Таму вырашыў хоць на колечкі, але выбрацца на Пціч ніжэй вадасховішча. З сабой толькі 4 метровы мах і скрыначка чарвякоў. Прыбыў на месца, пачаўся дождж, але гэта было чакана і таму не сапсавала настрой. Паўгадзіны спрабую лавіць на звыклым ўжо месцы, атрымліваю некалькі няпэўных і безвыніковых дзяўбунцоў і вырашаю зрабіць снасць больш далікатнай. І гэта спрацавала: наступная праводка ўздоўж паваленага дрэва дае маляўнічую паклеўку і такія жаданыя імгненні барацьбы з вялікай рыбай.
Трапілася прыгажуня плотка: моцная, восеньская, бліскучая у сваёй срэбранай брані. Мяркую, кожны калега-рыбалоў падтрымае думку, што найбольш яскравыя эмоцыі атрымліваюцца менавіта ў такія моманты - калі надвор'е было супраць, але ты прыехаў, калі рыба не брала, але ты знайшоў падыход, калі здаецца, што ўсё дарма, але ты трываеш, чакаеш момант, і ён надыходзіць. Для мяне гэта сапраўдная асалода і крыніца натхнення на добрыя справы.
Праз паўгадзіны рыбалку скончыў, пабачыў яшчэ некалькі паклевак невялічкіх плотак ды акунёў. Уся рыба вярнулася ў родную стыхію. Дахаты вяртаўся мокры, марачы аб кубачку гарачай гарбаты і наступных падарожжах.
4 Фото
. В поисках хищника намахался спиннингом и веслами до "мышечной радости". Но всё-таки река смилостивилась и подарила одну щучку ( весы показали ровно 1 кг ). Периодически менял щучьи приманки на попла-поппер в поиске зачетной кпасноперки , но попадалась лишь мелочь живцового размера
.

Прокомментировать: