Пачну з Вушы. Сутокі з Вяллёй. Месца некалі было шыкоўнае, зараз ужо дзесяцігоддзямі разліву не было. Раней казалі, што пад канец лютага і на пачатку сакавіка язь у Вушу заходзіў у колькасці. У гэты час не пападаў, а пасля нерэсту трапляліся і мне язі. Не ў колькасці, але калі-нікалі ўляталі і ў Вушы таксама.
Ідзём уніз па плыні. Самая яма пад летнякамі і далей амаль да высакавольткі. Ніколі нічога таго, як ты апісваеш, з гэтага боку не было. З таго боку нешта падобнае раней было, але... Зараз можна тут з аднаго боку Вяллі на другі хадзіць, трусы не замачыўшы, за выключэннем абрывістага берага насупраць непасрэдна Вушы.
Далей звужэнне ідзе, плынь паскараецца, і зноў нічога падобнага. Далей Алянецкія дачы. Раней, яшчэ да дач, каля парома месца звалася. Былі схожыя месцы для праменаду, з таго боку асабліва — гадоў дваццаць таму. Зараз роўныя берагі без аніякіх адбівак. Далей брод і далей расшырэнне ракі — таксама тое ж. Раней неблагія месцы былі адразу за востравам, але зараз і вострава няма, і далей мяляк. Потым абрыў, а з таго боку не ведаю, там за Дэкурнавымі балота, мы і ў дзяцінстве туды не лазілі. Потым расшырэнне і паварот. А за паваротам былі такія месцы, адно і засталося, на метраў можа амаль дзесяць, але толькі адно.
Ды і ў цішыні з паўдонкай ты там таксама не пасядзіш. Удзень народу алянецкага будзе хапаць, а бліжэй да ночы і я падцягнуцца са сваімі кармушкамі на грам 60–90 магу (мне тут да хаты менш за кіламетр). І вушамі ты там не толькі баброў з ласямі ў вадзе чуць будзеш, а мае кармушкі таксама.
Пайшлі далей. Зноў Вялля шырэе і зноў нічога падобнага. Мялее. Далей абрыў, тут раней чайкі Лебедзевы стаялі (лодкі тут так звалі), трохі пазней брод з'явіўся — рака ж не за дзень змялела. А зараз востраў там, абрыў — і зноў нічога падобнага на твае месцы. Абрыў цягнецца далей і так да наступнага павароту, зарослага лазой, а там... Тое ж самае там.
Паварачваем трохі, бачым пасадку яшчэ дзевятнаццатага стагоддзя каля Залескіх летнякоў. Уражвае... Пасадка, але зноў месцаў такіх зараз няма. Зноў абрыў, і зноў міма. Далей зноў расшырэнне, ну а там... Вось тут пра пешыя паходы казаць не буду, бо даўно не хадзіў. Тут пад'язджаем ужо далей. Але да тваёй кропкі жоўтай не даязджаем, але зусім блізка — як я разумею, каля кіламетра не хапіла. Тут Вялля звужаецца і нечым па глыбіні і плыні нагадвае тое, што гадоў трыццаць таму і вышэй было. А вось тут нешта ўжо і праглядваецца. Пяць штук на сто метраў не будзе, але нешта ёсць, ну і балота трохі шкодзіць будзе. Ну а далей карчы, а далей і не хадзіў. Як я разумею, за наступным паваротам і ёсць твая жоўтая кропка. Па характары ракі — можа і будзе што.
Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Вилия
Свернуть
X
-
Да пожалуйста. Желтая точка - вниз до первого высокого дерева, зеленая - где дикая круча закончилась и можно хоть как-то подобраться к воде. Дело в том, что такие же точно кармашки нужны при ловле щуки, исследуя Вилию я их вполне находил от Залесья и почти до Сморгони.Сообщение от 1973Дима Посмотреть сообщениеад Вушы да бухты пакажы мне гэткія месцы?
Как мы, однако, обогатили юного коллегу, а? А он нам по-прежнему должен рассказать о белом хищнике возле своей дачи.
И еще вопрос: вот в районе выхода из ямы, где корчи, между полночью и, скажем, двумя часами ночи что-нибудь с воды слышно? В буквальном смысле, ушами.
- 1 нравится
-
Кук, "язевое место - это променадик вдоль береговой растительности с медленным течением" — ад Вушы да бухты пакажы мне гэткія месцы? Уздоўж травы — добра калі метр будзе. Дзе там язь будзе? "Т.е. нужно найти отбивочку, чуть отклоняющую течение от берега, чтобы шириной в метр и длиной метров пять образовалась область медленного течения" — зноў тое самае. Дзе тыя месцы? "где на 100 метров берега приходится 3-4 таких променадика" — у мяне ўражанне, што мы пра розныя рэкі размаўляем.
