вышэйпрыведзеныя словы . Яны, як нельга дарэчы, пераводзяць бушуючую , апантаную буру пачуццяў , выкліканую праслуханым , у некалькi слоў .
І аўтарам гэткага тонкага і ў той жа час урачыстага музычнага тварэння з'яўляецца знакаміты кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхаіл Клеафас Агінскі - аўтар музыкі песні « Яшчэ Польшча не загінула » , якая пасля стала нацыянальным гімнам краіны. А маленькая вёсачка Залессе ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці стала месцам зараджэння шэдэўра , вядомага ва ўсім свеце .
Аднак само месца нельга назваць пасрэдным , пры М.К. Агінскім - гэта быў квітнеючыя маёнтак , якi стаў з часам культурна -асветніцкiм цэнтрам краю. Бо Агінскі , які пабываў у такіх вялiкiх гарадах, як Парыж і Вена , не змог бы адчуваць сябе ўтульна ў звычайным шляхецкiм маёнтку , якім з'яўлялася тое месца пры яго дзядзьку , Францішке Агінскім . Яно ўяўляла з сябе: драўляны адтынкаваны дом з чырвоным чарапічным дахам , размешчаным у глыбіні шырокага французскага саду , які хаваецца ад вачэй старонніх плотам і густа пасаджанай зелянінай.
Пры М.К. Агінскім яно перамянілася. За працу ўзяўся прафесар Віленскага універсітэта М. Шульцам. А пасля яго смерці завяршыў губернскі архітэктар І. Пусье. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве побач з ранейшай сядзібай новага палацава-паркавага ансамбля ў стылі моднага ў той час класіцызму, але, па жаданні М. К. Агінскага з боку да будынка прыбудавалі выцягнутую ў плане аранжарэю ў выглядзе аркады з вялікімі арачнымі вокнамі. Затым да яе пад прамым вуглом дабудавалі яшчэ адну - «амерыканскую», якая з сонечнага боку была цалкам зашклёная. Так утварылася ідэальнае месца для дзівоснага фруктовага садка. Будаўніцтва новага палаца завяршылася ў 1805 годзе. Гарманічным дадаткам і ў той жа час выдатнай самастойнай адзінкай была капліца ў стылі класіцызму. А раннія пабудовы пышна ўпісаліся ў новы архітэктурна-паркавы комплекс.
Прывабнае відовішча ўяўляла сабой і возера, якое неўзабаве павялічылася да двух гектараў дзякуючы ўзвядзенню дамбы са шлюзамі, з'явіліся і маленькія цудоўныя астраўкі для лодочных прагулак. Радуе вока і двухпавярховы млын. Да міленькага французскага саду далучыўся велічны і крышачку чапурысты англійскi сад з ласкі віленскага архітэктара і дэкаратара Пеўзнера. Дзейнічалі батанічны сад і звярынец. А ўзімку можна было пакатацца на каньках. Даволі цікаўнымі і своеасаблівымі жамчужынамі сярод упрыгожванняў саду сталі мемарыяльныя валуны. Сярод іншага быў і з такім надпісам: «ценям Касцюшкі», а другі прысвечаны памяці першага гувернёра М. Агінскага.
Як я ўжо казаў вышэй, то менавіта тут і зарадзіўся вядомы ва ўсім свеце паланэз. Але акрамя гэтага менавіта тут Агінскі стаў бацькам чацвярых дзяцей. Менавіта тут ён падрыхтаваў праект частковага адраджэння незалежнасці Беларусі ў выглядзе стварэння аўтаномнага Вялікага герцагства Літоўскага. Але, на жаль, пачатак вайны 1812 года перашкодзіў ажыццяўленню гэтай ідэі. Акрамя гэтага, былі створаны разнастайныя фартэпіянныя п'есы, мазуркі, маршы, менуэты, рамансы і вальсы. Якія былі выдадзеныя ў двух тамах ў Вільні ў 1816 годзе. У Залессе М. К. Агінскі напісаў адзін з сваіх самых значных музычных твораў - оперу «Зелида і Валькур або Банапарт у Каіры».
У маёнтку быў падрыхтаваны гістарычны трактат «Лісты пра музыку», пачаты мемуары, якія ахопліваюць перыяд з 1788 па 1815 гады. Паўтаруся, што новы комплекс стаў засяроджваннем культурнага жыцця. Гаспадар нястомна ладзіў мастацкія выставы, літаратурныя чытанні і музычныя вечары. У гасцях не было недастатку. А беларуска-польскі паэт А. Ходзька прысвяціў Залессю адну з сваіх паэм. Сярод мясцовага грамадства сядзіба атрымала званне «Паўночныя Афіны». Аднак у 1822 Агінскі пераязджае ў Італію, засмучаны немагчымасцю ажыццяўлення стварэння аўтаномнага Вялікага герцагства Літоўскага і пачаткам русіфікацыі Беларусі. Там ён і памірае ў 1833 годзе. Яго дзеці і ўнукі з'язджаюць у Літву, а маёнтак губляе сваю былую славу і з часам прыходзіць у заняпад. Затым сядзіба перажывае крывавыя падзеі Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай воін не без страт. І назаўсёды губляе сваё былое хараство.
Некалькі гадоў таму архiтэктурны помнік ўзялі на рэстаўрацыю і вось ужо рэстаўрацыйныя працы амаль скончаны, засталася шкляная выцягнутая аранжарэя (унутранны рамонт) i мабыць вадзяны млын з дамбай . А яшчэ збіраюцца рабіць дзевяць гасцiнных пакояў для турыстаў. Ёсць там і экскурсіі, таксама можна і паланэз паслухаць, кошт на ты момант быў 10 000 тыс.Последний раз редактировалось Виталёс; 19.10.2014, 13:16.
Комментарий
Просматривают:
Свернуть
Комментарий