Именная тема Алеся Бадзяка.
Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Блог Алеся Бадзяка
Свернуть
X
-
А што сабе думае рыба?
У дзяцінстве я зачытваўся кнігамі кшталту “Новичок на рыбалке” і альманаха “Рыболов-спортсмен”. Ужо потым, як стаў дарослым, стаў пераасэнсоўваць прачытанае ў дзяцінстве і некаторыя парады рыбакоў-аматараў пачалі здавацца мне дзіўнымі. Напрыклад, фарбаваць лёску. Навошта?
А тут яшчэ адзін мой знаёмы, як кажуць, падліў алею ў агонь з заявай, што трэба падфарбоўваць прыкормку ў колер дна і кармушкі на фідэр трэба браць ахоўных колераў, бо рыба баіцца.
Ну дзіва! Ды ў нашых вадаёмах на дне чаго толькі няма! Няўжо рыбы жахаюцца ўсяго гэтага сьмецьця?
Я вырашыў разабрацца і паглыбіўся ў навуковую літаратуру, каб даведацца, якія думкі блукаюць у рыб’іх галовах.
Аказваецца, мозг рыбы, калі яго параўноўваць з чалавечым, анатамічна падобны да мозга 4 – 7 тыднёвага эмбрыёна чалавека. Наўрад ці эмбрыён у такім ўзросьце здольны нешта думаць. Тым ня меньш, рыбе такіх мазгоў дастаткова, каб знайсьці корм і самой ня стаць кормам.
Мае пошукі паказалі, што большасьць экперыментаў па вывучэньню паводзінаў рыбы праводзіліся ў 30 – 50 гады 20 стагодзя на невялікіх рыбках, якіх можна гадаваць ў акварыўмах, кшталту цыхлід, гупі, зебра-фіш, залатых рыбак. Але гэтага дастакова, каб зрабіць нейкія высновы пра разумовыя здольнасьці рыбы.
Як я раней казаў, мозг рыбы, у параўнаньні з чалавечым, разьвіты вельмі слаба. Затое у рыбы добра разьвітыя цэнтры мозга, адказныя за каардынацыю рухаў, прасторавую арыентацыю, слых, зрок, асязаньне і хімічны аналіз вады.
Пра каардынацыю рухаў можна асабліва не разважаць, паспрабуйце злавіць рыбу рукамі, і стане зразумела, што з кардынацыяй у яе лепш будзе, чым ў чалавека.
У эксперыментах на прасторавую арыентацыю рыб вучылі праходзіць лабірынт, з чым яны добра спраўляліся, да таго яшчэ і надоўга запаміналі шлях. Рыбакі і рыбаводы ведаюць, што рыба памятае, дзе яе кормяць, і весь час туды прыплывае.
Слых ў рыбы добры, асабліва ў карпавых рыб. У іх паветраны пузыр злулучаецца з ўнутраным вухам, што дазваляе добра адчуваць гукі рознай частаты.
Зрок ў рыбы таксама ня дрэнны, праз празрыстую ваду рыба можа ўбачыць рыбака на беразе, але, калі ён не будзе рабіць рэзкіх рухаў, то яна наўрад ці адрозьніць яго ад дрэва, нават алень не рэагуе на нерухомага чалавека, куды там рыбе з яе мазгамі.
У рыбы асабліва добра разьвіты колеравы зрок. Калі ўзяць для прыкладу цеплакроўных жывёлаў, то чырвоны колер бачаць толькі птушкі, малпы і людзі. Рыбы бачаць ўсе тыя ж колеры, што і чалавек, таму ім падабаюцца яркія прынады розных колераў.
Асязаньне гэта амаль што галоўнае пачуцьцё рыбы, якое ёй дазваляе арыентавацца ў прасторы ў неапаглядна мутнай вадзе і цьмяных пячорах, адчуваць рух вады, каб пазьбегнуць нападу драпежніка. У карпавых на губах шмат асязальных рэцэптпраў, таму карпы, ляшчы, карасі і інш. “ня любяць” павадкі з тоўстай жылкі і не таму, што баяцца патрапіць на крук, а таму, што ня хочуць есьці нейкі “дрот”.
Калі параўноуаць з чалавекам, ён носам ацэньвае хімічны склад паветра, а ротам хімічны склад раствораў, то бок ежы, а рыба знаходзіцца ў вадзе, таму яна ўсё каштуе на смак. Рэцэптары смаку ў яе разьмешчаныя па ўсім целе, ня толькі ў роце. Рыбы вельмі разборлівыя ў ежы, асабліва карпавыя, бо інакш можна наесьціся чаго-небудзь сапсаванага. Рыбакі ведаюць, што калі прынада трошкі сапсавалася, то яе лепш выкінуць. Гэта шчупак асабліва не каштуе, што хапае, асабліва калі галодны.
А як там з розумам у рыбы? А вось з разумовымі здольнасьцямі ўсё цяжка. Ня гледзячы на тое, што ў рыбы можна выпрацаваць умоўныя рэфлексы, адрозьнівае сваякоў меньшага памеру ад ежы.
У эксперыменце рыбу прывучылі рэагаваць на квадрат, але калі яго павярнулі на 45 градусаў, яна перастала яго ўспрымаць.
Ці напрыклад класічны экперымент на вывучаную бяздапаможнасьць. Шчупака зьмясцілі ў акварыум, падзелены напалову празрыстым шклом, а за шкло пусьцілі малькоў. Драпежнік доўга біўся аб шкло, пакуль не зразумеў, што здабыча недасягальная, і спыніў спробы. Калі шкло прыбралі, шчупак усё роўна не паляваў, бо ў яго склаўся рэфлекс: “малькі несапраўдныя”, і ён ледзь не памёр з голаду сярод ежы.
Такім чынам, ня трэба перабольшаваць разумовыя здольнасьці рыбы. Іх ўспрыяцце сьвету простае: страшна – хавайся, галодны – еш і ня еш “нясмачнага”, а людзей з іх рыбакцімі цацкамі для рыбы проста не існуе.
Последний раз редактировалось AlesBadziak; Вчера, 02:23.
- 8 Нравится:
Показать -
Што рыба сабе думая ???
https://youtu.be/PiVBz6vUZzY?si=ncB-8T4m1sw2LsdrЯ рыбу ловить не люблю , но ведь семью-то нужно чем-то кормить !!!
Комментарий
-
какого в ра3Dеле Борьба с браконьерством...
НЕ ведусь на 0КолосП0ртивную мульку о выйгрышности М0Н0крючковой снасти при л0вле темП0вой..(чт06 не 3Ашоренно ваще мыслитъ=)
каг бутто ДВУХкрючковая снасть афигеть как существенно 3Амедляет темп..(+ каг бутто лю6итель спешыт к ух0ду П0е3Dа скарее налавить=)
Комментарий
-
.... Пробовал... и она проигрывала!Сообщение от AlesBadziak Посмотреть сообщениеПра каардынацыю рухаў можна асабліва не разважаць, паспрабуйце злавіць рыбу рукамі,....................................... Плохая рыбалка - лучше хорошей работы!
Комментарий
Показать-
Вы лавілі ў карчах, траве, можна сказаць, заціснутую ў кут. Ці атрымалася б у вас на адкрытай прасторы?Последний раз редактировалось AlesBadziak; 01.08.2026, 07:40.
- 1 нравится
-
П0дростки ершей и калючег самые дурные наверно рыбы: бывает всплывают к паверхнасти тупа кимарить..(0ткуда рукой резко схварить П0лучаеццо=(Сообщение от AlesBadziak Посмотреть сообщениеЦі атрымалася б у вас на адкрытай прасторы?
-
AlesBadziak, ...иногда ловил руками на глубине 4-5 метров... в рыбьей стихие... там у неё этих просторов...
-
-
Прачытаў тваю навуковую працу. Уражаны. Як я разумею, чаргу за Нобелеўкай займаць не трэба? На гады яна зараз занятая? Можа, калі і ўвесь тэкст разбяру, а зараз пра шчупака і шкло. Праводзіўся такі эксперымент, але высновы зрабіў ты, братка, зусім не відавочныя, больш таго — абсурдныя. Сам жа глядзіш на рыбу так, нібы яна павінна думаць і разумець як чалавек. Ну і галоўнае: гэты эксперымент даказвае, што ў рыбы ёсць доўгатэрміновая памяць і здольнасць да навучання, а не тое, што ты напісаў. Можа, і астатняе разбяру, але гэта наўрад ці. І чаму ты вырашыў, што іхтыялогія памерла ў мінулым стагоддзі? Гэта тут не да навукі, трэба ж ураджай ратаваць. А так добра жыве навука гэтая. Цвіце і пахне ..I з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
- 5 Нравится:
Комментарий
Показать-
Прыемна, што мой тэкст вас зачапіў. Мушу вам адказаць.
1) Калі так хацелася з мяне пакпіць, то трэба было б "навуковую працу" ўзяць ў двукосьсе, бо мой тэкст не навуковы. І пры чым тут Нобелеўская прэмія?
2) Чаму мне нельга рабіць высновы, ў мяне дастаткова адукацыі каб разабрацца ў інфармацыі і зрабіць высновы.
3) Пра шчупака і шкло: так, выпрацоўка умоўных рэфлексаў; так, доўатэрміновая памяць, а інтэлект дзе?
4) "Сам жа глядзіш на рыбу так, нібы яна павінна думаць і разумець як чалавек." На гэта я хачу сказаць, што мы ўсё ацэньваем з пазіцыі чалавека, антрапацентрызм.
5) Я пра іхтэалогію нічога не казаў, усе эксперыменты праводзіліся па вывучэньню паводзінаў жывёлаў, то бок - гэта эталогія, іхтыалогія займаецца іншым.Последний раз редактировалось AlesBadziak; 01.08.2026, 10:18.
- 2 Нравится:
-
AlesBadziak, Хацеў напісаць падрабязна, якраз зараз цікавіўся працамі па рыбаводстве ў Японіі, дык было б што адказаць. А толку? Ты ўпэўнены ў тым, што напісаў. Успрымаць нешта, што не ўкладваецца ў тваю сістэму, ты не настроены. Таму сэнсу нешта даводзіць няма. Але ж не стрымаюся: а што тады вывучае іхтыялогія, калі не паводзіны рыб? Гэта ж як бы аснова гэтай навукі. Ну і пра інтэлект. А хто казаў, што ў рыбы ён ёсць?Последний раз редактировалось 1973Дима; 01.08.2026, 11:15.
-
Так а в чем главный вывод автора? Красить корм и леску надо? Вроде, изначально поставленный вопрос был таким.
Комментарий
Показать-
1973Дима, пра колера адчувальнасьць. У вачах чалавека ў сетчатцы маюцца клеткі, якія маюць бялок радапсін, але гэтага бялку тры віда адчувальных да чырвогага, зялёнага і сіняга сьвятла. Такая ж схема ў маніторах і матрыцах камераў (RGB). У сабак кароў і інш. няма радапріна адказнага за чырвоны, а рыба мае ўсе тры віда радапсіна.
-
Разумею, чаму яна у такой :):):):)))))Сообщение от 1973Дима Посмотреть сообщениеAlesBadziak, Па-першае, амаль пятнаццаць гадоў адпрацаваў у беларускай навуцыПоследний раз редактировалось Chipolino 1972; 01.08.2026, 23:19.
