Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Вилия
Свернуть
X
-
Быў і ў ноч з пятніцы на суботу. Кармушкі ў вадзе былі на палову дзевятай. Праз хвілін пятнаццаць (з другой кармушкі) — плотка, прыемная надта. Не паспеў зняць з кручка, на другім паклёўка. Лешч! Ладна, амаль лешч. Да цямна яшчэ пару плотак, ды нерэалізаваных на кукурузу некалькі знатных загібаў. А вось надзеі на сумеркі не спраўдзіліся, як і сама ноч.
Да паловы першага. А там атрымалася паклёўка дня, дакладней — ночы. Яно як? Лаўлю на два фідэры, а яшчэ трэці кінуў ніжэй па плыні метраў на дваццаць. Хай халяву чакае. Па святлу на пуфкі чакаў, а ўначы — на гарны пучок апарыша. А на калок званочак вешаю. На пуфкі нуль, а на апарыша... Яно як атрымалася. Пахаладала ноччу, ды так добра. Вырашыў падштанікі (ну ці тэрмабялізну, па-мадняваму калі яе зваць) апрануць: адну калашыну штаноў зняў, другую пачаў здымаць і... Правільна. На шукальніку халявы загаласіў званочак. Добра што не паваліўся, неяк зняў штаны, падскочыў і бегам. У трусах і шкарпэтках. Праз крапіву і расу. Канечне, спазніўся. Трусы і шкарпэткі мокрыя, скура ад крапівы зудзіць. А кажуць, што рыба не разумная і не бачыць, што на беразе робіцца. І бачыць, і разумная. Падла.
Ну а далей зусім сумна. Да гадзіны ночы яшчэ дзве гусцёркі, а да святла — круглы ноль. Ды і па святлу дзве плоткі ды уклейка. Ды і ні ўсплескаў, ні кругоў на вадзе. Можа, і наступаючая змена надвор'я адчулася? Халера яе зразумееш.
ПЫ.СЫ. Ласі гуляюць, птушкі лётаюць. Лятучыя мышы наглеюць, асабліва калі ліхтарык уключыць, а на ягонае святло матылькі збіраюцца. Бабры... Гэтыя зусім знаглелі. Добра, што я па-вялікаму перад рыбалкай схадзіў. Кашлянуў я ноччу, а ён перада мной у гэты час праплывае ды як лясне хвастом па вадзе...
ПЫ.ПЫ.СЫ. З аўторка па чацвер трэба на працу выйсці, а потым яшчэ тыдзень тут. Ды і не так усё блага. Яшчэ разы тры сцягаюся. Ёсць планы трохі і месца змяніць.
ПЫ.ПЫ.СЫ. Танцы с бубнам працягваюцца. Не хоча з тэлефона адпраўляць адразу у аніякую. Але, здаецца, што вырашыў гэтую праблему на будучыню. Без абрэзкі фатаздымкаў і іншай свістаплякі. Потым у чым прычына, у адпаведнай галінцы адпішусь.
1 Фото
- 17 Нравится:
-
Ага, нейкая ры́жая). В такой воде, наверное, - и Лещ то́же, - Ры́жий;-)))Сообщение от Турист Посмотреть сообщениеЦвет воды на фото кирпичный, "после дождя".
-
Быў сёння. Закінуўся ў чатыры раніцы. У планах было ў гэты час ужо пару ляшчоў дастаць, але нешта збіўся ўнутраны будзільнік. Вырашыў па тры кармушкі з інтэрвалам у хвіліны тры, а там як пойдзе. І пайшло. На апарыша, як дурнаватая, але не сячэцца. Чарвяка аб’ядае. На кукурузу — галавень. Ну як галавень, так срамоцце адно. Таксама на кукурузу яшчэ ладная плотка, пару меншых... І пайшоў я тады вуду ў рацэ макаць. Кінуў трохі прыкормкі і запар тры плоткі, не жыўцовыя. А потым я ўбачыў ляшча!!! Праўда, ён толькі плавіўся, але ж галоўнае — ён тут ёсць. Пасядзеў яшчэ трохі, падкінуў яшчэ прыкормкі. Паставіў на абодвух фідэрах чарвякоў, а на вуду двух ляшчоў злавіў. Такіх, як і галаўня, — недарэчных. Ну а далей... Як адрэзала! Каля восьмай гадзіны. Даседзеў да дзесяці, за гэты час яшчэ на апарыша ялец ды два падзяргунчыкі.
