Учора, пакуль надвор'е канчаткова не сапсавалася, паехаў на Пціч. Лавіў з 13 да 16. Гэтым разам аніводнае плоткі, затое сустрэў старых знаёмых пячкуроў. Калючка так надакучвала, што хоць ваўком вый: хапала ўсё што прапаноўваў. Спрабаваў лавіць з самага дна, дзе і чакалі пячкуры. На апарыша дзе-нідзе брала верхаводка, і нават памер не самы кепскі, але я ўпарта і дарэмна шукаў плотак.
Неяк так, чакаем на цяпло.
2 Фото