Адразу паставіў херабунячыя паплаўкі — ветру амаль няма, на плотку не нацельваўся, навошта час марнаваць на змену аснасткі перад ноччу? Пакуль было светла, плотак невялічкіх з дзесятак на беразе апынулася ды пару далоннікаў. Плотак можна было б і больш падлавіць, але кручкі №12 ды павадок 0.12 — не іх тэма. Падышла яна, а вось добра гэта ці не — пытанне спрэчнае. Па задумцы закорм да дна павінен даходзіць амаль без муці, а зямля нейкая трохі не тая, неяк пяску ў ёй зашмат. Перад цемрай і не планаваў дакармліваць, але прыйшлося — шмат плоткі сабралася, выела там усё.
Ну і пачатак ночы зусім негеглы. Спачатку нейкая плынь намалявалася. Прычым пад шасцёркай хапіла таго, што адзін падпасак заякарыць можна, а на пяцёрцы і з дзвюма ў праводку лавіў. А потым і вецер нейкі з'явіўся, трохі дождж пакапаў, хваля паднялася (не такая каб ужо занадта, але непрыемная). Да адзінаццаці яшчэ дзвюх далоннікаў вымучаў. Была думка а палове першай і дадому сысці (апошні тралейбус), але... Вецер сціх, плынь амаль прапала. Шавялёнкі хоць зрэдку, але з'явіліся, а трохі за адзінаццатую — і першы добры пад'ём, першы ладны! Плюс-мінус 0.5 кг. На чарвяка. За ім і другі запар.
А далей... Шавялёнкі былі, былі і плаўныя ўтопы, але... Не сячэцца. Ну добра, калі рэзкія пад'ёмы ды шавялёнкі — можна спісаць на тое, што леску задзявае. А ўтопы, тым больш чарвяк паедзены? Ну, тут і сам вінаваты: бярэ на чарвяка — чаго мудрыць? А бліжэй да дзвюх паставіў матыля на адну, апарыша на другую. І амаль адразу на матыля зноў ладны. Сказаць, што пачалося — не, не пачалося. Але да паловы пятай яшчэ тры ладныя, адзін умоўна ладны і з пяцёра далоннікаў. Адзін на чарвяка, астатнія — матыль. І шавялёнкі былі, быў момант, калі вярхоўка наляцела...
ПЫ.СЫ. Ну і дзве паклёўкі ночы. Паплавок кладзецца на бок, без усплыцця антэны, адразу на бок і прэ ў бок, што дурны... Андатра (мускусны пацук), падла, можа, гэта з-за яе не надта смела брала. І рыбу сама не жарэ, і мне палавіць не дае.
ПЫ.ПЫ.СЫ. З цестам херабунячым атрымалася. Ну, як атрымалася? Механіка, як мне здаецца, неблагая. А вось аблавіць — не аблавіў. Планаваў яго на пяцёрцы ставіць — і ставіў. Але ж на пяцёрку ўсяго толькі аднаго на матыля і злавіў, ды і варушонак на ёй асабліва не было.
ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Ну і зноў прывітанне Пінску. Па святле сядзеў дзядок з унукам. Падышоў ён да мяне, пагутарылі. Зараз я ведаю, што на Ручэі ёсць і карпы па сем кіло, і шчупакі за сямёрку, а на Драздах судак на тры кіло — так, прахадны варыянт. А ў Пінску дачка яго жыве, кукурузы прыслала, малочнай, мне прапанаваў. Я не ўзяў. Тое, што лавіцца будзе добра — тут і пытання няма. Толькі потым я разаруся на паездкі ў Пінск за той прынадай.
7 Фото