Тыдзень таму пашансавала правесці тры дні на гаспадыні Палесся Прыпяці. З намётам, лодкай, мошкамі (куды ж бяз іх), і, на шчасце, з добрым клевам. Як адзначылі мясцовыя палешукі, "анігадкі налаваў". Яшчэ ў суботу зусім не было планаў на рыбалку, але атрымалася так, што трэба было ў нядзелю патрапіць у Дзяржынск, таму вырашыў не марнаваць паліва і наведаць Усу.
Не ведаю, як хто, а я надзвычай люблю рыбалку ў чэрвені. Мне падабаецца, што ўжо а чацвертай гадзіне раніцы можна быць на месцы, лавіць, умоўна, пакуль спякота не пагоніць да хаты, і ўсё роўна ў цябе наперадзе будзе амаль поўны летні дзень, якога хопіць на справы, сям'ю, спорт, адпачынак. Апрача гэтага, мне вельмі даспадобы ехаць улетку праз Менск, калі неба толькі пачынае ружавець на ўсходзе. Пустыя вуліцы, вялікі горад спіць і толькі сям-там трапляюцца самотныя мінакі. Кожны раз, праязджаючы праз чалавека, які некуды накіроўваецца ў тры гадзіны ночы, мімаволі думаеш: "куды? адкуль?". І калі з моладдзю тут ўсё больш-менш відавочна, то з людзьмі сталога ўзросту інакш. Хочацца верыць, што нагода, па якой яны не спяць дома ў гэты час, прынамсі, не горшая за маю.
Але, да рыбалкі.
Рака сустрэла пранізваючым халодным туманам і высокай травой, аздобленай буйнымі кроплямі расы. Пакуль дайшоў да месца добра так падмачыў ногі, але хуткі світанак і гарбата ў заплечніку давалі надзею не змерзнуць.
Не спяшаючыся прыгатаваў прыкормку, закінуў вуду. Не сказаць, каб клеў быў надзвычай актыўны, але дробная платва не давала сумаваць. Ды і, шчыра кажучы, не за рыбай ехаў, а больш за тым, каб паназіраць за прыгажосцю ракі раннім летам. Фота перадае толькі маленькую частку гэтага хараства і зусім не перадае гукі. Тут няма што казаць, гэта трэба бачыць, адчуваць і разумець. Ну а калі ўзяла яшчэ і добрая гусцерка, я адчуў дасканаласць сусвету і ў вельмі добрым настроі прабавіў астатак раніцы сам на сам з прыгажуняй Усой. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20240609_053955.jpg Просмотров:	5 Размер:	292.8 Кб ID:	4502578Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20240609_120425.jpg Просмотров:	3 Размер:	308.3 Кб ID:	4502579Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20240609_092356.jpg Просмотров:	4 Размер:	424.5 Кб ID:	4502580Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20240609_054014.jpg Просмотров:	4 Размер:	492.4 Кб ID:	4502581Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20240609_053939.jpg Просмотров:	4 Размер:	436.4 Кб ID:	4502582
​​​