Троху задзяўбаўся раўбічскай ўкляёй (чарговую сотню ўзяў у пятніцу пасля працы), дык вырашыў учора злётаць на рэчку. Атрымалася нейкая дзіўная рыбалка. Паехаў ніжэй Беразіно на нестандартнае месца. Быў на ім апошні раз гадоў пяць таму. Ва ўспамінах засталося, што там метрах у 30 ад берага ёсць паласа ракушкі і камянёў. Нічога асаблівага я там тады не лавіў, ну пару харошых падляшчоў... але ж маё майстэрства расце, шчас як раздраконю туташніх бонусаў (так я сабе думаў) :) Прыехалі мы гадзін у 10, жонка дастала з машыны ровар і паехала выглядваць птушак. Ну а я замяшаў РС крупный лещ + Vabik арэхавы мікс + жменьку Vabik плотка спешл для першапачатковай актывізацыі і колеру ды пачаў шукаць тую паласу. Няма. Паўгадзіны тыркаўся. На дальняй дыстанцыі нават маркер зносіць і глыбіні амаль нуль. Бліжэй увесь час чапляю нейкую тоўстую лёску, а выдраць яе не магу. Толькі ў 12 метрах ад берага ёсць нейкае тук-тук. Глыбіня метры 2 – 2,5. Ну стаў карміць там. Адразу пасля 7 кармух маленькая плотка. Потым нічога. Прыехаў мясцовы рыбак, стаў вышэй, закарміўся паўвядром ракушкі і таксама нічога. Праз гадзіну ў дадатак да тэмпавай кармёжкі я закінуў некалькі шароў з рукі. Найн. Сусед з’ехаў, на яго месца прыехалі саласмажыцелі, гарэлкабухацелі і шансонграмчэйрабіцелі ў колькасці пяці чалавек. Мала таго, што рыбы няма, дык яшчэ гэта. Пераехаў на сваё звычайнае месца.
Настрою нуль, 2 гадзіны дня. Думаю: “Дакармлю замешаны прыкорм і паедзем”. Тое маё месца заўсёды працуе так: корміш, як у ванну, 2-3 гадзіны, потым прыходзяць нармальныя ляшчы-язі. Ці не прыходзяць. Драбязы не бывае ніколі. Кармлю. Пасля 10 кармушак дрыг-дрыг! Нічога. Я прам на вачах уваскрасаю. Закідваю зноў буцік і атрымліваю класічны ляшчовы загіб. Харошы рыб, двуха па адчуваннях, і тут на чарговым туку адрываецца кручок. Ага, павадок мінулагодні ж. Вяжу нармальны павадок і гадзіну тэмпую ў ванну. Прыходзіць плотка 360 гр. Клас! Потым адразу язь. Язь! Йааазь! Сэрца бухае, ледзь аддыхіваюся. Адвык я ад іх, у мінулым годзе ніводнага не было. 940 гр. Вяртаецца жонка, расказвае, што пабачыла два новых віды птушак, і тут каля нас прызямляецца чорны бусел. Птушка не вельмі рэдкая, але фіг убачыш проста так. Я (пакрыўджана): “Так, мне цяпер паложаны лешч на тры кіло!” У тую ж секунду атрымліваю мегапаклёўку. Язь, вельмі харошы, значна большы, чым першы. Ціхенька вяду, але пад берагам сход. Не засёкся. Ну нічога, адрэналіну і так прыстойна хапануў.
Чота я тут распісаўся, прам сентыментальны раман)). Заканчваю. Можа каму будзе карысна: роўны прагон, плынь і глыбіня пад маім берагам. Лавіў недзе ў 30 метрах, за броўкай. Чысты пясок, глыбіня 1,5-2 метры. Пад берагам на 3-4-5 метрах практычна нічога ніколі не ловіцца. Не ведаю, чаму. Працаваў выключна буцік два-тры апарыка + ад аднаго да трох матылёў. Узровень у рацэ звычайны летні. Вада вельмі халодная.

Прокомментировать: