Не быў тут амаль год, цікава было праверыць, як пачуваецца мясцовы акунь.
З сабой толькі 4 метровая махавая вуда і скрыначка чарвякоў.
Прыехаў да ракі, трава высокая, не пралезці, але ўздоўж ракі усе ж ёсць сцежачка.
Падышоў да месца, нічога не змянілася, усе знаёмыя бярвенні і карчы прысутнічаюць, дасканала ўжо ведаю іх, шмат павадкоў абарвана.
Але затое дакладна мне вядома, дзе тут рыба, і як да яе падступіцца.
Чапляю першага чарвяка і наперад.
Браць пачало амаль адразу, і гэта была ў асноўным чырвонаперка. Памёр не вялікі, але паклеўкі прыгожыя і супраць плыні цягнуць самае тое. Аблавіў усе карчы, пагуляўся з глыбінёй, рухаў грузікі, спрабаваў розныя формы чарвяка на гапліку, і нарэшце ўзяў акунь. Ды й ладны, нават не адразу рызыкнуў падымаць яго на бераг. Прыемны такі кавунчык, даў мне добрага дразда.
Потым было яшчэ некалькі акунёў, але ўжо не такіх вялікіх.
Зрэшты назбіралася пад два дзясяткі рыб, асабліва прыемна было злавіць пяскара, ён тут буйны і вельмі прыгожы.
Хутка скончыліся чарвякі, і пачаў збірацца дадому.
Дзякуй, Пціч!
P.S.
8 Фото