На сьпінінг я падсеў даўно. Праз некаторы час пачаў запісваць вынікі сваіх рыбалак у сшытак. Такім чынам пачаў весьці першы свой дзёньнік. Гэта было дзіўнаватым, таму што ў іншых сфэрах свайго жыцьця нічым такім ніколі не займаўся. Свой першы сшытак я згубіў, таму і забіў на дзёньнік на некалькі гадоў.
Потым вырашыў пачаць спачатку, але ў электронным выглядзе. Так прасьцей зрабіць копію, калі трэба – можна надрукаваць. MS Word і MS Exsel не падышлі з-за малых магчымасьцей. У першай з праграмаў нязручна займацца статыстыкай, у другой нязручна аб’ядноўваць тэкст з лічбамі. Я выбраў базу дадзеных MS Access. Атрымалася тое, што плянаваў. Нават нягледзячы на тое, што гэта мая першая праца з базамі дадзенных. Выкладываю яе для спампоўваньня.
Спампаваць файл
Адчыняць форму Пасьпяховая рыбалка. Па жаданьню кожны можа базу зьмяніць на свой густ. На сёньнешні дзень карыстаюсь менш чым паловай яе пунктаў, больш тэкставай часткай. У дапаўненьне на рыбалцы раблю фотаздымкі, храню іх у асобных тэчках.
Каб ня блытаць маленькія вадаёмы, нумэрую іх і стаўлю пазнакі ў Google maps.