Нешта апошні месяц лета ў гэтым годзе не прынёс ні годнай вылазкі з вудай. І з ніякай іншай снасцю таксама не трапіў на раку. І наўогул ні на ніякі вадаём. Ну не пашанцавала нешта. А спачатку года, як наперабой з сябрамі крычалі: “Да што такога, на 2-3 дні сабраліся, махнулі на Прыпяць,палатачкі,юшачка на вогнішчы, палавалі-пасядзелі,усіх грошай не заробіш...” і гэтак далей, а што зараз: “разумееш, работы шмат” , ці “у мяне першыя выхадныя за месяц, трэба з сям’ёю пабыць”-быццам нельга сумясціць-з сям’ёю выбрацца на раку! Не я не жалюся, напэўна амаль на кожным гэтая крыза сказалася неяк падобна. Вось так пералажваючы з нядзелі на нядзелю рыбалку заўважаю, што вяселлем малодшага брата закрываюцца ўжо першыя выхадныя дзянькі верасня-вырашаю цвёрда-на наступныя еду і кропка! Хоць куды!! Абы паплывок памакаць!!! Канешне вяршыняй мар была б выпаўзка на Прыпяць. Але ўжо с пачатку тыдня ўсё пагражала абваліцца-як я мог запамавятаваць пра нацыянальна-дзяржаўную беларускую забаўку-выкапванне бульбы, якой у бацькоў пасаджана прыкладна з гяктар!Але бацькам трэба дапамагаць-гэта сьвятое!!Ну канешне снасці я ціхенька паклаў у багажнік-ну так, хай будуць на ўселякі выпадак.І якім было маё здзіўленне, калі пачуў ад бацькі, што ён тыдзень не вылазіў з сотак, каб мы ў суботу дакапалі апошняе,а ў нядзелю паехалі на раку!Прыемна,што так і адбылося-дабіўшы апошнія радкі і адвіншаваўшы “Дакопкі” сабраліся і ляглі параней.У шэсць мы ўжо пакаваліся ў лодку.Апошнія разы мы нават на казанку матор не ставім-так ціхенька на вёслах падгрэбаем вышэй па плыні з гарадскога пляжу Петрыкава на Казіны востраў,знаходзім месца,якое падабаецца і ўперад.Але клёву амаль не было. Хаця мястэчка было,што трэба-дно дзесьці метра з паловай, потым звал яшчэ на метру ў глыбіню. Вось так улетку мы і станавіліся-вышэй па плыні я з махам у праводку на пачатку звала, а у ямцы бацька з парай паўдонак. Прасядзелі амаль да паўдзясятага-жменя яршоў і miniгусцёрак...Здымаемся – кажу я бацьку і мы пераязжаем на другі бераг.Канешне плынь тут значна мацней і глыбіня што трэба. Бацька прымасціўся на карме лодкі і закінуў паўдоначкі, а я прайшоў вышэй на метраў на трыццаць і ,выбраўшы мясціну без карчоў, пачаў кідаць у праводку прытармажваючы паплывок. І амаль адразу падзёўбачка і добрая гусцярына – выдатны пачатак!Праз некалькі хвілін плотка грам на дзвесьці, потым чахоня,плотка,вострамус...Клявала добра і ў бацькі,але часу ўжо не было. Пачалі зматвацца і вось бонус!!! Моцная паклёўка ледзь не зрывае вуду з борта лодкі-пара хвілін і большы за кіло лешчык у руках. Усё так ніяк пачыналася і выдатна скончылася! Па дарозе дадому сталі на пару хвілін у лесе назбіралі грыбочкаў на супешнік, а дома закапцілі злоўленую рыбку. Вось так і скончыліся выхадныя, такія даўгачаканыя і хутка прабегшыя. Але ўсё добра, спадарства, пакуль мы знаходзім час на такі адпачынак, хаця б урыўкамі, хоць якую небудзь гадзіначку, штоб сустрэцца з прыродай, з прыгажосцю,з прыродай,з небам, з ракою – не зможа накрыць нас хваля матэрыяльных праблем і ніякая крыза нам не памеха!
8 Фото
это за экстрим видно (подгазетники:o, шершни и т.д). Не смотря на все народу не меряно и с детьтми и супругами. Видели народ катался на 200 сильном Мерке:o, а тролили на 15, но наверное россияне так как у гостиницы было много машин на рос. номерах (бензин и остальное по новому курсы то вроде и даром), гостиница приличная
Прокомментировать: