Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-95673d8dd2631f120f40273ded2d4d8a-V.jpg Просмотров:	23 Размер:	412.9 Кб ID:	4605745 Ну а я ў суботу быў. Недзе з чатырох і амаль да адзінаццаці. Пакуль было светла — плотка брала. Але тут свае праблемы намаляваліся: леска 0.08 вельмі знаёмага ў Беларусі брэнда згніла канчаткова. Усё не вечна пад месяцам. А на 0.1 нейкага ноўнэйму брала, але зусім не так.

А як сцямнела... Спачатку таксама плотка. Зусім не так часта, але траплялася. А потым і карась ачуняўся. Быў момант, калі ўжо падумаў, што цеста ўсіх сёння пераможа (мешаў пяты і восьмы нумары ды трохі глютэну ад Антона) — адзін за адным тры штукі злавіў, з іх два без паклёўкі. Ды і тыя паклёўкі, што бачыў... Вецер амаль і не сціхаў, лёгкая хваля была амаль заўсёды — а паклёўкі такія, што яна не давала іх пабачыць. Ну, а калі добра падымала ці ў дно — дык плотка. Зрэдку, але і яна ноччу ўлятала.

Лаўлю на дзве вуды. На адну працягваў лавіць на цеста: паклёвак больш, але ці паклёўкі то былі? Паплавок на ёй 1.6 грама, а на другой — 2.2 грама. Можа, проста лепей рэагаваў на крананні? А так больш за ўсё — на класічны апарыш з матылём. Таксама паклёўкі так сабе, калі сячы — халера яго ведае. Ну і памер карася... Ну, так сабе. Адзін сход быў. Можа і ладны, а можа і не. Пару секунд на кручку пасядзеў без паклёўкі — можа, і за бачыну цапануў. Карміў салма чорная плотка і 200 ліману кідануў.

ПЫ.СЫ. Ну і пра навакольнае асяроддзе. Рыбакоў не было зусім. Мускусная пацучыха толькі раз праплыла. Затое лебедзі... Калі праплывалі ў зоне бачнасці, натуральна — "хавайся ў бульбу". Любое шавяленне ці спробы прагнаць успрымаліся як прапанова прыплыць у госці. Ну, а на ўключаны ліхтарык дык яшчэ і крыламі сабе дапамагалі!

ПЫ.ПЫ.СЫ. Ну і на наступны год ужо: трэба нешта і з паплаўкамі рабіць. Уначы менш-больш разабраўся, а вось удзень... Са зменнымі антэнамі, калі на сайтах паглядзець, дык бяры не хачу. А як пазвоніш — дык і няма нічога. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-39feb74ecc899e0ceb1818d9a0c7da3e-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	356.3 Кб ID:	4605746 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-8ed3a0ec7cde2af2881aaecfef334d30-V.jpg Просмотров:	19 Размер:	249.9 Кб ID:	4605747 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-d18c18543d646c75b37c9f5e044913d2-V.jpg Просмотров:	19 Размер:	155.4 Кб ID:	4605748 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-4bc9ee929c882a8189c7307ba7c338ad-V.jpg Просмотров:	19 Размер:	500.7 Кб ID:	4605749 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-c5b47739bffba101a6ba01b9dc00756c-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	449.7 Кб ID:	4605750 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-e71a36373604973d99a96d8088391f57-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	240.9 Кб ID:	4605751 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-1ecc0a0f848caac67486534b9c1e6767-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	218.3 Кб ID:	4605752 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-7674767e66610d293971dedfe01d3a95-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	223.9 Кб ID:	4605753 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-f475556dd1ce218e234226b0bcc88043-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	224.6 Кб ID:	4605754 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-b10bc37ffd765fbc2e27c078a816b064-V.jpg Просмотров:	18 Размер:	224.3 Кб ID:	4605755 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-ab94847e80551789debf154ee7f236d7-V.jpg Просмотров:	19 Размер:	481.8 Кб ID:	4605756 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-0ca087e24cb9501371364b2c489c665e-V.jpg Просмотров:	19 Размер:	114.8 Кб ID:	4605757