Если это ваш первый визит, рекомендуем почитать справку.
Для размещения своих сообщений необходимо зарегистрироваться - это не займет много времени.
Для просмотра сообщений выберите раздел.
Дазвольце павіншаваць усіх прыхільнікаў дадзенага віду рыбнай лоўлі з Юбілеем: у 2013 г. спаўняецца 150(!) год з часу з'яўлення нахлысту на Беларусі!
У сувязі з гэтым, можна меркаваць, што нахлыст з'яўляецца адзін з самых старажытных метадаў спартыўнай лоўлі (за выключэннем, можа, паплавочкі) на нашых землях.
p.s. калі цікава, магу даць больш падрабязную інфармацыю
Выкладваю:
Свае першыя крокі нахлыст рабіў на Гродзеншчыне (хто б сумняваўся) у раёне вёсак Вярэйкі, Масаляны, Верцялішкі.
Піянерам гэтай справы на Беларусі натуральна, што быў англічанін: прападобны Андарсан (выпуснік Кэмбрыджа і, хутчэй за ўсё шпіён брытанскага ўрада засланы сюды ў якасці агента падчас паўстання 1863 г.) Адначасова з гэтым ён з'яўляўся настаўнікам князя Ал-ра Біспінга. Пасля вяртання ў Брытанію rev. Andarson выдаў успаміны, у якіх, сярод іншага апісвае свае вопыты па лоўлі на мушку на нашых рэках.
Вопыт быў не вельмі паспяховы. Па-першае, яму паведамілі, што стронга (Trout) водзіцца толькі ў адной рэчцы ў нашым крае (хучэй за ўсё гэта Ласасянка, што каля Гродна) Па-другое ён адзначае, што рэкі у нас вельмі брудныя. Але яму ўсё ж такі ўдалося злапаць некалькі рыбаў падобных на харыуса (grayling), але больш грубых (глядзі ст. 104-105)
таксама цікавы яго заўвагі аб тым як рэагавалі на яго вуду і мушкі рускія вайскоўцы : колькі ён ім не тлумачыў дзеля чаго яму альбом з мушкамі (book with artificial flies) тыя так і не здолелі зразумець іх прызначэння (ст. 107) Падобны ж казус быў на заставе з яго вудай.
прашу прабачэння за такі доўгі пост.
кніга ёсць у свабодным доступе ў сецівe (на гугл, здаецца) Поўная яе назва Anderson B.A. Seven months' residence in Russian Poland in 1863. [/I]
Яшчэ раз з Юбілеем!!!
Дружа Серёга,с Днюхой тебя.Всех благ по жизни,и ни хвостов,ни чешуёв!!!:D
Друг,из кувшина полного того плесни вина,я буду пить его,пока гончар не вылепит кувшин из праха
твоего и моего... Омар Хайям. ПРОГРЕСС 2 М + YAMAHA 25 ESR (NWL) + МЗСА 81771 Е 101
Комментарий