Каманда RS Ice Fishing дачакалася спартовага сезона і прыняла ўдзел у 1-м этапе Рэспубліканскіх Спаборніцтваў ў лоўлі на мармышку з лёду, які праходзіў на Смалявіцкім вадасховішчы 23-24-га студзеня. Сціслая капітанская справаздача:)
Вадаём знаходзіцца непадалёк ад сталіцы, таму мы планавалі зрабіць некалькі выездаў каб разабрацца з лоўляй. Першы раз за 2 тыдні да этапа мы паўдня прабегалі па снезе і не бачылі паклёвак, пакуль не прабурыліся прыкладна ў Зоне С першага дня. Злавілі па 5-10 рыбак і паехалі дамоў, зразумеўшы толькі тое, што будзе цяжка



Хочацца ад імя каманды выказаць словы падзякі арганізатарам і суддзям за шыкоўны ўікэнд і паважлівае стаўленне да навічкоў

Шчыры дзякуй спонсару нашай каманды - кампаніі RS і асабіста Аляксандру Высоцкаму за давер




1 Фото