Канцэрт пачаўся з гадзіннай чаргі ў сэктар танцполу, падчас якой быў заўважаны лідэр групы "Нейра-дюбель" Аляксандр Кульлінковіч, які між іншым перарабіў раммштайнаўскую песьню "Du hast" у "Бухаць тут". Пасьля яшчэ гадзіннае чаканьне пакуль нарвэскі "камбікрайст" ня выйшаў нарэшце на "разагрэў". Адзін кампутаршчык, дзьве гарылы-бубначы, што вяла кідаліся бубнамі і талеркамі адзін у аднаго, плюс сьпявак-спрынтар, безупынна насіўся ўлева-ўправа і напэўна зза гэтага ня мог працягнуць ніводнай ноты даўжэй за паўсэкунды. Пяць ці шэсьць песенак, у кожнай можна было зразумець толькі словы "факіншыт". УГ карацей кажучы. Працяла думка - а што калі Раммштайн такі ж будзе... У перапынку, пакуль выносілася камбікормавае майно, падышоў спэцназавец і ціхенька нам і яшчэ некаму побач сказаў, што мы можам перайсьць ў фан-зону пад самую сцэну. Ну хто ж ад халявы адмаўляецца :) Ня ведаю, ці было гэта правільна. За свае грошы так зьдзеквацца з сваіх вушэй...Часам было нават балюча. А гітара, неверагоднае адчуваньне - часам здавалася, што гук ідзе з галавы. Такога ў мяне і Дашы не было ніколі. Першыя песьні чатыры мы проста стаялі, не маглі прыйсьці ў сябе ад моцы гуку, ад полымя вакол, выбухаў. Потым неяк ачомаліся і пачалі танчыць. Спыніцца не змаглі ўжо да самага канца. Вось шыя і баліць :) Калі выяжджалі новыя пачварныя прыстасаваньні, было часам страшна, што ж яшчэ бахне нам проста ў твар... Але здараліся і прыемныя нечаканасьці, калі нам зрабілі паніроўку, сьпярша паліўшы нас вялікай колькасьцю пены, а потым пасыпаўшы паперкамі. Тыя паперкі мы вымалі дома нават са шкарпэтак. На "Анёле" мы пайшлі выбірацца ў гардэроб, бо малы Алесік бяз нас не кладзецца спаць, трэба было ехаць дамоў. На выхадзе на нас, цалкам ашалеўшых зь цікаўнасьцю глянуў доктар хуткай дапамогі, Даша спыталася ў яго - што рабіць з вушамі, бо нічога ня чуем. Ягоны адказ быў ляканічны - ЛЕЧИТЬ!
Напісаў толькі пра свае фізіялягічныя ўражаньні, бо сам канцэрт вельмі трапна ахарактарызаваў Усач, згодны з усім што ён напісаў. А ўвогуле спадабалася гэная папса.
Сообщение от anarchy
Посмотреть сообщение
Тут некалькі прафесійных фотак (не маіх): http://toxaby.livejournal.com/429694.html
. 

Прокомментировать: