Дык вось вам
Сёння вырашыў паўтарыць паляванне на акуня.
Гэтым разам не адразу атрымалася лавіць, рыба была нейкая маркотная.
Прыехалі з сынам апоўдні і за паўтары гадзіны гэты пяскар быў адзіным у маім актыве.
Нарэшце, вырашыў змяніць месца, залез у самыя карчы і там знайшоў рыбу. Паўгадзіны акуні бралі з кожнага закіду, памер быў добры, але ўлічваючы што лавіў сын, а я больш сачыў каб ён не чапляў карчы, шмат рыбы спусцілі. Нарэшце, малы ўсё ж упер гаплік у бервяно, на гэтым і скончылі.
На наступным тыдні паспрабуем яшчэ.
2 Фото