Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

А што сабе думае рыба?

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • А што сабе думае рыба?

    У дзяцінстве я зачытваўся кнігамі кшталту “Новичок на рыбалке” і альманаха “Рыболов-спортсмен”. Ужо потым, як стаў дарослым, стаў пераасэнсоўваць прачытанае ў дзяцінстве і некаторыя парады рыбакоў-аматараў пачалі здавацца мне дзіўнымі. Напрыклад, фарбаваць лёску. Навошта?
    А тут яшчэ адзін мой знаёмы, як кажуць, падліў алею ў агонь з заявай, што трэба падфарбоўваць прыкормку ў колер дна і кармушкі на фідэр трэба браць ахоўных колераў, бо рыба баіцца.
    Ну дзіва! Ды ў нашых вадаёмах на дне чаго толькі няма! Няўжо рыбы жахаюцца ўсяго гэтага сьмецьця?
    Я вырашыў разабрацца і паглыбіўся ў навуковую літаратуру, каб даведацца, якія думкі блукаюць у рыб’іх галовах.
    Аказваецца, мозг рыбы, калі яго параўноўваць з чалавечым, анатамічна падобны да мозга 4 – 7 тыднёвага эмбрыёна чалавека. Наўрад ці эмбрыён у такім ўзросьце здольны нешта думаць. Тым ня меньш, рыбе такіх мазгоў дастаткова, каб знайсьці корм і самой ня стаць кормам.
    Мае пошукі паказалі, што большасьць экперыментаў па вывучэньню паводзінаў рыбы праводзіліся ў 30 – 50 гады 20 стагодзя на невялікіх рыбках, якіх можна гадаваць ў акварыўмах, кшталту цыхлід, гупі, зебра-фіш, залатых рыбак. Але гэтага дастакова, каб зрабіць нейкія высновы пра разумовыя здольнасьці рыбы.
    Як я раней казаў, мозг рыбы, у параўнаньні з чалавечым, разьвіты вельмі слаба. Затое у рыбы добра разьвітыя цэнтры мозга, адказныя за каардынацыю рухаў, прасторавую арыентацыю, слых, зрок, асязаньне і хімічны аналіз вады.
    Пра каардынацыю рухаў можна асабліва не разважаць, паспрабуйце злавіць рыбу рукамі, і стане зразумела, што з кардынацыяй у яе лепш будзе, чым ў чалавека.
    У эксперыментах на прасторавую арыентацыю рыб вучылі праходзіць лабірынт, з чым яны добра спраўляліся, да таго яшчэ і надоўга запаміналі шлях. Рыбакі і рыбаводы ведаюць, што рыба памятае, дзе яе кормяць, і весь час туды прыплывае.
    Слых ў рыбы добры, асабліва ў карпавых рыб. У іх паветраны пузыр злулучаецца з ўнутраным вухам, што дазваляе добра адчуваць гукі рознай частаты.
    Зрок ў рыбы таксама ня дрэнны, праз празрыстую ваду рыба можа ўбачыць рыбака на беразе, але, калі ён не будзе рабіць рэзкіх рухаў, то яна наўрад ці адрозьніць яго ад дрэва, нават алень не рэагуе на нерухомага чалавека, куды там рыбе з яе мазгамі.
    У рыбы асабліва добра разьвіты колеравы зрок. Калі ўзяць для прыкладу цеплакроўных жывёлаў, то чырвоны колер бачаць толькі птушкі, малпы і людзі. Рыбы бачаць ўсе тыя ж колеры, што і чалавек, таму ім падабаюцца яркія прынады розных колераў.
    Асязаньне гэта амаль што галоўнае пачуцьцё рыбы, якое ёй дазваляе арыентавацца ў прасторы ў неапаглядна мутнай вадзе і цьмяных пячорах, адчуваць рух вады, каб пазьбегнуць нападу драпежніка. У карпавых на губах шмат асязальных рэцэптпраў, таму карпы, ляшчы, карасі і інш. “ня любяць” павадкі з тоўстай жылкі і не таму, што баяцца патрапіць на крук, а таму, што ня хочуць есьці нейкі “дрот”.
    Калі параўноуаць з чалавекам, ён носам ацэньвае хімічны склад паветра, а ротам хімічны склад раствораў, то бок ежы, а рыба знаходзіцца ў вадзе, таму яна ўсё каштуе на смак. Рэцэптары смаку ў яе разьмешчаныя па ўсім целе, ня толькі ў роце. Рыбы вельмі разборлівыя ў ежы, асабліва карпавыя, бо інакш можна наесьціся чаго-небудзь сапсаванага. Рыбакі ведаюць, што калі прынада трошкі сапсавалася, то яе лепш выкінуць. Гэта шчупак асабліва не каштуе, што хапае, асабліва калі галодны.
    А як там з розумам у рыбы? А вось з разумовымі здольнасьцямі ўсё цяжка. Ня гледзячы на тое, што ў рыбы можна выпрацаваць умоўныя рэфлексы, адрозьнівае сваякоў меньшага памеру ад ежы.
    У эксперыменце рыбу прывучылі рэагаваць на квадрат, але калі яго павярнулі на 45 градусаў, яна перастала яго ўспрымаць.
    Ці напрыклад класічны экперымент на вывучаную бяздапаможнасьць. Шчупака зьмясцілі ў акварыум, падзелены напалову празрыстым шклом, а за шкло пусьцілі малькоў. Драпежнік доўга біўся аб шкло, пакуль не зразумеў, што здабыча недасягальная, і спыніў спробы. Калі шкло прыбралі, шчупак усё роўна не паляваў, бо ў яго склаўся рэфлекс: “малькі несапраўдныя”, і ён ледзь не памёр з голаду сярод ежы.
    Такім чынам, ня трэба перабольшаваць разумовыя здольнасьці рыбы. Іх ўспрыяцце сьвету простае: страшна – хавайся, галодны – еш і ня еш “нясмачнага”, а людзей з іх рыбакцімі цацкамі для рыбы проста не існуе.
    Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	1.png
Просмотров:	137
Размер:	203.7 Кб
ID:	4568018 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	2.png
Просмотров:	113
Размер:	206.6 Кб
ID:	4568019

