У глыбіні падземнай з іх народзяцца
І Ахерон, і Стыкс, і Флегетон;
Дантэ Аліг’еры,“Боская камэдыя”

Гэтыя рэкі, канешне, прайграюць памерамі Сак-Актуну, але яны ёсьць, пад нагамі, у Берасьці, - і гэта галоўнае.

Бывае такое, што ходзіш адным и тым жа шляхам некалькі гадоў і раптам заўважаеш прыгожы будынак. А будынак то не новы, не ўчора з'явіўся. А калі яшчэ даведаешся, што першы камень фундамэнта быў закладзены пару сдагоддзяў таму, ды яшчэ якія-небудзь гістарычныя падзеі ў ім адбываліся - адразу пачынаеш удвая больш цікавіцца.

Пачну з гісторыі. Спачатку цытата.

Семья Косенюков с Киевки пересиживала эти дни у родни на только начавшей застраиваться окраинной улице Вроньей (она и сегодня Воронья). Стояло всего три дома, вокруг поле и луг, а еще речушка, вернее, большой ручей, который спускался в сторону улицы Шептыцкого (ныне Московская), пересекал под мостком шоссе, шел по месту нынешнего ЦМТ и впадал в Мухавец.

Василий САРЫЧЕВ. «В ПОИСКАХ УТРАЧЕННОГО ВРЕМЕНИ. Книга вторая»БРЕСТ 1939-1941: МЕЖДУ МОЛОТОМ И НАКОВАЛЬНЕЙ. Падрабязьней тут http://vb.by/sarychev/content/69/main.php
Вялікі ручай, вядома, нікуды не прапаў. Яго заціснулі ў трубу і апусьцілі пад зямлю. Пачатак яго недзе на Кіеўцы, а на паверхні яго можна пабачыць толькі ў выглядзе непрацяглага бэтоннага латка непасрэдна перад Мухаўцэм. Месца гэтае можна знасьці за ЦМТ побач з гаражным сэктарам па вуліцы Супакойнай.

Хачу сказаць, што перыядычна ў ручай заходзіць рыбка. Непасрэдна сам неяк злавіў у ім некалькі акунькоў на лёгкі джыг, так што аматары незвычайных вадаемаў могуць тут паспрабаваць палавіць рыбку, калі, канешне, не пабаяцца небяспечнай экалагічнай сітуацыі.

Другі ручай можна назіраць на Рэчыцы. Пачатак ён бярэ крыху на паўночны захад ад старога аэрадрома на Дуброўцы. Выходзіць на паверхню на вуліцы імя пісьменьніка Сьмірнова крыху на поўнач ад хлебазавода. Даўжыня яго кіламэтра два з паловаю, потым ён упадае у старыцу З. Буга, каналізаваны.


Двума ручайкамі падземныя воды Берасьця не абмяжоўваюцца, але астатняе для ўжо другой размовы.