Маё тыповае места: выхад з ямы (зараз тут і два метра ўжо яма), ці ўваход у яе (на выхадах будзе шмат карчэй), метраў пятнаццаць, дваццаць ад берага. Кляваў у мяне і другіх не ў дзень. Таму недзе каля восьмай вечара добра кармлюся і да дванаццатай як язь, так і лешч з галаўлём можа ўзяць (а можа і не ўзяць). Потым пад раніцу яшчэ корма. А як сонца ўстане — да дому. Ну ці варыянт з дзесяццю закідухамі: кінуў, ды раз у гадзіну перакідвай. Так таксама робяць і ловяць.
- 1 нравится
-
В конце концов для чего мы тут "клуб"?
На Вилии я поймал ноль язей, да и не пытался поймать. Но видел. Язевое место - это променадик вдоль береговой растительности с медленным течением. Т.е. нужно найти отбивочку, чуть отклоняющую течение от берега, чтобы шириной в метр и длиной метров пять образовалась область медленного течения. Глубины в один метр достаточно. Язь двигается вдоль береговой растительности, соскабливая с её стеблей всё, что там ползает, в верхней точке отклоняется в основную струю, которая быстро сносит его в нижнюю точку, и поднимается снова. Стоя неподвижно в высокой траве, можно долго наблюдать, как он наматывает круги и смокчет стебли.
Если бы я хотел поймать язя, искал бы малопосещаемый участок, где на 100 метров берега приходится 3-4 таких променадика, всыпал бы в каждый по жменьке кукурузы и тихонько просидел бы пару дней с утра до вечера с полудонкой.
Проблема в том, что искать такие места надо до середины июня, пока берег ходовой. Нынешняя стадия развития прибрежной осоки и крапивы а-ля джунгли Вьетнама поиску не способствует.
- 5 Нравится:
-
Каб было ўсё так проста! За ўсю Вяллю казаць не буду, хоць трохі і больш ведаю, але тое толькі на словах. Менш-больш упэўнена толькі пра ўчастак ад Вушы і трохі не даходзячы да Бухты. Сам, не лічачы гэтага года, апошні раз язёў лавіў ну вельмі даўна. Але чуў і бачыў апошнія гады чатыры-пяць, што ловяць. Ну і месцы, дзе яны некалі пападаліся ці лавіў у гэтым, ці бачыў... А іх разам з перспектыўнымі — і пшык: пяць, дзе бачыў ці лавіў, і тры, дзе ён павінен быць, але я не дабіраўся. Але тут ёсць і адно «але». Адно месца з іх: каб я не ведаў, што там ёсць рыба, прайшоў бы не глянуўшы. А там рыба ёсць, і язь у тым ліку. Раней тут было ну проста шыкоўна, але з часам недзе трохі замыла, нешта сцёрлася — і з першага позірку і не дагадаешся, што рыба там ёсць. Ну, і гэта Вялля. Віляе не толькі ў прамым сэнсе... Зразумець гэту раку не так ужо і проста.
- 1 нравится
-
Интересно,у вас язики частенько попадаются ,я был,только яльчика взял)Скоро еще один бросок
Прокомментировать:
-
-
Схадзіў і ў нядзелю. Як яно атрымалася. На апошняй рыбалцы пачыналі лавіць з траюрадным братам і яго сынам. Ну, я вазьмі і ляпні — а паехалі ў ноч з нядзелі на панядзелак у адно вядомае, але толькі вузкаму колу людзей месца (таксама на Вяллі, але бліжэй да Смаргоні). А ён вазьмі і адкажы — а паехалі. Шчыра кажучы, я і сам не вельмі рады такому адказу быў. Справа ў чым: калі не клюе дзве гадзіны, для яго гэта ўжо правал, а мне хацелася б і ноч адседзець, а ён захоча да хаты. Кажучы наперад, так і атрымалася.
Прыехалі мы ў шостай гадзіне. А месца шыкоўнае!!! Ён з сынам адразу сеў на праверанае (не намі), а я там і не збіраўся. Ніжэй — ну проста шык!!! Але неяк напружыла адсутнасць слядоў рыбакоў. Паставіў маркерны грузік і... Глыбіня ну проста выдатная, але зноў «але». Пару метраў працягнеш — корч, яшчэ пару — зноў, бліжэй — трава. Ніжэй па плыні — тая ж гісторыя. Гора, бяда. Але дзе наша не прападала? Вышэй па плыні таксама нядрэнна. Некалі там непралазнае балота было, а зараз нічога — можна жыць. Маркер паказаў таксама нядрэнную глыбіню, не так як ніжэй, але пад метры тры. Відавочны ўваход у яму. Ну і паехалі.
