Ўчора ўвечары наведаў Пціч.
​​​​​​Лавіў на старым месцы, быў разам з дачкой, таму асноўнай мэтай было зрабіць так, каб яна здолела нешта злавіць.
Усё атрымалася.
Гэтым разам ва ўлоў трапіла нават дзве чырвонаперкі, што было нечаканасцю, бо раней я іх на гэтым месцы не бачыў.
​​Што адметна, абедзве чырвонаперкі былі "малочныя".
Платва клявала значна горш у параўнанні з мінулымі рыбалкамі, але нешта злавілі, асалоду атрымалі. Прычым не толькі ад рыбалкі, але і ад незвычайнай прыгажосці і багацця нашай прыроды.
P.S. Аднавіў смартфон, цяпер можна ўпрыгожыць справаздачу больш якаснымі фота.
​​​