У дзевяць усе фідэры ў баявы стан — і паняслося. У лятучых мышаў, відаць, фэст нейкі быў. Светлякі добра калі на хвілін пяць супакойваліся. А вось з рыбай — гора, бяда. Потым ветрачок падняўся, мошак, відаць, здула, а з імі і крылатых вампіраў. А вось з рыбай неяк не надта. Ужо ў галаве былі думкі, што ў адчаі буду распісваць, як усё ж такі добра і прыгожа на Вяллі і тады, калі і рыба не ловіцца.
Але бліжэй да дзвюх спачатку ладная для Вяллі гусцёрка, потым падлешчык, паменьш гусцёрка, дзве добрыя паклёўкі — міма. А потым і ён. Колькі заважыў, дакладна не ведаю. Недзе столькі, як і карп на Лошыцкім (Турыст, гэта справаздача з Вяллі). Але ж то нейкі недарэчны карп, а гэта лешч вілейскі. Тут і параўноўваць нічога не трэба. Моцны, зараза!
Неяк уся прыгажосць прапала. Дакладней, нікуды яна не дзелася, яна тут, навокал, толькі прабач — я другімі справамі заняты, не да вас. А потым... А потым яшчэ адна нерэалізаваная і ўсё. Ціш ды гладзь. А я што? А я нічога. Мне і так добра, нават вельмі добра. Пасядзеў трохі ды ў пяць дадому паклэпаў.
ПЫ.СЫ. Яшчэ дзевяць дзён тут буду. Тры рыбалкі, хутчэй за ўсё, наперадзе. Добра та як!
ПЫ.ПЫ.СЫ. Было ў планах трохі памяняць лакацыю. А зараз і не ведаю. Там месца значна перспектыўнейшае, але ёсць вялікі мінус. Адразу за спіной — лецішчы. Песні і іншыя пабочныя эфекты цывілізацыі я і ў Лошыцы адчую.
ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Тэкст пісаў у суботу. З такім інтэрнэтам (ён трохі ноччу, а ў дзень у прыбіральні на вуліцы), ды к таму ж запамятываю правільна на рыбалцы фоткі рабіць — таму адпраўляю праваздачу толькі зараз. Ну і фатаграфіі трохі пазней, калі атрымаецца.
4 Фото