Адразу скажу, піша не mikola1978, а яго старэйшая дачушка. Першы раз у гэтым годзе выпрасілі з сяструхай у бацькі каб звазіў нас на раку. І хоць ён крыху прастыў і амаль усе прылады аставіў недзе, адгаварыцца яму не ўдалося. Так што а сёмай гадзіне ў пятніцу мы былі на рацэ. Апошняй вёскай,якую мы праехалі была Ламбава. Нам з Алеськай бацька закінуў фідары, а сам вырашыў памахаць вудай. Пад добрае надвор'е лёгка прайшлі ўспаміны пра замешванне прыкормкі, пра нажыўкі, пра заброс і г. д. Драпежнік уздоўж берага даволі моцна ганяў верхаводак, а нашы званочкі маўчалі... Бацька, закарміўшыся, пачаў лавіць у праводку і ў яго справы ішлі весялей: гусьцёрка і плотачкі паклёўвалі рэгулярна, толькі памер невялічкі. Пасядзеўшы пару гадзін зразумелі, што пэўна рыба сьвяткуе Дзень Перамогі і не думае бэсьціць нас трафеямі. І вось калі пачалі ўжо зьбірацца мой бубянец звякнуў пару раз неяк няўпэўненна...і нешта,падняўшы кармушку, моцна нахіліла вуду. Падсечка, і чую нешта ёсьць. Канешне я разлічвала на нешта падобнае на пазапрашлагодняга язя, але не, гэта была сапа, і не такая вялікая, а змагалася моцна. Вось такі падарунак! Мы, пераглянуўшыся, вырашылі паадпускаць налоўленую рыбку. І таму атрымалі яшчэ асалоду ад таго як яны адразу нерашуча, быццам няверачы, а потым бойка зьнікалі з віду... У добрым настроі адправіліся дадому.
PS Папрасіла бацьку падрэдактаваць маю пісаніну..



шита правда по 4-5шт требовал...да,еще достали и порезали 2 сети были освобождены около десятка раков с черной икрой под хвостиком,и маленьких совсем как приманочки,только ползуюшие по рукам...по старикам Днепра сетей немеряно,на лодках вечером слышны голоса тихие,сидят упыри,но на побазарить не выплывают....все матросы от 200г и выше
Прокомментировать: