А на вуду, пакуль было светла, плотка брала. Павадок 0.12, кручок №12 ды яшчэ на херабунячы паплавок — не надта прыдатны варыянт для гэтай рыбкі, але плотка не надта вялікая, але брала. Той матыль на такім кручку і бачны не быў. Ды і на цеста брала — не так бойка, але паклёвак трохі было. Каб на яе настроіцца з патрэбнай снасцю, дык і павесяліцца магчыма было б, але адразу плоткавую аснастку на бярозу павесіў. А як сцямнела — мо з пяць плотак дастаў, ды і шавялёнак не надта шмат было.
ПЫ.СЫ. З таго боку, пакуль было светла, насупраць «Сонечнай Даліны» спаборніцтвы на мадэлях з парусамі былі. Летась знатна яны там мацюкаліся, у гэты раз позна падышоў — ужо збіраліся. А ў цемры насупраць нехта ўдваіх таксама стаў. З ліхтарыкамі, кастром. Ні святлякоў не бачыў, ні звончыкаў не чуў. Аж цікава, што яны там рабілі.
3 Фото