Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Птичь
Свернуть
X
-
prokop67, мне как-то местность в непосредственной близости от слива запомнилась обилием мусора и клещей. И больше я туда не совался. Наверное, не прав.
- 1 нравится
-
bzz86, это район поселок Ленинский и Культура.
-
bzz86, Жены брат живёт в Вяселке, постоянно ходит на реку,и я пару раз был за компанию. Ты знаешь, даже в самой близости от слива ,я имею ввиду от трассы М1, очень достойные места. Плотва и окунь постоянны, уклейка. Народ ловит щуку на живца. Присутствуют ямки до 2,5 метра. И очень много корчей и упавших деревьев. Я успешно ловил плотву, и размер побольше чем на самом водоеме.
-
Съездил сегодня на речку, больше в разведку, места посмотреть да подходы, подъезды разведать. Речка извилистая, не везде к воде подлезешь, на поворотах есть натоптанные места с небольшими симпатичными ямками. Ловил в основном на резину, пробовал воблеры и колебалки . Поклёвок не было. Рыба изредка вскидывалась, да мальки местами возле берега играли.4 Фото
- 9 Нравится:
-
Я как-то лет 15 назад на одном из небольших нарочанских озер ловил вечером бель, а у меня на клюнувшую рыбу (в основном плотву) через раз садилась щучка, тянулась почти до берега, потом отпускала рыбу или отрывала крючок. И так я ее катал раз пять. Встал с утра и на третьей поклевке - тот же цирк. Взял спин, два заброса - щука на 1,3 кг на берегу.
- 5 Нравится:
-
У меня такая же история была лет 7 назад: ловил уклейку, внезапно на месте ловли возник мощный бурун , и поплавок нырнул. Я подсек, и удочка со скрежетом согнулась натурально в дугу. Финал был, как ни странно, успешным для меня - первый рывок снасть выдержала, и после долгой борьбы щупак примерно на 1300 был аккуратно подведен к берегу и взят моим помошником за загривок. Не думаю, что он позарился на опарыша, скорее всего атаковал скопище уклейки, но случайно зацепился за крючок. Повезло, что ловил на чистом очень гибкой 6м удой. Поводок был 0.1.
- 5 Нравится:
-
Цікавая рэч адбылася падчас сённяшняй рыбалкі на Пцічы.
Пад вечар вырашыў наведаць рачулку з дзецьмі, спадзяючыся на тое, што платва бярэ, і яны здолеюць нешта злавіць, атрымаць задавальненне, адчуць асалоду ад прыгажосці ракі і наваколля.
Але не. Сення платва не брала ад слова зусім. Мяркуючы па ўсім, пачаўся перыяд актыўнага нерасту, і рыбе было не да ежы. Дзесьці праз паўгадзіны, калі дзеці ўжо пачалі маркоціцца праз адсутнасць паклевак, я вырашыў папаляваць на верхаводку, каб хоць нешта злавіць. Зрабіў крыху прыкормкі, якая б стварала добрую хмарку пылу ў плыні, і пачаў лавіць на чырвонага апарыша. Вывудзіў некалькі верхаводак, і ўжо хацеў клікаць малых, каб сталі на маё месца і паспрабавалі лавіць самі, як адбылося нечаканае. Я раптам адчуў цяжар на тым канцы вуды і спачатку падумаў, што зачапіў снасць. Але хутка стала зразумела, што гэта не бервяно і не падводныя расліны: гэта была рыба. Якім было маё здзіўленне, калі я здолеў падвесці яе да паверхні! Шчупак! Не вельмі вялікі, грамаў 700, але для маёй лёгкай снасці і гэта было занадта. Рыба барукалася і намагалася ўцячы ў карчы, але я здолеў падвесці яе да берага. Дзеці скакалі побач, узрушаныя нечаканым развіццём падзей, і давалі мне недарэчныя парады, накшталт "цягні хутчэй, чаго марудзіш". Але я разумеў, што з лёскай 0.1, кручком #14, стоячы на крутым беразе і не маючы падсака, у мяне вельмі мала шансаў ўзяць гэты трафей. Але я працягваў трымаць рыбу на вудзе, заўважыўшы, што кручок зачапіўся за самы край губы, і перакусіць лёску шчупаку досыць складана. Барацьба працягвалася на працягу некалькі хвілін, пасля чаго драпежнік даў класічную свечку і гэта быў фінал. Снасць паляцела на дрэва, а шчупак, нібы здзекваючыся, яшчэ з паўхвіліны стаяў на мелкаводдзі, дазваляючы разгледзець сябе. Добрая рыбіна, прыемна было б патрымаць яе ў руках, асабліва ў такіх абставінах. Але ўжо як ёсць, няхай жыве, расце.
Нягледзячы на тое, што гэтым разам мы вярталіся дамоў з пустым вядром, эмоцый хапіла на ўвесь астатні вечар. Асабліва прыемна было бачыць захапленне дзяцей, і найвялікшай узнагародай для мяне было пытанне малодшага на шляху дамоў: "Тата, а калі мы наступным разам паедзем на рыбу?"
- 19 Нравится:
Прокомментировать:
-
Амаль год мінула з маей апошняй справаздачы па Пцічы. На вялікі жаль, мала што змянілася да лепшага ў бязлітасным навакольным свеце за гэты час. Як той казаў, усё стабільна. Але часам у гэтай вусцішнай стабільнасці можна адшукаць і нешта добрае. Напрыклад, кожны раз, калі надыходзіць травень, і пачынае квітнець чаромха, на рэчцы Пціч пад Менскам пачынае браць добрага памеру платва. Згодна з досведам мінулых гадоў бярэ яна на працягу 10-12 травеньскіх дзён, пасля чаго ці то вяртаецца ў вадасховішча, ці то сыходзіць ніжэй па плыні.
Сення я вырашыў прысвяціць вольны час аднаму з вадаёмаў Дзяржынскага раёна. Пасля 4 гадзін безвыніковага чакання карася, вырашыў больш не марнаваць час, а наведаць Пціч. Прыехаў а сёмай гадзіне вечара на тое ж самае месца, дзе лавіў у мінулым годзе. Нарэшце, цёплы травеньскі вечар, амаль без ветру, сонейка пяшчотнае, як пацалунак каханай. Ну хіба ж платва не возьме?
Узяла. Клявала амаль з кожнай праводкі, памер добры, пад 80-100 грамаў рыбкі. Паклеўкі вельмі асцярожныя: трэба было вельмі пільна сачыць за паплаўком каб адзначаць кожнае змяненне ў яго паводзінах і трапна падсякаць. Было некалькі сходаў сапраўды добрай рыбы: не даў рады падняць яе на бераг. Хараство працягвалася з гадзіну, потым з кожнай хвілінай клеў слабеў у адпаведнасці з сыходам сонца і паніжэннем тэмпературы паветра.
Але мне хапіла і гэтага.
Дзякуй Пціч, ты мяне не расчаравала!7 Фото
- 24 Нравится:
Прокомментировать:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: