Тыдзень таму мы з кумам вырашылі зрабіць сабе свята і выбрацца на Нёман пасярод працоўнага тыдня. Абралі сённяшні дзень, бо надвор'е спрыяла, сіноптыкі абяцалі, што трохі пацяплее.
Я не так добра ведаю Нёман, але гартаючы старонкі форума, гледзячы ютуб і справаздачы з вайбераў-тэлеграмаў, досыць часта мне траплялася назва вёскі Мікалаева. Азнаёміўся з мясцовасцю, даведаўся, што побач з вёскай зімавальная яма, і таму абраў месца трохі ніжэй па плыні.
На рацэ былі на самым світанку. Туман, цішыня, восень пануе над наваколлем.
Кум аматар фідарнай рыбалкі, а я больш паплавочнік, таму для сабе вырашыў, што да абеда спрабую на фідар, і калі плёну не будзе, пайду шукаць шчасця з паплавочнай вудай.
Насамрэч, я не верыў у тое, што мы здолеем нешта злавіць на фідар у новым месцы ды яшчэ восеньскай раніцай, таму не дзіва, што апоўдні я з махавай сямеркай ужо шпацыраваў да старыцы, якую прыгледзеў раней на мапе.
Старыца вельмі мне спадабалася. Ціхае, прыгожае месца, абапал высокі лес, шмат паваленых дрэваў і што самае адметнае - тут гуляе рыба ў адрозненне ад ракі, якая падавалася мёртвай. Прамер глыбіні паказаў пад тры метры на максімальнай дыстанцыі маёй вуды.
Закарміўся, пачаў лавіць.
Матыль - міма, груца - нуль, макароны - не, апарыш белы - пад'ём паплаўка. Чырвонаперка на гапліку, і памёр яе быў досыць прыемны. Ну і далей пайшла справа. Рыба брала вельмі асцярожна, груз я паставіў такім чынам, што над вадой відаць было літаральна кропельку антэны паплаўка. І калі гэтая кропелька знікала з люстэркавай паверхні вады, я сек рыбу.
У выніку атрымаў вялічэзную асалоду ад прыгажосці месца і ад добрай рыбалкі. Пашчасціла патрапіць сюды ў добры час, восенню такое здараецца.
Вынік на фота.
Цяжка было спыніць сабе, але быў ужо час вяртацца дамоў.
Абавязкова прыеду сюды яшчэ. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20251016_151753.jpg
Просмотров:	336
Размер:	495.1 Кб
ID:	4539331 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20251016_151748.jpg
Просмотров:	333
Размер:	517.6 Кб
ID:	4539332 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20251016_171010.jpg
Просмотров:	325
Размер:	608.7 Кб
ID:	4539333

Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20251016_172020.jpg
Просмотров:	384
Размер:	754.8 Кб
ID:	4539336