-
1973Дима, вы працытавалі слушна, але там гаворка ідзе пра паводзіны, якія зьвязаныя з міграцыяй прамысловых рыб. Я ж кажу пра эталогію, навуку пра паводзіны, гэта нешта кшталту псіхалогіі. Іхтыялогія гэтым не займаецца. Напрыклад, энтамалогія вывучае насякомых, але энтамолагі ня ставяць эталагічныя эксперыменты, бо "розумам" насякомых займаюцца іншыя спецыялісты. Тое ж самае і ў іншых галінах заалогіі.
- 1 нравится
-
-
1973Дима, іхтыялогія - гэта раздзел заалогіі, які вывучае рыб, але ў асноўным з боку іх сістэматыкі і экалогіі, паводзінамі не займаюцца. У нашай акадэміі навук ёсць цэнтар па біярэсурсам, можаце зайсьці на іхны сайт і паглядзець, што яны вывучаюць у рыб
Цытата: "Ты ўпэўнены ў тым, што напісаў" Я думаю, кожны чалавек упэўніны ў тым, што гаворыць або піша, але я гатовы абмяркоўваць, і згаджуся з вамі, калі ў вас будучь контаргументы.Последний раз редактировалось AlesBadziak; 01.08.2026, 15:41.
- 3 Нравится:
Комментарий
-
Таки сегодня ловил на крашеную перловку... и рыбе это понравилось!Сообщение от bzz86 Посмотреть сообщениеКрасить корм и леску надо?
Последний раз редактировалось ВОЛОДЯР; 02.08.2026, 08:49........................................ Плохая рыбалка - лучше хорошей работы!
- 4 Нравится:
Комментарий
-
AlesBadziak, Усё, пераканаў канчаткова!!! Я, як не іхтыялаг, згодны на сто адсоткаў. Толькі Гугл, падла, падсоўвае нейкія цытаты (з БДУ таксама ёсць), што кажуць зусім іншае:
"Развитие ихтиологии, непрерывное накопление и углубление знаний о рыбе, привели к выделению из ихтиологии отдельных разделов или дисциплин, а именно: физиологии рыб, эмбриологии рыб, этологии рыб, сырьевой базы, рыбоводства..."
"Ихтиология — наука о рыбах... Ихтиология также изучает этологию рыб, их ориентацию, средства общения, формы заботы о потомстве..."
«Ихтиология – старейший раздел зоологии, она занимается изучением анатомии... экологии, питания, эмбриологии, размножения, физиологии, генетики, поведения, популяционной структуры... рыб"
"Развитие ихтиологии, непрерывное накопление и углубление знаний о рыбе, привели к выделению из ихтиологии отдельных разделов или дисциплин, а именно: физиологии рыб, эмбриологии рыб, этологии рыб, сырьевой базы, рыбоводства, рыболовства..."
"Ихтиология также изучает этологию рыб, их ориентацию, средства общения, формы заботы о потомстве"
На тым развітаемся, чытаць тваё глупства неяк надакучыла. Пайду леску фарбаваць і кармушкі пад колер дна шукаць. Да кучы і мову рыб падвучу.I з вудай дзядзька шчасце мае:
Язёў занадзiць i кiлзае;
Язi ў тры хунты i ў чатыры!
Якуб Колас
- 2 Нравится:
Комментарий
-
ну дак и Лещ шыбко умнее П0длещика, фунтовая платва в 100 раз реже л0виццо чем унцовая..(П0жылой человек ПР0жж0нный жызнью тёртый калач, чем П0дрост0К..(сравни себя с Пашкай=))Сообщение от Турист Посмотреть сообщениеbzz86, карп - это отдельная тема. Он намного умнее других рыб, исключая мелочь до килограмма.НЕ ведусь на 0КолосП0ртивную мульку о выйгрышности М0Н0крючковой снасти при л0вле темП0вой..(чт06 не 3Ашоренно ваще мыслитъ=)
каг бутто ДВУХкрючковая снасть афигеть как существенно 3Амедляет темп..(+ каг бутто лю6итель спешыт к ух0ду П0е3Dа скарее налавить=)
Комментарий
Просматривают:
Свернуть
Комментарий