Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

А што сабе думае рыба?

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • А што сабе думае рыба?

    У дзяцінстве я зачытваўся кнігамі кшталту “Новичок на рыбалке” і альманаха “Рыболов-спортсмен”. Ужо потым, як стаў дарослым, стаў пераасэнсоўваць прачытанае ў дзяцінстве і некаторыя парады рыбакоў-аматараў пачалі здавацца мне дзіўнымі. Напрыклад, фарбаваць лёску. Навошта?
    А тут яшчэ адзін мой знаёмы, як кажуць, падліў алею ў агонь з заявай, што трэба падфарбоўваць прыкормку ў колер дна і кармушкі на фідэр трэба браць ахоўных колераў, бо рыба баіцца.
    Ну дзіва! Ды ў нашых вадаёмах на дне чаго толькі няма! Няўжо рыбы жахаюцца ўсяго гэтага сьмецьця?
    Я вырашыў разабрацца і паглыбіўся ў навуковую літаратуру, каб даведацца, якія думкі блукаюць у рыб’іх галовах.
    Аказваецца, мозг рыбы, калі яго параўноўваць з чалавечым, анатамічна падобны да мозга 4 – 7 тыднёвага эмбрыёна чалавека. Наўрад ці эмбрыён у такім ўзросьце здольны нешта думаць. Тым ня меньш, рыбе такіх мазгоў дастаткова, каб знайсьці корм і самой ня стаць кормам.
    Мае пошукі паказалі, што большасьць экперыментаў па вывучэньню паводзінаў рыбы праводзіліся ў 30 – 50 гады 20 стагодзя на невялікіх рыбках, якіх можна гадаваць ў акварыўмах, кшталту цыхлід, гупі, зебра-фіш, залатых рыбак. Але гэтага дастакова, каб зрабіць нейкія высновы пра разумовыя здольнасьці рыбы.
    Як я раней казаў, мозг рыбы, у параўнаньні з чалавечым, разьвіты вельмі слаба. Затое у рыбы добра разьвітыя цэнтры мозга, адказныя за каардынацыю рухаў, прасторавую арыентацыю, слых, зрок, асязаньне і хімічны аналіз вады.
    Пра каардынацыю рухаў можна асабліва не разважаць, паспрабуйце злавіць рыбу рукамі, і стане зразумела, што з кардынацыяй у яе лепш будзе, чым ў чалавека.
    У эксперыментах на прасторавую арыентацыю рыб вучылі праходзіць лабірынт, з чым яны добра спраўляліся, да таго яшчэ і надоўга запаміналі шлях. Рыбакі і рыбаводы ведаюць, што рыба памятае, дзе яе кормяць, і весь час туды прыплывае.
    Слых ў рыбы добры, асабліва ў карпавых рыб. У іх паветраны пузыр злулучаецца з ўнутраным вухам, што дазваляе добра адчуваць гукі рознай частаты.
    Зрок ў рыбы таксама ня дрэнны, праз празрыстую ваду рыба можа ўбачыць рыбака на беразе, але, калі ён не будзе рабіць рэзкіх рухаў, то яна наўрад ці адрозьніць яго ад дрэва, нават алень не рэагуе на нерухомага чалавека, куды там рыбе з яе мазгамі.
    У рыбы асабліва добра разьвіты колеравы зрок. Калі ўзяць для прыкладу цеплакроўных жывёлаў, то чырвоны колер бачаць толькі птушкі, малпы і людзі. Рыбы бачаць ўсе тыя ж колеры, што і чалавек, таму ім падабаюцца яркія прынады розных колераў.
    Асязаньне гэта амаль што галоўнае пачуцьцё рыбы, якое ёй дазваляе арыентавацца ў прасторы ў неапаглядна мутнай вадзе і цьмяных пячорах, адчуваць рух вады, каб пазьбегнуць нападу драпежніка. У карпавых на губах шмат асязальных рэцэптпраў, таму карпы, ляшчы, карасі і інш. “ня любяць” павадкі з тоўстай жылкі і не таму, што баяцца патрапіць на крук, а таму, што ня хочуць есьці нейкі “дрот”.
    Калі параўноуаць з чалавекам, ён носам ацэньвае хімічны склад паветра, а ротам хімічны склад раствораў, то бок ежы, а рыба знаходзіцца ў вадзе, таму яна ўсё каштуе на смак. Рэцэптары смаку ў яе разьмешчаныя па ўсім целе, ня толькі ў роце. Рыбы вельмі разборлівыя ў ежы, асабліва карпавыя, бо інакш можна наесьціся чаго-небудзь сапсаванага. Рыбакі ведаюць, што калі прынада трошкі сапсавалася, то яе лепш выкінуць. Гэта шчупак асабліва не каштуе, што хапае, асабліва калі галодны.
    А як там з розумам у рыбы? А вось з разумовымі здольнасьцямі ўсё цяжка. Ня гледзячы на тое, што ў рыбы можна выпрацаваць умоўныя рэфлексы, адрозьнівае сваякоў меньшага памеру ад ежы.
    У эксперыменце рыбу прывучылі рэагаваць на квадрат, але калі яго павярнулі на 45 градусаў, яна перастала яго ўспрымаць.
    Ці напрыклад класічны экперымент на вывучаную бяздапаможнасьць. Шчупака зьмясцілі ў акварыум, падзелены напалову празрыстым шклом, а за шкло пусьцілі малькоў. Драпежнік доўга біўся аб шкло, пакуль не зразумеў, што здабыча недасягальная, і спыніў спробы. Калі шкло прыбралі, шчупак усё роўна не паляваў, бо ў яго склаўся рэфлекс: “малькі несапраўдныя”, і ён ледзь не памёр з голаду сярод ежы.
    Такім чынам, ня трэба перабольшаваць разумовыя здольнасьці рыбы. Іх ўспрыяцце сьвету простае: страшна – хавайся, галодны – еш і ня еш “нясмачнага”, а людзей з іх рыбакцімі цацкамі для рыбы проста не існуе.
    Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	1.png
Просмотров:	30
Размер:	203.7 Кб
ID:	4568018 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	2.png
Просмотров:	20
Размер:	206.6 Кб
ID:	4568019

Просматривают:

Свернуть

Обработка...
X