У Паўночнай Карэі ўпершыню адзначаецца Дзень маці. Новае свята з'явілася з ініцыятывы цяперашняга кіраўніка краіны Кім Чэн Уна.
У гэты дзень у 1961 г. першы кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Ір Сэн выступіў з прамоваю «Абавязкі маці ў гадаванні дзяцей». Акурат таму Вярхоўны народны сход КНДР прызначыў свята маці на 16 лістапада.
Жыхары Паўночнай Карэі купляюць паштоўкі і кветкі для матуляў ды... не толькі. Шмат якія жыхары Пхеньяну прыйшлі ў гэты дзень да помнікаў памерлых Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра, каб ускласці кветкі.
Паводле агенцтва «Интерфакс», з нагоды Дня маці Дэмакратычны саюз жанчын Паўночнай Карэі перадаў Рэвалюцыйнай Арміі КНДР вырабленыя з удзелам актывістак саюзу сістэмы ракетнага залпавага агню.

http://www.youtube.com/watch?v=3mBX3j1bMfI
Прокомментировать: