Што сказаць, рака жывая, рыбка прысутнічае, і колькасць калег-рыбаловаў на берагах таму яскравы доказ. Упершыню за доўгія гады мае ўлюбенае месца было занята, таму пайшоў уздоўж ракі, раз-пораз закідваючы вуду у самыя прывабныя мясцінкі. Дзяўбуноў было шмат, але з большага траплялася калючка. Адкуль яе столькі развялося? Неяк не заўважаў такой колькасці гэтай надакучлівай рыбы тут раней.
Рыба была актыўнай пакуль сонца не схавалася за лесам, а потым цішыня. Трохі пагуляў, на ваду паглядзеў, рыбу бачыў - дзякуй і на тым.
3 Фото