  • #2
    Што рыба сабе думая ???
    https://youtu.be/PiVBz6vUZzY?si=ncB-8T4m1sw2Lsdr
    Я рыбу ловить не люблю , но ведь семью-то нужно чем-то кормить !!!

    Комментарий

    Показать

    • lynx
      lynx комментирует:
      Редактировать комментарий
      какого в ра3Dеле Борьба с браконьерством...

    • AlesBadziak
      AlesBadziak комментирует:
      Редактировать комментарий
      lynx, Памыліўся.

  • #3
    Сообщение от AlesBadziak Посмотреть сообщение
    Пра каардынацыю рухаў можна асабліва не разважаць, паспрабуйце злавіць рыбу рукамі,
    .... Пробовал... и она проигрывала!
    ....................................... Плохая рыбалка - лучше хорошей работы!

    Комментарий

    Показать

    • lynx
      lynx комментирует:
      Редактировать комментарий
      Сообщение от AlesBadziak Посмотреть сообщение
      Ці атрымалася б у вас на адкрытай прасторы?
      П0дростки ершей и калючег самые дурные наверно рыбы: бывает всплывают к паверхнасти тупа кимарить..(0ткуда рукой резко схварить П0лучаеццо=(

    • ВОЛОДЯР
      ВОЛОДЯР комментирует:
      Редактировать комментарий
      AlesBadziak, ...иногда ловил руками на глубине 4-5 метров... в рыбьей стихие... там у неё этих просторов...

    • HIMIK
      HIMIK комментирует:
      Редактировать комментарий
      AlesBadziak, ты б еще посоревновался с птицами полетать-))))

  • #4
    Прачытаў тваю навуковую працу. Уражаны. Як я разумею, чаргу за Нобелеўкай займаць не трэба? На гады яна зараз занятая? Можа, калі і ўвесь тэкст разбяру, а зараз пра шчупака і шкло. Праводзіўся такі эксперымент, але высновы зрабіў ты, братка, зусім не відавочныя, больш таго — абсурдныя. Сам жа глядзіш на рыбу так, нібы яна павінна думаць і разумець як чалавек. Ну і галоўнае: гэты эксперымент даказвае, што ў рыбы ёсць доўгатэрміновая памяць і здольнасць да навучання, а не тое, што ты напісаў. Можа, і астатняе разбяру, але гэта наўрад ці. І чаму ты вырашыў, што іхтыялогія памерла ў мінулым стагоддзі? Гэта тут не да навукі, трэба ж ураджай ратаваць. А так добра жыве навука гэтая. Цвіце і пахне ..
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Показать

