Сення мне давялося пабыць на тым жа месцы, што і ў мінулую пятніцу.
На рыбалку было толькі паўтары гадзіны, бо я вяртаўся ў Менск па Брэсцкай трасе і не здолеў стрымацца і не зазірнуць на раку.
На працягу ўсяго дня дзьмуў моцны вецер, але нарэшце ен сціх, і надышоў чароўны травеньскі вечар, аздоблены тонкім пахам квітнеючай чаромхі, празрыстым блакітам неба, пяшчотай сонца і таямнічай прыгажосцю Пцічы.
Менавіта таму я атрымліваў сапраўдную асалоду ўжо толькі ад таго, што пасля працоўнага дня я зноў тут, на рачулцы, і магу хоць на некаторы час забыцца на сумныя падзеі і жорсткую рэчаіснасць нашай штодзеннасці.
Але была таксама і рыбалка.
Усе рабіў так, як і ў мінулы раз.
Хуценька падрыхтаваў крышачку прыкормкі і пачаў лавіць.
Кляваць пачало адразу і вельмі актыўна. За 45 хвілін майго знаходжання на месцы атрымалася злавіць 12 плотак "гастранамічнага" памеру і яшчэ некалькі маленькіх рыбак.
Маленькіх адразу вяртаў у родную стыхію, а большых кідаў у вядро. Але толькі з мэтай зрабіць фота для справаздачы, бо з мінулай рыбалкі дома заставалася смажаная рыба, а я не мею звычкі браць ад ракі болей, чым мне трэба.
Таму калі праз некаторы часу я заўважыў, што платвіцам у вядры ўжо не хапае кіслароду, вырашыў болей не марудзіць, зрабіць фота ды адпусціць рыбу.
Пасля гэтага палавіў яшчэ з паўгадзіны, паспрабаваў начапіць чарвяка, спадзяючыся на бонус, але марна - плоткі жадалі толькі апарыша.
Злавіўшы яшчэ 7-8 рыбак, падзякаваў Пцічы за цудоўны вечар, ды паехаў да хаты ў незвычайна добрым настроі.
Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20220516_195053.jpg Просмотров:	5 Размер:	516.7 Кб ID:	4431131