Увесь тыдзень мне казалі-у выхадныя будзе моцны дождж,але для сябе вырашыў,што нічога не зможа мне перашкодзіць.І не дарма.У суботу добра павудзіў на Ўбарці,але гэта на той старонцы і адпішу.А ў нядзелю пад'ём у 3-30 і ў 4-15 ужо на рэчцы(каля вёскі Турок).Па усплескам на вадзе бачу,што не дарэмна паехаў увечары і падкарміў.Вырашыў не бохаць шары, а паглядзець не чакае мяне які небудзь сурпрыз.Але верхаводка не давала насадцы нават апусціцца на дно-прыйшлося на майго маха прычапіць аснастку пасур'ёзней і паважэй.Лепш за ўсё брала на апарыша з манкаю.Былі добрыя гусцярыны і плоткі.Адна з пацяжак прынесла такую барацьбу пасля якой яшчэ доўга дрыжаць рукі і дзеля якой я напэўна і езжу на раку.Мінуты дзьве я змагаўся з нейкім чортам-то трохі прыўзнімая яго, то ён пёр так,што вуда ледзь не хавалася ў воду.Складанасць была ў тым,што збоку ад мяне ў вадзе стаяў корч,і гэта пачвара ўсё хацела туды ўцякці,а я пытаўся не даць яму гэта ўтварыць.Шчоўк-і 0.12 павадок перарваўся.Праз некалькі хвілін я выцягнуў падлешчыка на 800 гыр проста і лёгка.Пасля 8-клёў сціх і я зазбіраўся дадому.Чамусці не кроплі не жалка,што не выдубіў гэтую рыбіну-будзе магчымасць узяць раванш праз пару тыдняў!!!

Смецця на беразе - страх,прычым гэта накідалі не мясцовыя-там я такіх прыкормак і т.д. у прдажы не бачыў.
2 Фото
, спасибо) – классно.
Прокомментировать: