Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Птичь

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • изгой
    Участник ответил
    Решил сегодня проведать Птичь.

    ..Не спешил, выбрал знакомый участок, и вперёд.

    ..Похоже после поднятия травы, дураков здесь ходить нет. Я, видно первый. Не знаю больше времени ловил или пробирался сквозь камыши и траву. На уровне глаз, а то и под три метра. Даже умудрился слегка плутануть в камышах, хоть компас бери. Моя любимая палка сыграла сегодня большую службу, без неё точно бы не один раз попался бы в бобровые норы, да и камыши раздвигать очень удобно.

    ..Уровень воды летний, не совсем низкий, трава не упала, вода прозрачная, рыбы хватает. Драпежник нападать на мои приманки отказывался. Первая поклёвка была без шансов на завершение, тянул или крупного окуня или мелкую щучку, даже не видел, надо было протянуть через метра 2 камышей. Сошла, дальше бросал только в местах, где реально подтянуть к берегу. Следующая поклёвка в 12ч на вертушку, это единственная, небольшая. Больше ни одного удара.

    ..Мокрый от пота, и не сильно ругая себя за выбранный участок, направился назад к автобусу.

    ..Проверил, не пересёкся. Настроение на уровне!




    Прокомментировать:


  • Joven
    Участник ответил
    Ўчора ўвечары наведаў Пціч.
    ​​​​​​Лавіў на старым месцы, быў разам з дачкой, таму асноўнай мэтай было зрабіць так, каб яна здолела нешта злавіць.
    Усё атрымалася.
    Гэтым разам ва ўлоў трапіла нават дзве чырвонаперкі, што было нечаканасцю, бо раней я іх на гэтым месцы не бачыў.
    ​​Што адметна, абедзве чырвонаперкі былі "малочныя".
    Платва клявала значна горш у параўнанні з мінулымі рыбалкамі, але нешта злавілі, асалоду атрымалі. Прычым не толькі ад рыбалкі, але і ад незвычайнай прыгажосці і багацця нашай прыроды.
    P.S. Аднавіў смартфон, цяпер можна ўпрыгожыць справаздачу больш якаснымі фота.
    ​​​

    Прокомментировать:


  • Joven
    Участник ответил
    Калі вы, як і я, адчуваеце надвячоркам у нядзелю раптоўныя хвалі суму і тугі, заплануйце на панядзелак рыбалку. Як сведчыць практыка, ваш настрой адразу палепшыццца, і працоўная раніца панядзелка будзе квітнець гэтым салодкім пачуццем чакання чагосьці вельмі прыемнага і незвычайнага.

    Так было і ў мяне, калі пасля даждлівых выхадных я вырашыў абавязкова наведаць Пціч у панядзелак вечарам пасля працы. Працоўны дзень прайшоў даволі хутка, і ўжо а шостай гадзіне я накіраваўся на раку.

    ​​​​​​Прыехаў на ўжо вядомае месца, але раптам нечаканачка - узровень вады падняўся дзесьці на паўметра, і хуткасць плыні відавочна павялічылася. Што ж, будзем спрабаваць лавіць у тых умовах, што прапануе маці прырода.

    Закінуў вуду, вызначыў глыбіню ды траекторыю праводкі, пасля чаго знайшоў прыдатнае месца, каб закарміцца. Спачатку паклевак амаль не было, відаць, змена асяроддзя ўсе ж такі паўплывала на рыбу. Але пакрысе рыбка паддалася, і я з асалодай назіраў за паводзінамі паплаўка, калі ён павольна ішоў па плыні, а пасля закормленай кропкі пачынаў свой танец: то крыху затрымаецца, то трошкі прытопіцца, а то і рэзка шухне на самае дно.

    Нажаль, пасля паўгадзіны прыемнай лоўлі я абарваў снасць і, як на халеру, пакінуў дома сваю скрыначку з паплаўкамі, прыдатнымі для рыбалкі на рацэ. Таму давялося ставіць той паплавок, што знайшоў у заплечніку - з маленькай антэнай, якая вельмі дрэнна перадавала паклеўкі. Гэта значна знізіла якасць рыбалкі, але праз пэўны час мне пашчасціла выратаваць абарваную раней снасць, і я аднавіў яе.

    Цудоўны майскі вечар здаецца такім доўгім, але толькі не тады, калі ты ловіш рыбу. Хутка пачало цямнець, і я стаў збірацца да хаты з надзеяй аб тым, што рыбалка ў панядзелак стане для мяне добрай традыцыяй. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20220523_211115.jpg Просмотров:	2 Размер:	388.9 Кб ID:	4431715Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20220523_213819.jpg Просмотров:	3 Размер:	443.5 Кб ID:	4431714 Прабачце за якасць фота, нажаль, мой смартфон ужо ў вельмі сталым узросце...

    Прокомментировать:


  • изгой
    Участник ответил

    "Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…"

    ..Сегодня решил посетить р .Птичь. В 9ч приступил. Вода упала, но ещё очень большая, мутная. Упирался до 14ч. Как и планировал, до дождя (синоптики не подвели, как и обещали дождь в 14ч). Погода прелесть, берега тоже очень удобные, старая трава высохла и слежалась, а новая сильно не поднялась. Но несмотря на кажущиеся удобства всё же умудрился один раз черпануть в бобровой норе.

    ..Всё кругом цветёт и поёт, как и настроение! Черёмуха отцвела, но дух ещё присутствует. Зверья не видел, но следов пребывания хватает.

    ..За время, проведенное на реке, поимел одну поклёвку, щучка 41 см-525гр. Худющая, будто её не кормили. Ловил на резину и вертушку,

    вернее пытался, но не поймал. Поклёвка тоже не самая приятная, на забросе, я больше люблю когда на проводке.

    ..Стемнело, остались впечатления от прожитого дня, приходят новые планы и надежда на следующие выходные!

    Настроения и здоровья Всем!




    P.S. Забыл предупредить, комары достали, надо брать средства.
    Последний раз редактировалось изгой; 22.05.2022, 04:55.

    Прокомментировать:


  • LESHA
    Участник прокомментировал ответ
    Колючка, ершик, пескарь, верховка, уклейка, окунек, плотвичка... Реже карасик, судачок, карпик, густерка.

  • serdyukov_s
    Участник ответил
    Сообщение от serdyukov_s Посмотреть сообщение
    В районе Атолино есть голавль?
    А скажите...что тут ловится??

    Прокомментировать:


  • lipa77
    Участник ответил
    Добрый день.
    Подскажите пожалуйста, около моста, что возле Рожанова лодку на воду спустить место есть?

    Прокомментировать:


  • BerryMOR
    Участник ответил
    Сообщение от Joven Посмотреть сообщение
    Сення мне давялося пабыць на тым жа месцы, што і ў мінулую пятніцу.
    На рыбалку было толькі паўтары гадзіны, бо я вяртаўся ў Менск па Брэсцкай трасе і не здолеў стрымацца і не зазірнуць на раку.
    На працягу ўсяго дня дзьмуў моцны вецер, але нарэшце ен сціх, і надышоў чароўны травеньскі вечар, аздоблены тонкім пахам квітнеючай чаромхі, празрыстым блакітам неба, пяшчотай сонца і таямнічай прыгажосцю Пцічы.
    Менавіта таму я атрымліваў сапраўдную асалоду ўжо толькі ад таго, што пасля працоўнага дня я зноў тут, на рачулцы, і магу хоць на некаторы час забыцца на сумныя падзеі і жорсткую рэчаіснасць нашай штодзеннасці.
    Але была таксама і рыбалка.
    Усе рабіў так, як і ў мінулы раз.
    Хуценька падрыхтаваў крышачку прыкормкі і пачаў лавіць.
    Кляваць пачало адразу і вельмі актыўна. За 45 хвілін майго знаходжання на месцы атрымалася злавіць 12 плотак "гастранамічнага" памеру і яшчэ некалькі маленькіх рыбак.
    Маленькіх адразу вяртаў у родную стыхію, а большых кідаў у вядро. Але толькі з мэтай зрабіць фота для справаздачы, бо з мінулай рыбалкі дома заставалася смажаная рыба, а я не мею звычкі браць ад ракі болей, чым мне трэба.
    Таму калі праз некаторы часу я заўважыў, што платвіцам у вядры ўжо не хапае кіслароду, вырашыў болей не марудзіць, зрабіць фота ды адпусціць рыбу.
    Пасля гэтага палавіў яшчэ з паўгадзіны, паспрабаваў начапіць чарвяка, спадзяючыся на бонус, але марна - плоткі жадалі толькі апарыша.
    Злавіўшы яшчэ 7-8 рыбак, падзякаваў Пцічы за цудоўны вечар, ды паехаў да хаты ў незвычайна добрым настроі.
    Нажмите на изображение для увеличения. Название:	IMG_20220516_195053.jpg Просмотров:	5 Размер:	516.7 Кб ID:	4431131
    Вялікі дзякуй за такія цудоўна прыгожыя справаздачы на роднай мове!

    Прокомментировать:


  • Sergey KIR.
    Участник прокомментировал ответ
    Сообщение от Joven Посмотреть сообщение
    ... я атрымліваў сапраўдную асалоду ўжо толькі ад таго, што пасля працоўнага дня я зноў тут, на рачулцы, і магу хоць на некаторы час забыцца на сумныя падзеі і жорсткую рэчаіснасць нашай штодзеннасці.
    Душевно. Несколько раз перечитал эти строки. Спасибо тебе за отчет.
    И рыбка красивая, одна в одну...

  • Joven
    Участник ответил
    Сення мне давялося пабыць на тым жа месцы, што і ў мінулую пятніцу.
    На рыбалку было толькі паўтары гадзіны, бо я вяртаўся ў Менск па Брэсцкай трасе і не здолеў стрымацца і не зазірнуць на раку.
    На працягу ўсяго дня дзьмуў моцны вецер, але нарэшце ен сціх, і надышоў чароўны травеньскі вечар, аздоблены тонкім пахам квітнеючай чаромхі, празрыстым блакітам неба, пяшчотай сонца і таямнічай прыгажосцю Пцічы.
    Менавіта таму я атрымліваў сапраўдную асалоду ўжо толькі ад таго, што пасля працоўнага дня я зноў тут, на рачулцы, і магу хоць на некаторы час забыцца на сумныя падзеі і жорсткую рэчаіснасць нашай штодзеннасці.
    Але была таксама і рыбалка.
    Усе рабіў так, як і ў мінулы раз.
    Хуценька падрыхтаваў крышачку прыкормкі і пачаў лавіць.
    Кляваць пачало адразу і вельмі актыўна. За 45 хвілін майго знаходжання на месцы атрымалася злавіць 12 плотак "гастранамічнага" памеру і яшчэ некалькі маленькіх рыбак.
    Маленькіх адразу вяртаў у родную стыхію, а большых кідаў у вядро. Але толькі з мэтай зрабіць фота для справаздачы, бо з мінулай рыбалкі дома заставалася смажаная рыба, а я не мею звычкі браць ад ракі болей, чым мне трэба.
    Таму калі праз некаторы часу я заўважыў, што платвіцам у вядры ўжо не хапае кіслароду, вырашыў болей не марудзіць, зрабіць фота ды адпусціць рыбу.
    Пасля гэтага палавіў яшчэ з паўгадзіны, паспрабаваў начапіць чарвяка, спадзяючыся на бонус, але марна - плоткі жадалі толькі апарыша.
    Злавіўшы яшчэ 7-8 рыбак, падзякаваў Пцічы за цудоўны вечар, ды паехаў да хаты ў незвычайна добрым настроі.
    Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20220516_195053.jpg Просмотров:	5 Размер:	516.7 Кб ID:	4431131

    Прокомментировать:


  • serdyukov_s
    Участник ответил
    В районе Атолино есть голавль?

    Прокомментировать:


  • Joven
    Участник ответил
    Нечакана сення апоўдні ў мяне з'явіўся вольны час.
    Вырашыў скарыстацца магчымасцю наведаць які-небудзь вадаём нездалек ад Менска.
    Спачатку думаў аб тым, каб паехаць на Усу, але моцныя парывы ветру заклікалі да больш утульнага месца, у якім вецер не перашкодзіў бы атрымліваць асалоду ад рыбалкі.
    Таму выбраў Пціч - не вадасховішча, а раку, якая змяей в'ецца сярод дрэваў, дазваляючы рыбаку схавацца ад ветра.
    Акрамя таго, да 18 газдзін мне трэба было вярнуцца ў Менск, часу было няшмат, і гэта канчаткова вызначыла выбар месца лоўлі.
    Першапачаткова я планаваў лавіць акуня, бо ведаю месца на Пцічы, дзе ён няблага ловіцца на чарвяка.
    Але першыя паўгадзіны рыбалкі прынеслі мне толькі страту снасці, якую я безнадзейна зачапіў за паваленае дрэва ў намаганні аблавіць асабліва перспектыўнае месца.
    Перавязваючы снасць я вырашыў штосьці мяняць.
    Падчас пошукаў акуня заўважыў прывабнае месца з адносна павольнай плынню і глыбінёй каля 1,20 м.
    Падумаў, што тут павінна быць белая рыба, і вырашыў засяродзіцца на ёй. Замяшаў каля 1/3 пакета прыкормкі, дадаў мясцовай зямлі і некалькі кропелек платвінай араматыкі, якую якраз сення набыў у краме. Начапіў апарыша, і тут пачалося.
    Першая паклеўка адбылася ўжо праз некалькі хвілінаў, але рыба сышла з кручка.
    Новы заброс, ізноў паклеўка, ізноў сход.
    Трэба адзначыць, што насадку я пускаў такім чынам, што яна плынню валачылася па дну, чапляючыся за прыдоннае смецце - галінкі, лістоту, камяні.
    Адпаведна, паплавок рэагаваў на кожны такі дотык насадкі да любой перашкоды на яе шляху, таму мне спатрэбіўся некаторы час, каб зразумець, калі насадка кранае дно, а калі адбываецца паклеўка.
    І вось нарэшце назіраю ўпэўненую паклеўку, падсечка, і першая платва на беразе.
    Памер рыбы мяне прыемна ўразіў - ладная плотка, амаль з далонь.
    Кідаю яе ў садок, закідваю вуду, праводка, паплавок на дно - яшчэ адна плотка, нават буйнейшая.
    Новая праводка, палеўкі нама. Падцягваю снасць, каб не зачапіцца за корч, і раптам адчуваю сапраўдны цяжар і барацьбу вялікай рыбы, а я зноў без падсачака.
    Нейкім чынам здолеў падняць рыбіну на крутаваты бераг. На мае шчасце, сарвалася яна ужо ў той момант, калі была над зямлей, і я паспеў перахапіць яе і не даць уцячы.
    Бяру яе у рукі. Пра такую платву кажуць "батоністая", і трэба адзначыць, што гэта вельмі трапны эпітэт, бо ў руцы яна адчувалася як сапраўдны батон.
    Працягваю лавіць, паклеўкі ідуць без перапынку, і амаль ўся рыба ладная, мелкай зусім трошачкі.
    Гэтае хараство працягвалася каля гадзіны. Потым клеў пачаў знікаць, і ужо якраз быў час збірацца да хаты.
    Падводзячы вынікі гэтай рыбалкі, трэба адзначыць, што я зусім не чакаў такога.
    Тым прыемней было мае ўражанне ад часу, праведзенага на рэчцы.
    Дома пачысціў рыбу, некаторыя рыбіны былі з ікрой. Імаверна, мне пашчасціла патрапіць у патрэбнае месца ў патрэбны час, калі чарада рыбы ішла на нераст.
    А мабыць, ўся справа ў магічнай араматычнай прынадзе, якой я карыстаўся ўпершыню ў жыцці.
    Абавязкова наведаю гэтае месца яшчэ раз, каб усе ж такі зразумець, што гэта такое было.


    P.S. Найбуйнейшая платва заважыла на 180 грамаў.








    Прокомментировать:


  • аркадий борисович
    Участник ответил
    Прогулялся тоже сегодня по Птичи ,как обычно,выше Дудуток Походил с 12 до 16 За все время был выход щучки,но промахнулась(около часа дня),одного малыша поймал (минноу 90 мм) и в районе 16 попалась более-менее приличная щучка (гр 700-800) Ловил только на воблеры твичингом Глубина ловли-не более метра, в затишках,в стоячей воде На течении и вдоль тростника в этот раз поклевок не было

    Прокомментировать:


  • изгой
    Участник ответил
    Собрался-добрался-скитался(старался)-возвращался-отчитался.

    ..Суббота, ну как усидишь дома. Поэтому, учитывая ледовую обстановку, решил побродить по Птичи.

    ..Прибыл до рассвета, чтобы не торчать на голой реке присел на остановке, достал термос, стал ждать рассвета. А вот и гость, довольно крупная собака. Видно с кем-то спутала, обнюхала всего и облизала, угостить было не чем, маленькая ссобойка. ( удалось отогнать только возле реки, ну что она будет лазить по воде возле меня, окончание нашей дружбы ясно заранее).

    ..Вода большая (думаю +30см). Прозрачность сносная. Льда на реке нет совсем. В этом месте давно не ходил. Одни воспоминания (самая крупная около 5кг). Раза четыре шёл небольшой снег. Старался 4 часа. Не увидел ни одной поклёвки, хотя мелочь убегающую видел (видно окунёк гонял). Резина , железо. Удовлетворившись сегодняшней рыбалкой сделал крюк, на пару километров, поглазел на интересующие места.

    ..А дальше дорога домой и хорошее настроение на всю неделю. Может в следующую субботу удастся выйти на лёд. Мечты , мечты где ваша сладость …








    Прокомментировать:


  • изгой
    Участник прокомментировал ответ
    UGO, Других не держим.

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X