Ну і пра рыбу. Платва есць. Толькі не матыля з апарышам, а манку. Часам трапляецца ладная. Адна пад дзвесце грамаў, штук шэсць — за сотку. Ну, яшчэ, можа, ліманнік у чорнай прыкормцы ад не худого рыбака, ці павадок 0.1, ці кручок 14-ка кароткі оўнераўскі. Карацей, штук 50 на бераг да паловы на сёмую даставіў.
ПЫ.СЫ. Жабаў здохлых не бачыў. Чарапаху чырвонавухую бачыў. Вялікую, але здохлую. Сантымаў далёка за трыццаць. Дзядуля Гугал сказаў, што сорак для іх — дафіга як шмат.
ПЫ.ПЫ.СЫ. Суседзі-рыбакі вярнулі веру ў светлую будучыню. Спачатку адзін сядзеў, не клювала ў яго. Потым яшчэ двое падышлі. Пагаварылі яны ды паслалі аднаго. У краму. Потым двое снасці і не даставалі. Быць чучхэ, пакуль такія людзі на белым свеце ёсць!!!
ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. І берагі пасля зімы не прыбраныя, і народу шмат, а дзень неблага прайшоў!!!
6 Фото