Сябры! У суботу 26.12.2020 на лёдзе Чыгірынскага вадасховішча пройдзе турнір па спартыўнай лоўлі рыбы «Майстры мармышкі».
Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца ўдзельнікі Чэмпіянатаў Беларусі мінулых гадоў, а таксама тыя, хто жадае ўпершыню паспрабавць сябе ў спартыўнай лоўлі рыбы на мармышку.
Правілы спаборніцтваў будуць набліжаны да правілаў FIPSed, але турнір будзе праходзіць у адзін тур працягласцю ў тры гадзіны ў асабіста-камандным заліку. Склад каманды - 3 чалавекі. Браць удзел можна і без каманды.
Абмежаванні па аб’ёму прыкорму: не болей за 2 л сухарнай сумесі ды не болей за 1 л матыля.
Рэгламент:
09:00 Збор удзельнікаў спаборніцтваў.
09:30 - 10:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў. Лёсаванне.
10:00 - 10:15 Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў.
10:15 Выхад спартоўцаў да зон лоўлі.
10:45 Уваход спартоўцаў у зоны лоўлі.
11:00 Старт.
14:00 Фініш.
14:30 – 15:30 Узважванне. Падвядзенне вынікаў спаборніцтваў. Урачыстае узнагароджанне.
Дакладнае месцазнаходжанне зон лоўлі апублікуем пазней.
Сумма арг. збора з аднаго ўдзельніка - 15 рублёў, якія пойдуць на выраб кубкаў ды медалёў (сума можа быць скарэктавана ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў).
Папярэдняя рэгістрацыя будзе весціся тут: https://invite.viber.com/?g2=AQALstU...Sik2NzQ18Uu%2B
Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	Снимок экрана 2020-12-17 в 0.23.28.png Просмотров:	0 Размер:	284.0 Кб ID:	4330051