    • AlesBadziak
      AlesBadziak комментирует:
      Редактировать комментарий
      1973Дима, іхтыялогія - гэта раздзел заалогіі, які вывучае рыб, але ў асноўным з боку іх сістэматыкі і экалогіі, паводзінамі не займаюцца. У нашай акадэміі навук ёсць цэнтар па біярэсурсам, можаце зайсьці на іхны сайт і паглядзець, што яны вывучаюць у рыб
      Цытата: "Ты ўпэўнены ў тым, што напісаў" Я думаю, кожны чалавек упэўніны ў тым, што гаворыць або піша, але я гатовы абмяркоўваць, і згаджуся з вамі, калі ў вас будучь контаргументы.
      Последний раз редактировалось AlesBadziak; Вчера, 15:41.

    • AlesBadziak
      AlesBadziak комментирует:
      Редактировать комментарий
      "Ну і пра інтэлект. А хто казаў, што ў рыбы ён ёсць?" Я сутыкаўся з такім меркаваньнем, таму і напісаў гэты тэкст.

    • HIMIK
      HIMIK комментирует:
      Редактировать комментарий
      ты мабыць крыху паблытау-) Трэба писаць Шнобелеука, на 100 адсоткау гэта яна!

  • #5
    Так а в чем главный вывод автора? Красить корм и леску надо? Вроде, изначально поставленный вопрос был таким.

    Комментарий

    Показать

    • 1973Дима
      1973Дима комментирует:
      Редактировать комментарий
      AlesBadziak, Па-першае, амаль пятнаццаць гадоў адпрацаваў у беларускай навуцы, хоць і не зусім у галіне іхтыялогіі. Маю некалькі патэнтаў і навуковых артыкулаў. Таму тое, чым займаецца наша Акадэмія навук, і наколькі гэта адносіцца да рэальнай навукі — ведаю выдатна знутры, але гэта так, лірычнае адступленне. А вось наконт таго, што іхтыялогія не вывучае паводзіны... Да ну? Ну, а калі ты спасылаешся на сайт акадэмічнага цэнтра, то я сашлюся на першае, што мне трапілася — гэта Леў Берг. Дык вось, там напісана, што яна вывучае "заканамернасці паводзін і міграцый рыб, якія маюць найважнейшае значэнне для рыбнай гаспадаркі

    • AlesBadziak
      AlesBadziak комментирует:
      Редактировать комментарий
      1973Дима, пра колера адчувальнасьць. У вачах чалавека ў сетчатцы маюцца клеткі, якія маюць бялок радапсін, але гэтага бялку тры віда адчувальных да чырвогага, зялёнага і сіняга сьвятла. Такая ж схема ў маніторах і матрыцах камераў (RGB). У сабак кароў і інш. няма радапріна адказнага за чырвоны, а рыба мае ўсе тры віда радапсіна.

    • Chipolino 1972
      Chipolino 1972 комментирует:
      Редактировать комментарий
      Сообщение от 1973Дима Посмотреть сообщение
      AlesBadziak, Па-першае, амаль пятнаццаць гадоў адпрацаваў у беларускай навуцы
      Разумею, чаму яна у такой :):):):)))))
      Последний раз редактировалось Chipolino 1972; Вчера, 23:19.

  • #6
    Сообщение от bzz86 Посмотреть сообщение
    Красить корм и леску надо?
    Таки сегодня ловил на крашеную перловку... и рыбе это понравилось! Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	image_567322.jpg
Просмотров:	19
Размер:	203.9 Кб
ID:	4568145
    Последний раз редактировалось ВОЛОДЯР; Сегодня, 08:49.
    ....................................... Плохая рыбалка - лучше хорошей работы!

    Комментарий


    • #7
      я таки вижу у Грышы появился канкурэнт-)

      Всегда старайся говорить правду: и друзьям, и врагам. И тогда у тебя будет меньше: и тех, и других!

      Комментарий

      Показать

      • UGO
        UGO комментирует:
        Редактировать комментарий
        ой, лишь бы не учил доброкачественному алкоголизму.

    Просматривают:

    Свернуть

    Обработка...
    X