Адзін прама насупраць сябе метраў на дваццаць пяць, з кармушкай на 80 грамаў — плынь трымае, на грані, але трымае. Другі метраў на пятнаццаць вышэй, з такой жа вагай на той жа адлегласці ад берага, ну а трэці ніжэй метраў на пятнаццаць і бліжэй да берага з пяццю дзесяткамі грамаў. Другі і трэці — то шукальнікі халявы, а першым пачаў раскормліваць. З кручком, а на ім пяць апарышаў, перазакіды праз хвілін пяць. І ўжо на трэцім паклёўка. Ну, як паклёўка — так, абы-што. І на чацвёртым. А на пятым — плотка грамаў на пяцьдзясят. І на шостым, і на сёмым... Але ўсё міма.
Потым ціха, ну і вырашыў я пачакаць. Трохі квівер пачаў варушыцца — падсёк, і паняслася душа ў рай! Галава ў гэтыя моманты працуе на ўсе сто, гэта потым дрыжыкі ў каленях ды соплі з носу. Дастаў я яго. А гэта — ЯЗЬ!!! На вока даць яго вагу адразу не змог — не так часта іх лавіў, а вагі паказалі 1845!
А далей... А ўсё далей. Паклёўкаў шмат — толку нуль. І на кукурузу пачаліся такія ж дрыжыкі. Яшчэ тры плоткі дастаў, адна грамаў на сто. А потым загрымела, з маланкамі. Ужо дамовіўся быў, што ноч адлаўлю, а раніцай Ігар мяне забярэ, але я забаяўся таксама, можа, і дарма.
У адзінаццаць ужо сядзеў у хаце. А ў аўторак — на Мінск. Можа, сёння яшчэ ўвечары зматаюся, а можа, і не...
ПЫ.СЫ. Як з фатаграфіямі атрымаецца, не ведаю. Адправіцца з першага разу — добра. Не — тады ў сераду.
ПЫ.ПЫ.СЫ. Хоць і заканчваюцца вілейскія прыгоды, але ўсё роўна — добра ж як! Былі і паходы з унукам у лес по грыбы ды ягады. Былі і купанні ў Вяллі з сінімі губамі і словамі «я яшчэ хачу»... Шмат чаго было... Дзякуй вялікі жонцы. Каб не яна, не хадзіў бы не толькі на Вяллю, а наогул на рыбалку пасля хваробы. Можна сказаць, на ногі паставіла. Ай, добра та як!!! І так хочацца, каб было такіх прыгод яшчэ шмат...
ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Прабачце, усё што змог адправіць.Последний раз редактировалось UGO; 13.07.2026, 07:59.
- 21 Нравится:
Прокомментировать:
-
Хадзіў і з пятніцы на суботу. Вада паднялася, што і чакалася, але звярам гэта не перашкода. Ласі па Вяллі туды-сюды гойсалі, касулі лаялі як шалёныя, бабёр знаглеў — ужо і ўдзень хвастом ляпаў, лебедзі з вывадкам нікуды не дзеліся, лес ноччу трашчаў як пры лесазагатоўцы, лятучыя мышы трохі супакоіліся — але ж леску ўсё роўна зрэдку краналі, толькі рыба не надта да гэтага буйства далучалася.
Па-добраму, клявала добра толькі гадзіну — недзе з чатырох да пяці. У гэтую «залатую гадзіну» амаль усё і злавіў. Ладная плотка, дзве трохі меншыя, галавеньчык грамаў на дзвесце, адзін сыход (тут сам вінаваты, кручок яшчэ з апошняга галаўля трохі разгорнуты быў, трохі падагнаў, ай, і так пойдзе — не пайшло) і язь. Ну як язь - пад'язак - але ўсё роўна ЯЗЬ! Лавіў на Вяллі язёў некалі, не ў колькасці — але зрэдку трапляліся, аднак надта даўно. Так што і гэтую рыбалку стаўлю ў плюс. А з другога боку — а якой павінна быць рыбалка, каб яе не паставіць у плюс?
ПЫ.СЫ. Нядобрыя абставіны вымусілі застацца ў Алянцы яшчэ на трохі. Так што гэтая рыбалка не апошняя. Ды, можа, гэтыя абставіны і не такія ўжо благія?
