Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG-f780eb7f34d9f6276e4d062fde8ce2cf-V.jpg
Просмотров:	28
Размер:	325.1 Кб
ID:	4573651 Зноў субота, зноў тут. Дзве пугі — шэсць і пяць метраў, рэшткі прыкормкі ад RS буйная плотка светлая, карась-лін-часнок і Salmo сорная плотка. Апарыш, чарвяк, цеста і ў краме матыля дакупіў. На вадзе быў у пачатку сёмай. На плотку не нацэльваўся зусім. Адразу павесіў аснасткі пад херабунячы паплавок (херабунячага там толькі паплавок), а там кручкі №12 ды павадкі 0.12, ды і сам паплавок ну зусім не для плоткі — не надта варыянт для гэтай рыбкі, але штук дзесяць да цямна павесіліся. Зусім нейкія малыя яны ў гэтым годзе для канца лета і пачатку восені, але трэба мець на ўвазе, што і плотка тут не ў прыярытэце ў гэты час у гэтым годзе для мяне.

І наступіла цемра. А ноч-та зусім не халодная: камары прачнуліся, жабы запелі з нейкага перапуду... Ляпота! А рыба? А тут халера яе ведае. Па святле і звончыкаў няшмат чуваць было. А клявала толькі ў аднаго чалавека. Ён як раз стаяў з другога боку, акурат там, дзе па маіх першапачатковых планах збіраўся стаць я. Там рэчышча як раз пад самы бераг падыходзіць. Дакладна, куды ён пуляў свае кармушкі, не ведаю, але аднаго, як ён дастаў, я бачыў, ды і пару разоў чуў, як звончыкі ў яго дзынькалі. Дык я пра што: вельмі верагодна, што карась ужо на глыбіні стаіць, а толькі па начы на мелкату вылазіць. А можа і не.

Так ці не так, але, акрамя цёплай начы, прыемнага-та нічога і не было. Штук тры ці чатыры плоткі, ды і шавялёнкі не надта надакучалі. І так амаль да адзінаццаці. А там паціху ўжо і дадому збірацца пачаў. Але надта паціху. А тут ужо і паклёўка, падобная на карасіную, — міма. А потым адзін за адным два карасі! Ну, нічога такія. Зусім не веліканы, але па цемры змагаліся неблага, а ўлічваючы, што падсак складзены — дык нешта так нямала адрэналіну хапануў. А далей? А ўсё роўна дадому пайшоў. Можа, і выпадковасць тыя карасі, а можа і не, але неяк ужо і не хацелася правяраць.

Гештальты па гэтым вадаёме яшчэ два незакрытыя засталіся. Першы — усё ж такі палавіць на метад (ён жа смактуха, ён жа забойца карася — прынцып адзін) ды ўсё ж ночы хоць кавалак з таго глыбокага боку захапіць. Другое — трэба ж неяк маю сямёрку махавую выгуляць, хоць яна пад ладнага карася і не надта падыходзіць, але трэба яе калі-нікалі размінаць. А каб ім памахаць, не так ужо і шмат месцаў тут. Можа, і комба з гэтых варыянтаў складу, а можа і не. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG-9fda4b0b3795420a93f03a9995e91d20-V.jpg
Просмотров:	19
Размер:	292.5 Кб
ID:	4573652 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG-7ba83f0651fef59856c74a606b275124-V.jpg
Просмотров:	25
Размер:	333.4 Кб
ID:	4573653