Трэба дома бываць часцей , трэба дома бываць не госцем !!!

Усердзіўся на мяне бацька-Неман . Напэўна за тое , што наведваю яго не часцей раза за год . Ну што ж , мае права . А яно і праўда , навогул з рэкамі у мяне адносіны складаныя . Ну не люблю я калі паплаўкі з кармачкамі уцякаюць ! На сажалцы я вырас . Але цягне час ад часу падзівіцца на моц і веліч вялікай ракі ! А тут яшчэ баба мая у водпуску вырашыла падлогу перафарбаваць . Не прадыхнуць у хаце ! Пераначуем , кажа , у палатцы . То тады і на рыбе , папраўляю я . Але ж хоцца ў новае месца , дзе яшчэ не былі ніколі . Вечар пасядзеў у картах , нешта знайшоў . 160 км. ад хаты - для шалёнай сабакі не круг ! Дарогі не благія , не балаціна , ды і яма добрая (зімавальная) побач . Наўючылі нашага старэнькага adama як верблЮда караваннага і рушылі памолячыся з абеда пятніцы . Прыехалі праз две гадзіны да места і а.....елі ! Якая ж прыгажосьць !!! Прама як на баржэ ў Жванецкага . З вумным відам пахадзілі па беразе , пашукалі зацішкі з прыямкамі і абраткамі , ну прам як ютуб вычыў і усунулі кол дзе будзем ставіць крэслы з фідарамі . Забегваючы на перад скажу , што абодва фідары стаялі на адной грабёнцы у мяне . Не хапіла жонцы цярпення змагацца з цячэннем і травой ! Ну што ж , яна ў мяне з Вялейкі , дубіншчыца вадасховішчная . Першымі праклюнуліся пескарыкі , затым яршы , за тым ўсё , сцямнела . Павячэралі і ў люлю . Ранкам праскочыла пара гусцёрак і галаўлік , усе дробнянькія . А дзеж бонусы ??? Тэмпаваў да ночы знатна , з вядро перакідаў . Ды і з ранку больш пяці мінут аснастка не ляжала , трава чаплялася вельмі , мабыць недзе дажджы прайшлі добрыя вышэй па беразе . Трохі паскавытаў-папрычытаў і на ныццё вывалак краснапёрку і пару платвін . На гэтым усё . Мабыць бацька Нёман вырашыў , што такому "важнаму" госьцю хопіць ! Ну што заслужыў , тое і палучыў . Нельга на бацькоў скардзіцца , мо яшчэ калі завітаю , мо падабрэе .

Дабаўлю , што без падсадкі матыля рыба не бралася зусім , і кляшчоў па беразе як мурашак !

Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Screenshot_20240525-141712_Instagram.jpg
Просмотров:	8017
Размер:	268.9 Кб
ID:	4501435Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	20240525_104147.jpg
Просмотров:	2977
Размер:	251.8 Кб
ID:	4501436Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	20240524_175325.jpg
Просмотров:	2983
Размер:	324.7 Кб
ID:	4501437Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	20240524_175648.jpg
Просмотров:	2969
Размер:	150.6 Кб
ID:	4501438