ПЫ.ПЫ.СЫ. З фатаграфіямі доўга змагацца і не буду. Атрымаецца адразу — добра. Не — дык не. Там на фота яшчэ ялец ёсць. Дык у ім трохі болей за дваццаць сантыметраў.
- 17 Нравится:
Прокомментировать:
-
Схадзіў і ў сераду. Надвор'е спрыяла... Для таго каб у хатцы каля печы грэцца. У пяць вечары закінуўся, у дзевяць гадзін ужо сядзеў у хаце. Змок, замёрз і зуб расхварэўся... Адну невялічкую плотку ўсё ж такі вымучыў і адну добрую паклёўку на кукурузу пабачыў (але відавочна не галаўнёвую). У панядзелак на Мінск. Вада пасля дажджоў падымецца, ужо і ўчора трохі ўверх палезла. Надзеі на клёў недзе каля нуля, але ў маразільніку прыкормкі да халеры — трэба будзе яшчэ разок наведаць Вяллю.
- 14 Нравится:
Прокомментировать:
-
У плане была начная з нядзелі на панядзелак. Толькі ў планах не было ўлічана свята. Купалле было ў суботу. Дзеці ў Залессі святкавалі, казалі, што праграма добрая была. Я на канапе пасля рыбалкі з унукам. Жонка і ў вёсцы добра пасвяткавала. А ў нядзелю дзеці пашуравалі ў Мінск, а жонка прыхварэла трохі. І з чаго б гэта? Ну і добра. З Тосікам трохі пагулялі, трохі паваявалі і нядрэнна выспаліся. А ноччу да таго ж дождж споры быў.
А ў панядзелак недзе а палове на шостую — на Вяллі. Чаго чакаць, не разумеў ні кроплі. Надвор'е круціць па-дзіцячы. Пахаладала з аднаго боку, што нядрэнна. Але злом такі нічога добрага не дае. Да таго ж вецер зусім не божы. Ды яшчэ сонца то з'явіцца, то за чорную хмару схаваецца. Ды і пачатак не надта. На Даё Шыма (тэст да 150) паставіў кармушку на 50 грамаў ды шпульнуў на самую плынь. Ды яе і панясло, як дурніцу. Заўважыў, што нешта не тое, калі на інспірыёне (тэст да 90) неяк цяжкавата кармушка адчуваецца. Пераблытаў кармушкі. Неяк разабраўся і пачаў карміць. Ды нешта не так. За ўвесь час — адна ўклея і маўчок. Трохі пабалаваўся з вудай. Каб было жаданне, уклейкі налавіў бы без праблем. Плюнуў ды сеў на ківеры глядзець ды цемры чакаць.
Не дачакаўся. Як клюнуў — не бачыў. Вось на імгненне адвярнуўся, а фідэр ужо зляцеў са стойкі і некуды далей рухаецца. Адразу зразумела — галавень! Баец, прычым ужо не ў першы раз. Калі фота загрузіцца, можна будзе разглядзець яго баявыя шрамы. А далей зноў цішыня. Да дзевяці. Тут лешч на апарыша. Такога на ВВ ці ММ цягнуў бы адной катушкай, а тут... Толькі перазакінуў, а другі фідэр у палёт сабраўся. Яшчэ галавень! Трохі большы. Пасля дробязь трохі клявала, але ўжо не тое — адрэналін атрыманы.
А а палове дванаццатай нейкі дождж запрасіў, і гэта канчаткова вымусіла ісці ў хатку. Ну, тут па класіцы: падсак складзены — і паклёўка. Зноў лешч. Бераг там не надта... Але неяк узяў і дадому. Ну добра ж!!!
ПЫ.СЫ. У мяне яшчэ амаль два тыдні адпачынку. Думаў апошні ў Мінску правесці — пратэсціць херабунячыя паплаўкі... А яно мне трэба? Буду думаць.
ПЫ.ПЫ.СЫ.Трохі пра тэхнічныя моманты, неяк прапусціў гэта — можа каму цікава будзе. Лаўлю лешча на звужэнні (глыбіня, можа, метры з два), галавеньчыка трохі ніжэй (тут мялее паступова). На лешча вага кармушкі 80 грамаў і дыстанцыя метраў дваццаць пяць. Галавень — яшчэ бліжэй і 50 грамаў. Іх на кукурузу, можа б, і на пуфікі брала, але тут як? І лянота, і, як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць. Ляшчы па класіцы — чарвяк ці апарыш. Па тэмпе — спачатку раз у хвілін пяць, потым дубіню.Последний раз редактировалось 1973Дима; 07.07.2026, 16:51.
- 20 Нравится:
Прокомментировать:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: