Па-добраму, клявала добра толькі гадзіну — недзе з чатырох да пяці. У гэтую «залатую гадзіну» амаль усё і злавіў. Ладная плотка, дзве трохі меншыя, галавеньчык грамаў на дзвесце, адзін сыход (тут сам вінаваты, кручок яшчэ з апошняга галаўля трохі разгорнуты быў, трохі падагнаў, ай, і так пойдзе — не пайшло) і язь. Ну як язь - пад'язак - але ўсё роўна ЯЗЬ! Лавіў на Вяллі язёў некалі, не ў колькасці — але зрэдку трапляліся, аднак надта даўно. Так што і гэтую рыбалку стаўлю ў плюс. А з другога боку — а якой павінна быць рыбалка, каб яе не паставіць у плюс?
ПЫ.СЫ. Нядобрыя абставіны вымусілі застацца ў Алянцы яшчэ на трохі. Так што гэтая рыбалка не апошняя. Ды, можа, гэтыя абставіны і не такія ўжо благія?
ПЫ.ПЫ.СЫ. З фатаграфіямі доўга змагацца і не буду. Атрымаецца адразу — добра. Не — дык не. Там на фота яшчэ ялец ёсць. Дык у ім трохі болей за дваццаць сантыметраў.
1 Фото