ПЫ.СЫ. Ужо старэйшы сын прыехаў. Заўтра і малодшы з жонкай. Да рыбалкі не прывучыў. У панядзелак і аўторак на працу трэба... Ды і прагноз пагоды таксама не надта радуе. Але потым!!!
ПЫ.ПЫ.СЫ. Але ж добра дык як!!!
3 ФотоПоследний раз редактировалось 1973Дима; 25.06.2026, 23:08.
- 17 Нравится:
Прокомментировать:
-
Быў у аўторак. Надзеі на рыбу былі, але надта кволыя. Разліву па вясне не было зусім, Вялля мялее, а тое, што зараз пасля дажджоў вада крыху паднялася, ужо нічога не вырашае. У мэтах — плотка ды залётны галавень. Пад іх паімку — два фідэры, кукуруза, апарышы, пуфікі ды чарвяк. Прыкормка — трохі пшана, РС платва ды вабік з мінулага года.У планах было адседзець ноч, таму першая кармушка ў сем у вадзе, без аніякіх стартавых закормаў. Планаваў перакідваць праз хвілін дзесяць, так і раскормліваць. Адразу села плотка, ладная — на кукурузу, ну а потым ужо раскарміў кропку. Уклея брала на апарыша як шалёная. Падвешваеш да кукурузы апарыша — яна і яго абгладвае. Да васьмі гадзін узяў яшчэ адну, трохі меншую, але таксама выдатную плотку і адну neвялічкую. Былі надзеі на залаты час перад закатам, ды міма.А як сцямнела, пайшла гусцёрка. Для Вяллі не надта і малая. Былі два добрыя дзяўбуны, але тут як: светлякі паспяхова засталіся ў хаце, таму сачыў за паклёўкамі больш па самім вудзільшчы, а гэта так сабе справа. Можа, і лятучыя мышы лёску чаплялі.
Ну, а далей... Пасля сваёй хваробы трэба было кілаграмаў дзесяць-пятнаццаць вагі набраць. З задачай справіўся паспяхова. За паўтара года норму перавысіў! Зараз трэба кілаграмаў дзесяць скінуць. А гэткую вагу толькі на крэсле можна высаджваць. А крэсла да вады не дацягну, таму што вага вялікая. Вось а першай гадзіне ночы і паклэпаў дадому.
На фота — рыбы, якіх узяў яшчэ павідну.
ПЫ.СЫ. Ну і «мясцовыя» знайшлі сабе новую забаву. «Барацьба з байдарачнікамі» завецца. Пры дачах масток быў. Дзеткі і не толькі ў ваду скакалі. Але ж дачнікі вырашылі, што з-за гэтага байдаркі да берага прыстаюць. Знеслі к чарцям масток! Там, дзе я да ракі іду, — два дрэвы павалілі на дарогу. Там зараз і прайсці (дакладней кажучы — прапаўсці) цяжка. І, самае цікавае: я сябе не лічу мясцовым, ну а гэтыя па-любому панаехаўшыя.
ПЫ.ПЫ.СЫ. А недзе ў глыбіні душы з'явілася надзея: гусцёрка ёсць, можа, і лешч недзе там мяне чакае? На гэтым тыдні — яшчэ раз па-любому. Там перапынак на працу на тры дні, а потым яшчэ тыдзень... Цьфу, цьфу, цьфу...1 ФотоПоследний раз редактировалось 1973Дима; 24.06.2026, 10:21.
- 21 Нравится:
Прокомментировать:
-
- 23 Нравится:
Прокомментировать:
-
Shax_86, это ж Вы меня однажды по сезону летнему от дамбы Матчицкой почти до Матчицкого домика прия́тельского как-то были подвози́ли, так же? Ну чего же в таком ра́зе и в который раз, - "...Сделал добро́ - забу́дь. Получи́л добро́, - по́мни."© Помню. Рад Вас видеть в этом форуме.
- 1 нравится
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: