А ў панядзелак недзе а палове на шостую — на Вяллі. Чаго чакаць, не разумеў ні кроплі. Надвор'е круціць па-дзіцячы. Пахаладала з аднаго боку, што нядрэнна. Але злом такі нічога добрага не дае. Да таго ж вецер зусім не божы. Ды яшчэ сонца то з'явіцца, то за чорную хмару схаваецца. Ды і пачатак не надта. На Даё Шыма (тэст да 150) паставіў кармушку на 50 грамаў ды шпульнуў на самую плынь. Ды яе і панясло, як дурніцу. Заўважыў, што нешта не тое, калі на інспірыёне (тэст да 90) неяк цяжкавата кармушка адчуваецца. Пераблытаў кармушкі. Неяк разабраўся і пачаў карміць. Ды нешта не так. За ўвесь час — адна ўклея і маўчок. Трохі пабалаваўся з вудай. Каб было жаданне, уклейкі налавіў бы без праблем. Плюнуў ды сеў на ківеры глядзець ды цемры чакаць.
Не дачакаўся. Як клюнуў — не бачыў. Вось на імгненне адвярнуўся, а фідэр ужо зляцеў са стойкі і некуды далей рухаецца. Адразу зразумела — галавень! Баец, прычым ужо не ў першы раз. Калі фота загрузіцца, можна будзе разглядзець яго баявыя шрамы. А далей зноў цішыня. Да дзевяці. Тут лешч на апарыша. Такога на ВВ ці ММ цягнуў бы адной катушкай, а тут... Толькі перазакінуў, а другі фідэр у палёт сабраўся. Яшчэ галавень! Трохі большы. Пасля дробязь трохі клявала, але ўжо не тое — адрэналін атрыманы.
А а палове дванаццатай нейкі дождж запрасіў, і гэта канчаткова вымусіла ісці ў хатку. Ну, тут па класіцы: падсак складзены — і паклёўка. Зноў лешч. Бераг там не надта... Але неяк узяў і дадому. Ну добра ж!!!
ПЫ.СЫ. У мяне яшчэ амаль два тыдні адпачынку. Думаў апошні ў Мінску правесці — пратэсціць херабунячыя паплаўкі... А яно мне трэба? Буду думаць.
ПЫ.ПЫ.СЫ.Трохі пра тэхнічныя моманты, неяк прапусціў гэта — можа каму цікава будзе. Лаўлю лешча на звужэнні (глыбіня, можа, метры з два), галавеньчыка трохі ніжэй (тут мялее паступова). На лешча вага кармушкі 80 грамаў і дыстанцыя метраў дваццаць пяць. Галавень — яшчэ бліжэй і 50 грамаў. Іх на кукурузу, можа б, і на пуфікі брала, але тут як? І лянота, і, як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць. Ляшчы па класіцы — чарвяк ці апарыш. Па тэмпе — спачатку раз у хвілін пяць, потым дубіню.
6 Фото