Ну, а далей... Пасля сваёй хваробы трэба было кілаграмаў дзесяць-пятнаццаць вагі набраць. З задачай справіўся паспяхова. За паўтара года норму перавысіў! Зараз трэба кілаграмаў дзесяць скінуць. А гэткую вагу толькі на крэсле можна высаджваць. А крэсла да вады не дацягну, таму што вага вялікая. Вось а першай гадзіне ночы і паклэпаў дадому.
На фота — рыбы, якіх узяў яшчэ павідну.
ПЫ.СЫ. Ну і «мясцовыя» знайшлі сабе новую забаву. «Барацьба з байдарачнікамі» завецца. Пры дачах масток быў. Дзеткі і не толькі ў ваду скакалі. Але ж дачнікі вырашылі, што з-за гэтага байдаркі да берага прыстаюць. Знеслі к чарцям масток! Там, дзе я да ракі іdu, — два дрэвы павалілі на дарогу. Там зараз і прайсці (дакладней кажучы — прапаўсці) цяжка. І, самае цікавае: я сябе не лічу мясцовым, ну а гэтыя па-любому панаехаўшыя.
ПЫ.ПЫ.СЫ. А недзе ў глыбіні душы з'явілася надзея: гусцёрка ёсць, можа, і лешч недзе там мяне чакае? На гэтым тыдні — яшчэ раз па-любому. Там перапынак на працу на тры дні, а потым яшчэ тыдзень... Цьфу, цьфу, цьфу...
5 Фото